Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры для 7-га класа

- 15:31Подготовка к олимпиадам

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры для 7-га класа.

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

 

 

 

 

Заданне 1

Ці згодны вы з выказваннямі? Запоўніце табліцу (+/-). (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Амфібрахій – двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.
2. Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч – галоўныя героі апавядання “Сябры”.
3. Мянушка Эмы Пшанічнай – Мэры Кэт.
4. Сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
5. Рыфма – роўныя часткі верша з аднолькавай колькасцю радкоў, аб’яднаных пэўнай рыфмоўкай.
6. Міф – старажытны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.
7. Песня “Радзіма мая дарагая” адносіцца да народнай.
8. Аўтар верша “Маёвая песня” – Максім Танк.
9. Балада – невялікі верш казачна-фантастычнага, гераічнага ці легендарнага зместу з драматычна напружаным сюжэтам.
10. “Незагойная рана” Васіля Быкава – гэта аповесць.

Адказы.

1. Ямб. 5. Страфа. 7. Літаратурнай. 8. Максім Багдановіч. 10. Апавяданне.

 

Заданне 2

Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Аўтар

Назва твора

Галоўныя героі

Жанр

Іван Пташнікаў

“Алені”

 

Апавяданне

Янка Купала

“Курган”

Гусляр, князь

 

Якуб Колас

 

Грышка, Базыль

Апавяданне

 

“На Каляды к сыну”

Тэкля, Лаўрук

Апавяданне

Янка Брыль

 

Данік Малец

Урывак з аповесці

Адказы. 1. Ірка. 2. Паэма. 3. “У старых дубах”. 4. Змітрок Бядуля. 5. “Урокі пані Мар’і”.

 

Заданне 3

Знайдзіце “чацвёрты” лішні. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. “Курган”, “На Каляды к сыну”, “Незагойная рана”, “Настаўнік чарчэння”.
2. Вадзянік, Дамавік, Лесавік, Пярун.
3. Амфібрахій, анапест, харэй, дактыль.
4. “Ручэй”, “Паэзія”, “Урокі пані Мар’і”, “Маёвая песня”.
5. “Радзіма мая дарагая”, “Рэчанька”, “А на Купалу рана сонца іграла…”, “Благаславі, маці, вясну заклікаці…”
6. Эпітэт, ямб, параўнанне, увасабленне.
7. Янка Купала, Васіль Быкаў, Максім Багдановіч, Іван Навуменка.
8. Аповед, апісанне, дыялог, увасабленне.
9. Лаўрук, Васіль, Тэкля, Цыпрук.
10. “У яго быў свет цікавы”, “Дзядзька-кухар”, “Дарэктар”, “На рэчцы”.

Адказы. 1. “Курган” (паэма, усе астатнія – апавяданні); 2. Пярун (бог, астатнія – духі); 3. Харэй (двухскладовая стапа); 4. “Урокі пані Мар’і” (празаічны твор, астатнія – вершы); 5. “Радзіма мая дарагая” (літаратурная песня, астатнія – народныя); 6. Ямб (памер, астатнія – тропы); 7. Янка Купалы (псеўданім). 8. Увасабленне (троп, астатнія – спосабы і прыёмы паказу героя); 9. Васіль (герой з апавядання “Незагойная рана”, усе астатнія – героі апавядання “На Каляды к сыну”); 10. “У яго быў свет цікавы” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”, астатнія – з “Новай зямлі”).

 

Заданне 4

Прачытайце радкі верша і запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Калі выпадзе з рук – абдзьмухніце,
Не кідайцеся ім, не тапчыце!
Наядайцеся змалку уволю,
Каб ён вечна вам пах
Родным полем,
Баравінай, зялёнай лагчынай
I рукамі матулі,
________________!

Заданні

Адказ

1. Аўтар верша

Мікола Арочка

2. Назва твора

“Хлеб роднай мовы”

3. Праблематыка верша

Павага да хлеба

4. Прапушчанае слова

Айчынай

5. Вершаваны памер

Анапест

 

Заданне 5

Па прыведзеных ніжэй радках назавіце твор і яго аўтара. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

Радкі з верша

Аўтар

Назва твора

Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім.
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім

Якуб Колас

“Ручэй”

Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасць,
Ты – чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.

Максім Танк

“Паэзія”

Такое ласкавае, цёплае, чыстае,
як сонца, агністае, як Нёман, празрыстае,
як казка, быліна, як песня, жаданае,
дагэтуль зусім у жыцці не спазнанае.

Данута Бічэль

“Роднае слова”

Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: “Са святам!” –
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату.

Ніл Гілевіч

“Маці”

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край!

Алесь Ставер

“Жураўлі на Палессе ляцяць”

 

Заданне 6

Назавіце літаратурнага героя па цытаце з твора. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. “Бедны хлопчык быў загнаны, У бацькоў нялюбы сын, Бо відочныя заганы I меў толькі ён адзін”.
2. “Але ж хіба можна было не заўважыць яе – круглатварую, прыгожую, з доўгай касою, што была перакінута наперад цераз плячо”.
3. “Вельмі гутарлівая баба была, але і любіла сядзець адна на прызбе і думаць сваю думку”.
4. “Яго расстралялі разам з натарыусам, старшынёй абутковай арцелі і ляснічым у бярозавым гаі за гарадком”.
5. “Вярнуўся ў родны гарадок. У яго было тры ордэны на гімнасцёрцы і пусты правы рукаў”.
6. “Ён па-ранейшаму быў непарушны, толькі, бадай, яшчэ болей ненатуральна белы, нібы не меў у сваіх жылах ні кроплі крыві”.
7. “Апрануты…ён быў не тое што лепш за тых дзяўчатак, з якімі бесперапынна зачэпліваўся, але на ім усё ляжала нейк гладчэй, спрытней, дасціпней”.
8. “Меў не адну, а некалькі мянушак – то Сівы, то Гусак, то Манька…”
9. “Шаснаццаць страшных, нясцерпных год штогадзінным болем адмералі свой лік у матчыным сэрцы. Шаснаццаць год чакання, надзей, незабыўнага трывожнага спадзявання”.
10. “Сінімі васількамі адцвіталі вочы хлопчыка”.

Адказы. 1. Сымонка. 2. Эма. 3. Тэкля. 4. Апалінарый Феакціставіч (Цыркуль). 5. Косця. 6. Міця. 7. Серж. 8. Данік. 9. Тэкля. 10. Міколка.

 

Заданне 7

Суаднясіце правы і левы слупок. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе.

А. Байка

2. Невялікі верш казачна-фантастычнага, гераічнага або легендарнага зместу з драматычна напружаным сюжэтам

Б. Гукапіс

3. Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя.

В. Метафара

4. Размова дзейных асоб твора.

Г. Апавяданне

5. Невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).

Д. Партрэт

6. Вялікі вершаваны твор, у якім расказваецца пра важныя падзеі і яркія характары, выяўляюцца глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.

Е. Ямб

7. Ужыванне ў мастацкім, пераважна вершаваным, тэксце аднолькавых або падобных гукаў, якія ўзмацняюць мілагучнасць і сэнсавую выразнасць мовы

Ё. Балада

8. Апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека.

Ж. Дыялог

9. Жанр навуковай або публіцыстычнай ці крытычнай літаратуры, у якім ставіцца і вырашаецца пэўнае пытанне.

З. Паэма

10. Двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.

І. Артыкул

1 __, 2 __, 3 __, 4 __, 5 __, 6 __, 7 __, 8 __, 9 __, 10 __.

Адказы. 1В, 2Ё, 3Г, 4Ж, 5А, 6З, 7Б, 8Д, 9І, 10Е.

 

Заданне 8

Разгадайце крыжаванку. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Месца, дзе захоўваліся даўнія і пісаліся новыя кнігі. (Скрыпторый).
2. Вялікі вершаваны твор, у якім расказваецца пра важныя падзеі і яркія характары, выяўляюцца глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў. (Паэма).
3. Мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. (Эпітэт).
4. На чым былі выгравіраваны словы “Patriam nostram amare et defendere debemus…” (апавяданне “Настаўнік чарчэння”). (Табакерка)
5. Мянушка настаўніка чарчэння Апалінарыя Феакціставіча. (Цыркуль)
6. Вершаваны і музычны твор для выканання голасам (спявання). (Песня).
7. Паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх раскрываюцца характары і ўзаемаадносіны герояў. (Сюжэт).
8. Мянушка мядзведзя з апавядання Уладзіміра Караткевіча “Былі ў мяне мядзведзі”. (Бурык).
9. Апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя. (Пейзаж).
10. Жыццёвая з’ява або кола з’яў, пра якія размова ідзе ў творы. (Тэма).

 

Заданне 9

Запішыце прапушчаныя тэрміны (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

1. ______________ – вялікі вершаваны твор, у якім расказваецца пра важныя падзеі і яркія характары, выяўляюцца глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.
2. ______________ – апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя.
3. _______________ – трохскладовая стапа з націскам на першым складзе.
4. ________________– апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека.
5. ________________ – невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, здарэнне ў жыцці чалавека, героя твора.

Адказы. 1. Паэма. 2. Пейзаж. 3. Дактыль. 4. Партрэт. 5. Апавяданне.

 

Заданне 10

Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Аўтар

Назва твора

Галоўныя героі

Жанр

Якуб Колас

“У яго быў свет цікавы…”

 

Урывак з паэмы

 

“На Каляды к сыну”

Тэкля, Лаўрук

Апавяданне

Васіль Быкаў

 

Тэкля

Апавяданне

Іван Навуменка

“Настаўнік чарчэння”

Косця Кветка, Апалінарый Феакціставіч

 

Мікола Лупсякоў

 

Антон Бубноў, Эма Пшанічная

Апавяданне

Адказы. 1. Сымонка. 2. Змітрок Бядуля. 3. “Незагойная рана”. 4. Апавяданне. 5. “Мэры Кэт”.

 

Заданне 11

Запішыце назвы твораў (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Радкі з твора

Назва

Бедны хлопчык быў загнаны,
У бацькоў нялюбы сын,
Бо відочныя заганы
I меў толькі ён адзін.
Не такі, як усе дзеці,
Нейкі вырадак, дзіўны,
Нёс віну за ўсё на свеце,
Вінаваты без віны.

 

Стары настаўнік адрываў свой позірк ад класнага журнала, і на твары яго з’яўлялася ўсмешка. Ён, вядома, здагадваўся, што не прагай ведаць новае лацінскае слова гарыць яго яшчэ не сталы апанент. Але пераадолець спакусу і не адказаць на пытанне не мог.

 

Яна нават не чула, як з акалелых пальцаў выпаў гасцінец роднага, доў гажаданага сына. Некалькі трохрублёвых паперак прыліплі да макраватага тратуар.

 

Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.

 

Гэтую ноч я амаль не спаў. Зайздрасць не давала мне спакою. Што за такая вучаніца ў нас? Калі яна паспела навучыцца так здорава бегаць на каньках?

 

Адказы. 1. “У яго быў свет цікавы… ” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”). 2. “Настаўнік чарчэння”. 3. “На Каляды к сыну”. 4. “Маёвая песня”. 5. “Мэры Кэт”.

 

Заданне 12

Запішыце адказы на прапанаваныя заданні (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

1. Пра які від літаратурнага твора ідзе размова: “звычайна чытаем моўчкі. Калі ж яе чытаць уголас, яна ўспрымаецца як звычайная, спакойная размова, як паведамленне, апісанне ці разважанне пра ўбачанае або пачутае аб нейкім чалавеку або нейкай падзеі, выпадку з жыцця”?

2. Пра што так душэўна піша Максім Танк:

Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасць,
Ты – чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда?

3. Па схеме вызначце вершаваны памер:

4. Пры дапамозе якога мастацкага сродку створаны вобраз у наступных паэтычных радках?

У зубы клёцку, бы ў ляшчоткі,
Заціснуў дзядзька і губамі
Варушыць борзда, як, часамі,
Трусок ці зайчык над капустай,
Каб лепш дазнацца смаку-густу.

5. Якому твору прысвечана дадзеная ілюстрацыя?

Адказы. 1. Проза. 2. Паэзія. 3. Харэй. 5. Параўнанне. 6. “Курган”.

 

Заданне 13

Суаднясіце аўтара і яго твор (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ).

1.

А. “Дзядзька-кухар”

2.

Б. “Незагойная рана”

3.

В. “Зямля пад белымі крыламі”

4.

Г. “На Каляды к сыну” 

5.

Д. “Курган”

1__, 2__, 3__, 4__, 5__.

Адказы. 1В, 2А, 3Д, 4Б, 5Г.

 

Заданне 14

Якому твору адпавядае малюнак? (Максімальная колькасць балаў – 4; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

1. 2. 

3. 4.

Адказы. 1. “На Каляды к сыну”. 2. “Урокі пані Мар’і”. 3. “Шчасце не ў золаце”. 4. “Меч князя Вячкі”.

 

Заданне 15

Назавіце, які персанаж не з’яўляецца героем твора. (Максімальная колькасць балаў – 4; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Назва твора

Героі

“Лішні” персанаж

“На Каляды к сыну”

Лаўрук, Тэкля, Васіль, Цыпрук

Васіль

“Мэры Кэт”

Лёня, Эма, Янка, Антон

Лёня

“Урокі пані Мар’і”

Пані Мар’я, пані Рузя, пан Цаба, пан Цыркуль

пан Цыркуль

“Незагойная рана”

Ульянка, Тэкля, Янка, Васіль

Янка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий