Тарсія – гэта галаваломка, і яе мэта – правільна сабраць фігуру: трохвугольнік, ромб, трапецыю і г.д. У дадзеным матэрыяле аўтар прапануе распрацаваныя галаваломкі па тэмах “Дзеяслоў”, “Лічэбнік” і “Прыслоўе”.
Турана ГУЦКО,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 39 імя І.Д.Лебедзева г. Гродна”,
Гродзенская вобласць
Тарсія – гэта галаваломка. Першапачаткова яна была матэматычнай, але можа быць выкарыстана на ўроку па любым вучэбным прадмеце, у тым ліку і на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Мэта галаваломкі – правільна сабраць фігуру: трохвугольнік, ромб, трапецыю і г.д. Вучням прапаноўваецца скласці часткі фігуры такім чынам, каб супадалі сумежныя грані: пытанне і адказ.
Для стварэння галаваломкі можна скарыстацца праграмамі Formulator Tarsia і Tarsia Maker. З іх дапамогай можна згенерыраваць як складаныя галаваломкі, якія складаюцца з 24 пазлаў, так і простыя, з 6 сегментаў. Настаўнік можа стварыць некалькі відаў галаваломак:
-
- Класічнае Tarsia: сумежныя грані картак сэнсава звязаны.
- Tarsia з памылкамі: вучням неабходна знайсці памылкова супадаючыя элементы;
- Tarsia з пытальнікамі замест адказу: вучням неабходна замяніць знак “?” правільным адказам.
У якасці задання павышанага ўзроўню можна прапанаваць стварыць вучням падобнае заданне самастойна.
Мэтазгодна выкарыстоўваць дадзены прыём на этапах актуалізацыі ведаў, замацавання ці сістэматызацыі ведаў. Выкарыстанне на ўроках беларускай мовы і літаратуры у якасці дыдактычнага матэрыялу галаваломак дазваляе ў першую чаргу палепшыць вынікі засваення вучнямі праграмнага матэрыялу. Пры складанні галаваломкі развіваюцца камунікатыўныя ўменні, так як вучні ўзаемадзейнічаюць у парах ці групах. Гэты прыём стымулюе творчыя здольнасці, развівае знаходлівасць, крэатыўнасць, прасторавае і крытычнае мысленне. Такім чынам, Таrsia – гэта і гульня, і паўтарэнне вялікага па аб’ёме матэрыялу.
Спампаваць Tarsia па тэме “Дзеяслоў” можна па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1qRP8tZijYyr6BSqYxXWMpPR9vd4LMP1M/view?usp=drive_link
Спампаваць Tarsia па тэме “Лічэбнік” можна па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1ZeBM7SVqEiS5Z3nATmxMdYY0mayHVCXB/view?usp=drive_link
Спампаваць Tarsia па тэме “Прыслоўе” можна па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1gYWmWVqFXdgtuAzROC9lpHbicEmTN7xd/view?usp=drive_link