Тэставае заданне па раздзеле “Просты сказ”

- 11:01Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Трэніровачны тэст змяшчае 15 заданняў і адказы да іх Матэрыял можна выкарыстоўваць пры правядзенні тэматычнай работы, а таксама на дадатковых занятках пры падрыхтоўцы да ЦЭ.

Ала КАЗЕКА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя В.І.Пеляніцына г.Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

1. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамі прымыканне:

1) чытаць лежачы; 2) усведамляць абавязак; 3) жаданне маляваць; 4) гаварыць па-беларуску; 5) цёплы вечар.

2. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца галоўнымі:

1) вылучацца ўменнем; 2) сонечны дзень; 3) парада не ўмешвацца; 4) дзяўчынка ў хустцы; 5) светлы пакой.

3. Адзначце словазлучэнні, якія не адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:

1) дом у тры паверхі; 2) ехаць у млын; 3) метраў за дваццаць; 4) тры вялікіх дубы; 5) два разы на тыдзень.

4. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца акалічнасцю:

1) Працавіты мой дзень адпачыць адышоў. 2) Вада ў крыніцы была такая халодная, што нават у горле пяршыла. 3) Каб аднавіць сваю даўнюю сувязь з зямлёю, трэба прайсці басанож баразною за плугам. 4) Пражылі век Пеця і Ліза душа ў душу. 5) Назбіраўшы сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь.

5. Адзначце пэўна-асабовыя сказы:

1) У Мацвея радасна было на душы. 2) Гляджу ў будучыню з надзеяй. 3) Зробім перапынак на паўгадзіны. 4) Спі, мой маленькі сыночак. 5) За грошы розуму не купіш.

6. Адзначце назыўныя сказы:

1) Дзень цёплы, сонечны. 2) Пачатак верасня. 3) Цёмная, маўклівая ноч. 4) Ноч і цішыня. 5) Пакой прыбраны.

7. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў неабходна паставіць працяжнік:

1) Слова _ адзенне ўсіх фактаў, усіх думак. 2) Крылы _ цяжар, калі ў іх не верыць зацята. 3) Ты _ мой лепшы таварыш. 4) Гаспадарку весці _ не лапці плесці. 5) Паветра _ было як настоенае на хвоі.

8. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

1) Чалавек павінен ведаць тую зямлю, на якой нарадзіўся, яе гісторыю _ і легенды, і мову яе. 2) Цёплы_летні вечар павольна апускаецца над ракой. 3) Акадэмікі і хірургі, паэты і маршалы _ усе былі вучнямі, іх талент разбудзіў настаўнік. 4) Палянкі змяняліся то стройным баравым _ то нізкім балотным лесам. 5) Неба несціхана слязілася не то драбнюсенькім дажджом_ не то буйнай вільгаццю.

9. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы выдзяляюцца коскамі:

1) Дрэвы вядома растуць павольна, марудна 2) Па ўсім было відаць, што сёння пойдзе дождж. 3) На жаль мы слаба ведаем сваю гісторыю. 4) Лабановіч так звалі маладога настаўніка слухаў апавяданне з цікавасцю. 5) Рамонт аднак заняў доўгі час.

10. Адзначце сказы, у якіх азначэнні адасабляюцца:

1) Забалочаная паляна акружаная з усіх бакоў цёмнай сцяною лесу млела ад гарачыні. 2) Поўны важкіх дум ён задрамаў толькі пад раніцу. 3) Напісанае чалавекам слова праз сотні і тысячы год можа загучаць. 4) Ля пасыпанай жоўтым пясочкам дарожкі растуць кветкі. 5) У берагах замшэлых, топкіх атуленае ад вятроў чаротамі драмала возера.

11. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

1) Да горада вяла, абсаджаная старымі разгалістымі асінамі, шаша. 2) Яна, прырода, натуральна ўпрыгожыла столь і сцены падземнага палаца. 3) Для мяне ўсе песні, апроч расстайных ды сірочых, жаданыя. 4) Нягледзячы на тое што пёк добры мароз, па лесе мы ішлі, не спяшаючыся. 5) Як міла пазвоньваюць, сэрца грэючы, святыя бацькоўскія словы.

12. Адзначце сказы, у якіх акалічнасці адасабляюцца:

1) Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс. 2) Буслы пакружыўшыся для размінкі над родным дубам пачалі садзіцца на гняздо. 3) Хвалі раўнамерна набягаюць на бераг пакідаючы на пяску шматкі пены. 4) Іван спаў як пшаніцу прадаўшы. 5) Хлопцы беглі не азіраючыся.

13. Адзначце сказы, у якім дапушчана памылка ў дапасаванні выказніка да дзейніка:

1) Да адпраўлення цягніка засталося дзве гадзіны. 2) На падстрэшшы валяліся шмат старых, пагрызеных мышамі кніг. 3) У маім кошыку ляжала ўсяго шэсць сыраежак. 4) Два грузавікі вязло цэглу. 5) Пад купчастымі хвойкамі расло вельмі многа добрых грыбоў.

14. Адзначце сказ, у якім дапушчана памылка ў вызначэнні дзейніка (дзейнік выдзелены):

1) На гэты раз затрыманы не спрабаваў уцякаць. 2) Абое хораша спявалі. 3) Кожны сабе дабра жадае. 4) Вось і прыйшло сёння. 5) Чытаць гэты твор – асалода.

15. Выпішыце граматычную аснову з наступнага сказа.

Я даўно хачу напісаць невялікае, але шчырае апавяданне пра сваю вёску.

 

Адказы

1. 1, 3, 4
2. 3, 4, 5
3. 1, 4
4. 1, 3, 4, 5
5. 2, 3, 4
6. 2, 3, 4
7. 1, 2, 4
8. 1, 4, 5
9. 1, 3, 5
10. 1, 2, 5
11. 2, 3, 5
12. 1, 2, 3
13. 2, 4
14. 5
15. хачу напісаць

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий