Аўтаматызацыя гука [ш] у сказах. Канспект індывідуальнага карэкцыйнага занятку

- 12:06КОРРЕКЦИОННАЯ ПЕДАГОГИКА, Коррекционная педагогика. Сценарии коррекционных уроков

Канспект індывідуальнага карэкцыйнага занятку для дзяцей дашкольнага ўзросту (5–6 гадоў) ва ўмовах пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

 

Ганна ЖЭГЗДРЫНЬ,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Нацкая сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна
Гродзенская вобласць

 

 

 

Тэма: “Аўтаматызацыя гука [ш] у сказах”.

Задачы:

– фарміраваць уменне правільна вымаўляць гук [ш] у сказах;
– развіваць фанематычны слых, памяць, дробную маторыку, артыкуляцыйную маторыку, міжпаўшарнае ўзаемадзеянне;
– удасканальваць уменне складаць сказы па малюнках;
– практыкаваць ва ўжыванні назоўнікаў адзіночнага ліку вінавальнага склону;
– выхоўваць цікавасць да занятку праз займальны матэрыял, самакантроль за вымаўленнем гука [ш].

Абсталяванне: картка з практыкаваннямі для артыкуляцыйнай гімнастыкі; кавалачкі ваты, наглядны матэрыял для кінезіялагічнага практыкавання; дыдактычная гульня “Што ў Мішкі ў мяшочку?”, ліхтарык; паднос, крупы (манна), пэндзлік; каляровыя прадметныя малюнкі з гукам [ш] (шашка і шышка, шакаладка і шыпшына, кошка і мышка); дыдактычная гульня “У Мішы на ўзлеску” (прэзентацыя), інтэрактыўная панэль-мультыборд; картка паспяховасці, каляровыя алоўкі, сюрпрыз (медаль), аўдыязапіс.

Матэрыялы для занятку: https://drive.google.com/drive/folders/1GuMwoaRBSOj6FBev1hQ9WRV5RPaTMzaW?usp=sharing

 

 

Ход занятку

I Уводная частка

Арганізацыйны момант

Настаўнік-дэфектолаг. Добры дзень. Я вельмі рада бачыць цябе на занятку. Сёння разам з Машай будзем вучыцца правільна вымаўляць гук [ш] у сказах. Маша прапаноўвае для цябе цікавыя заданні і картку паспяховасці. Ты зможаш замаляваць паветраны шарык пасля кожнага задання, калі правільна яго выканаеш. Паспяхова справішся з усімі заданнямі – атрымаеш сюрпрыз ад Машы.

Я спадзяюся, што ты будзеш старацца. Сцісні ручкі ў кулачок, заплюшчы вочкі і скажы: “У мяне ўсё атрымаецца!” Я жадаю табе поспехаў.

 

II Асноўная частка

1 Артыкуляцыйная гімнастыка з Машай

Настаўнік-дэфектолаг. Маша прапаноўвае патрэніраваць язычок, каб гаварыць прыгожа і правільна.

Практыкаванне “Лапатачка”
Усміхнуцца, прыадкрыць роцік, пакласці шырокі расслаблены язычок на ніжнюю губу. Утрымліваць яго ў такім становішчы пад лік ад 1 да 5–10. Паўтарыць 5 разоў.
Практыкаванне “Арэлі”
Адкрыць роцік. На лік “адзін” – напружаным кончыкам язычка дакрануцца да верхніх зубоў, на лік “два” – да ніжніх зубоў. Па чарзе мяняць становішча язычка 6–8 разоў. Затым напружаным языком цягнуцца ўверх, да носіка, а потым – уніз, да падбародка.

Практыкаванне “Чысцім зубкі”
Усміхнуцца, адкрыць роцік і шырокім язычком “пачысціць” верхнія зубы з унутранай стараны, робячы рухі з боку ў бок.

Практыкаванне “Маляр”
Усміхнуцца, адкрыць роцік і “пафарбаваць” кончыкам язычка, як пэндзлікам, цвёрдае нёба, робячы рухі язычком уперад-назад.

Практыкаванне “Кубачак”
Шырока адкрыць роцік, высунуць шырокі язычок і надаць яму форму “кубачка”. Кончык язычка і бакавыя краі паднятыя, сярэдняя частка спінкі язычка апушчана. Утрымліваць у такім становішчы пад лік ад 1 да 10. Паўтарыць 5 разоў.
Практыкаванне “Асілак”
Адкрыць роцік, высунуць язычок. Рухаць пацерку языком па вертыкальна нацягнутай нітцы ўверх (уніз пацерка падае адвольна).

Практыкаванне “Парус”
Усміхнуцца, шырока адкрыць роцік, паставіць язык за верхнія зубы так, каб кончык язычка моцна ўпіраўся ў зубы. Утрымліваць 5–10 секунд. Паўтарыць 5–7 разоў.
Практыкаванне “Конік”
Усміхнуцца, адкрыць роцік, моцна прыціснуць шырокі язычок да нёба і пацокаць кончыкам языка. Цокаць павольна і моцна. Затым цокаць хутка (Працуе толькі язык, ніжняя сківіца і губы нерухомыя).
Практыкаванне “Барабаншчык”
Усміхнуцца, адкрыць роцік і пастукаць кончыкам язычка за верхнімі зубамі, гучна, выразна і шматразова паўтараючы: “д-д-д”.

Дыхальная гімнастыка “Фокус” (гучыць музыка)

Кладзецца на кончык носа кусочак ваткі. Дзіцяці прапаноўваецца высунуць язычок, кончык яго захіліць уверх і падзьмуць на ватку, каб яна паляцела ўверх.

Настаўнік-дэфектолаг. Малайчынка, усё атрымалася, замалюй паветраны шарык.

 

2 Кінезіялагічнае практыкаванне

Настаўнік-дэфектолаг. Прайдзі па каляровай дарожцы левай рукой, а правай дапамагай. Працуй дзвюма рукамі адначасова. Да жоўтага кружочка дакранайся пальчыкам левай рукі і адначасова далонню правай рукі дакранайся да далоні жоўтага колеру. Жоўты кружок – жоўтая далонь, чырвоны кружок – чырвоная далонь, карычневы кружок – карычневая далонь.

Будзь уважлівай! Маша будзе сачыць за табой.

Настаўнік-дэфектолаг. Вельмі добра, замалюй наступны паветраны шарык.

 

3 Практыкаванне “Слухай – стукай”

Настаўнік-дэфектолаг. А зараз Маша хоча праверыць, ці ўважлівыя ў цябе вушкі. Плясні ў далоні і паўтары толькі тыя словы, у якіх ёсць гук [ш]. Тупні правай нагой, калі гука [ш] у слове няма.

Словы для гульні: шайба, шампунь, сабака, душ, сумка, каша, бульба, вішня, шахматы, шавец, сакавік, шафа, шуфляда, бяроза.

Настаўнік-дэфектолаг. Цудоўна! Вазьмі картку паспяховасці, замалюй яшчэ адзін паветраны шарык.

 

4 Дыдактычная гульня з ліхтарыкам “Што ў Мішкі ў мяшочку?”

Настаўнік-дэфектолаг. Маша просіць разгледзець мяшочкі Мішкі. Зараз будзем уважліва разглядаць кожны мяшочак і называць, што Мішка схаваў у мяшочак.

Падсвечваюцца ліхтарыкам ззаду карткі, каб убачыць схаваны прадмет.

https://drive.google.com/drive/folders/1GuMwoaRBSOj6FBev1hQ9WRV5RPaTMzaW?usp=sharing

 

Дзіця.

– У Мішкі ў мяшочку навушнікі.
– У Мішкі ў мяшочку шапка.
– У Мішкі ў мяшочку шлем.
– У Мішкі ў мяшочку штаны.
– У Мішкі ў мяшочку падушка.
– У Мішкі ў мяшочку клюшка.

Настаўнік-дэфектолаг. Малайчынка, усё атрымалася, замалюй паветраны шарык. Ты добра працавала, а цяпер адпачнём.

 

Фізкультхвілінка «Пяточка-носочек, раз, два, три»(аудыязапіс)

https://drive.google.com/drive/folders/1GuMwoaRBSOj6FBev1hQ9WRV5RPaTMzaW?usp=sharing

 

5 Дыдактычная гульня “У Мішы на ўзлеску” (Прэзентацыя, Слайд 1)

https://drive.google.com/drive/folders/1GuMwoaRBSOj6FBev1hQ9WRV5RPaTMzaW?usp=sharing

Настаўнік-дэфектолаг. А зараз Маша запрашае да Мішы на ўзлесак. Раскажы, што ў Мішы на ўзлеску (Слайд 2)

 

 

На кожны клік на Мішу з’яўляецца прадмет.

Дзіця.

– У Мішы на ўзлеску школа.
– У Мішы на ўзлеску капялюш.
– У Мішы на ўзлеску машына.
– У Мішы на ўзлеску мяшок.
– У Мішы на ўзлеску  мышкі.

Уважліва паглядзі і запомні, што ёсць у Мішы на ўзлеску.

Што знікла? (Слайд 3)

Дзіця. Знік капялюш. Знікла машына.

Настаўнік-дэфектолаг. Малайчынка, ты добра справілася з заданнем, замалюй паветраны шарык (Слайд 4).

 

6 Гульня-практыкаванне “Хованкі”

Настаўнік-дэфектолаг. Маша любіць гуляць у хованкі. Яна прапаноўвае і нам пагуляць. Вазьмі пэндзлік, расчысці манну і знайдзі малюнкі.

Што ты знайшла? Каго ты знайшла?

Дзіця.

–Я знайшла шашку і шышку.
–Я знайшла шакаладку і шыпшыну.
–Я знайшла кошку і мышку.

Настаўнік-дэфектолаг. Вельмі добра атрымалася, замалюй паветраны шарык.

 

III Заключная частка

Падвядзенне вынікаў

Настаўнік-дэфектолаг. Вымаўленне якога гука мы сёння замацоўвалі на занятку? Палічы, колькі ты выканала заданняў? Колькі атрымалася замаляваць паветраных шарыкаў?

 

Рэфлексія

Настаўнік-дэфектолаг. Якое заданне табе найбольш спадабалася?

А якое заданне было самым цяжкім? Малайчынка, ты справілася з усімі заданнямі і атрымліваеш сюрпрыз ад Машы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий