Рашэнне практыка-арыентаваных задач па тэме “Плошча”

- 14:22II И III СТУПЕНИ, МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

Замацаваць ведання формул знаходжання плошчы прамавугольніка, квадрата, паралелаграма, ромба, прамавугольнага трохвугольніка, трапецыі.

Ала НІКІТА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Сярэдняя школа в. Ізабелін”
Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэты:

– замацаваць веданне формул знаходжання плошчы прамавугольніка, квадрата, паралелаграма, ромба, прамавугольнага трохвугольніка, трапецыі;

– арганізаваць дзейнасць вучняў на замацаванне ўмення знаходзіць плошчы фігур, прымяняць веды пры рашэнні практыка-арыентаваных задач;

– стварыць умовы для фарміравання практычных навыкаў знаходжання плошчы фігуры, развіцця ўмення знаходзіць правільны спосаб рашэння задач;

– садзейнічаць выхаванню пазнавальнай зацікаўленасці да прадмета.

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант

– Добры дзень. Тэма нашага ўрока – “Практыка-арыентаваныя задачы па тэме “Плошча”. Ацэньваць сябе на ўроку вы будзеце, выкарыстоўваючы лісткі ацэньвання. (Настаўнік раздае лісткі).

Прозвішча, імя______________________________________________

 

Этап ацэньвання

Матэматычнае лато
(макс. – 7б)

Удзел у рашэнні агульнай задачы
(макс. – 3б)

Работа ў групах
(макс.– 10б)

Сумарны бал

Адзнака

Колькасць балаў

 

 

 

 

 

 

ІІ Вызначэнне сумесна мэты ўрока

– Якія мэты мы сёння з вамі перад сабой паставім? (Умець прымяняць формулы знаходжання плошчаў фігур; адпрацаваць навыкі рашэння задач па тэме “Плошча”; рашаць задачы па тэме ўрока, якія прымяняюцца ў практычнай дзейнасці чалавека.)

 

ІІІ Актуалізацыя апорных ведаў

Матэматычнае лато 

Вучні складаюць лато і робяць самаправерку, параўноўваюць з правільным адказам, выстаўляюць балы ў лісток ацэньвання. Максімальны бал – 7.

 

ІV Стварэнне праблемнай сітуацыі

– Давайце з вамі трошкі памарым. Уявіце сабе, што вы ўсе працуеце ў канструктарскім бюро будаўнічай кампаніі. Будаўнічая кампанія атрымала заказ на добраўпарадкаванне ўчастка зямлі. Дадзены ўчастак абмежаваны з аднаго боку ракой, а з другога – дарогай і мае форму паралелаграма, стораны якога роўныя 80 м і 60 м. Рака ўтварае са стараной паралелаграма вугал 300.

На дадзеным участку заказчык хоча размясціць: 1) дом; 2) гараж; 3) летнюю альтанку; 4) месца для кастрышча; 5) пасадзіць сад; 6) месца для агарода. Усе аб’екты пэўных памераў. Ці магчыма ўсё гэта размясціць на дадзеным участку?

Што патрэбна зрабіць супрацоўнікам канструктарскага бюро, каб выканаць заказ?

1) Вылічыць плошчу ўчастка.
2) Вылічыць плошчу кожнага аб’екта пабудовы.
3) Знайсці суму ўсіх плошчаў і параўнаць яе з плошчай усяго ўчастка.
4) Размясціць аб’екты на ўчастку зямлі.

 

V Практычнае прымяненне атрыманых ведаў

– Давайце разам знойдзем плошчу ўсяго ўчастка. Аналізуем умову задачы (пераводзім на матэматычную мову) (адзін вучань працуе каля дошкі).

Дадзены паралелаграм са старанамі 80 м і 60 м, вугал паміж суседнімі старанамі 30°. Знайсці плошчу паралелаграма.

Дадзена:
АВСD – паралелаграм,
АВ = 80 м, АD = 60 м, <А = 30°
Знайсці: S

Рашэнне
1) ВН – вышыня, ∆АВН – прамавугольны, <А = 300, АВ = 80 м, ВН = АВ = 40 м (катэт, які ляжыць супраць вугла 30° у прамавугольным трохвугольніку).
2) S = АDВН, S = 60 ∙ 40 = 2400 (м2)

Адказ: 2400 м2.

 

VI Фізкультмінутка

Мінутка рэлаксацыі і выкананне практыкаванняў пад музыку.

 

VІI Работа ў групах

– Цяпер кожны з вас пабудзе ў ролі супрацоўніка аднаго з трох аддзелаў: аддзел жылой зоны, зоны адпачынку і зялёнай зоны. (Настаўнік раздае карткі з назвамі аддзелаў).

Выберыце кіраўніка, які будзе несці адказнасць за ваш аддзел, размяркуе заданні паміж членамі аддзела і ў заканчэнні працы падзеліць прэмію паміж супрацоўнікамі (паставіць бал у лісток ацэньвання за ўдзел кожнага ў рабоце групы).

Сумесная праца цудоўная і прыносіць радасць, калі вы думаеце, дзейнічаеце разам. А каб кожны з аддзелаў меў поспех і карыстаўся попытам, вы павінны думаць, актыўна шукаць і знаходзіць правільныя рашэнні. Пажадаем адзін аднаму паспяховай працы. 

Ваша мэта – пазнаёміцца з прапанаванымі ўмовамі і ажыццявіць усе патрабаванні заказчыка. Час, адведзены на працу – 15 мінут. Па заканчэнні часу адбудзецца абвяшчэнне вынікаў вашай працы па кожным пункце.

Заданні групам (задачы)

Жылая зона

1. Гараж у выглядзе квадрата са стараной 7 м. (6 балаў).
2. Дом мае форму, памеры ўказаны на малюнку ў метрах. (8 балаў).

Зона адпачынку

1. Месца для кастра ў выглядзе ромба з дыяганалямі 8 м і 6 м. (6 балаў).
2. Летняя альтанка мае форму раўнабедранай трапецыі з асновамі 5 м, 11 м і вуглом пры аснове 45°.(8 балаў).

Зялёная зона

1. Сад будзе пасаджаны на ўчастку ў форме прамавугольнага трохвугольніка з катэтамі 20 м і 15 м. (6 балаў).
2. Заказчык плануе размясціць 7 градак на агародзе памерамі 1×4м, шырыня паміж імі 0,5 м. (8 балаў).

 

IІ Вынікі працы аддзелаў (5 мін)

Кіраўнікі аддзелаў прадстаўляюць свае вынікі.

 

– Знойдзем суму ўсіх аб’ектаў:

S = Sд + Sг + Sк + Sа + Sс + Sаг
S =

Ці можам мы размясціць дадзеныя аб’екты на ўчастку зямлі?

 

IX Дамашняе заданне

– Чацвёрты пункт у нас быў размясціць дадзеныя аб’екты на ўчастку зямлі. Вось гэта і з’яўляецца вашым дамашнім заданнем. Размясціць дадзеныя аб’екты на ўчастку зямлі, выкарыстоўваючы маштаб.

 

Х Вынікі ўрока

Выстаўленне адзнак і іх каменціраванне.

 

ХI Рэфлексія

Закончыце сказ:

Сёння я даведаўся….
Было цікава…
Было цяжка.
Я зразумеў, што…
Цяпер я магу…
Урок даў мне для жыцця…
У мяне атрымалася…
Я змог…
Мне захацелася…

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий