Конус. Плошча паверхні і аб’ём конуса. Рашэнне задач. План-канспект урока ў 11-м класе

- 9:46II И III СТУПЕНИ, МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

Адна з мэт урока – фарміраваць уменні і навыкі выкарыстання формул вылічэння плошчы бакавой і поўнай паверхні конуса, рашэння практыка-арыентаваных задач.

Таццяна КЛАЧКОВА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Субацкая сярэдняя школа”
Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэты:

– фарміраваць уменні і навыкі выкарыстання формул вылічэння плошчы бакавой і поўнай паверхні конуса, рашэння практыка-арыентаваных задач;
– забяспечыць умовы развіцця ўменняў граматна і дакладна выражаць свае думкі, аналізаваць і рабіць высновы, устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, развіцця назіральнасці;
– садзейнічаць выхаванню настойлівасці, адказнасці, акуратнасці пры выкананні малюнкаў і запісу рашэння задач.

Задачы:

– ствараць умовы для фарміравання матэматычнай кампетэнцыі праз неабходнасць выкарыстання разнастайных прыёмаў і метадаў у працэсе работы з матэрыяламі ўрока;
– ствараць умовы для фарміравання вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі праз выкананне паслядоўных дзеянняў для дасягнення мэты;
– ствараць умовы для фарміравання каштоўнаснай кампетэнцыі праз абмеркаванне неабходнасці прымянення матэматычных ведаў для знаходжання выхаду з жыццёвых праблемных сітуацый.

Тып урока: урок адпрацоўкі ўменняў і навыкаў.

Метады: наглядныя, славесныя, умоўна-сімвалічныя, даследчыя.

Презентация 

Ход урока

I Арганізацыйна-матывацыйны этап

Дыдактычная задача: падрыхтоўка навучэнцаў да работы на ўроку.
Рэфлексіўная дзейнасць навучэнцаў: самаправерка.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: праверка гатоўнасці.
Метады: славесныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.

 

II Пастаноўка мэты і задач урока

Дыдактычная задача: забяспечыць пастаноўку мэты і задач урока.
Рэфлексіўная дзейнасць навучэнцаў: пастаноўка мэты вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: пастаноўка мэты і задач.
Метады: славесныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.

– Паглядзіце ўважліва на малюнак. Ён адпавядае тэме ўрока. Сфармулюйце тэму ўрока. Падказка: што можна вызначыць у конуса?

– Якія аб’екты маюць форму конуса?

– Дзе ў нашым жыцці яшчэ можна сустрэць конус?

– Такім чынам, тэма нашага ўрока – “Конус. Плошча поўнай і бакавой паверхні конуса. Аб’ём конуса. Рашэнне практыка-арыентаваных задач”. Запішам тэму ўрока.

– Якія задачы вы паставіце перад сабой?

– Эпіграфам да нашага ўрока стануць словы Бернарда Шоу: “Адзіны шлях, які вядзе да ведаў – дзейнасць”.

 

III Праверка дамашняга задання

Дыдактычная задача: забяспечыць праверку дамашняга задання.
Рэфлексіўная дзейнасць навучэнцаў: самаправерка, узаемаправерка.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя праверкі дамашняга задання.
Метады: практычныя.
Арганізацыйная форма: індывідуальная.

1. Нямы дыктант

Настаўнік паказвае на малюнку элементы конуса. Вучні запісваюць іх назвы. Пасля выканання работы ажыццяўляецца самаправерка. Вучні правяраюць правільнасць выканання задання, падлічваюць колькасць правільных адказаў.

 

Адказы: вяршыня, утваральныя, вышыня, радыус, аснова, бакавая паверхня, вось.

2. Тэст

Тэст складаецца з 10 пытанняў. Вучні знаходзяць правільныя адказы і запісваюць нумары адказаў у радок. Ажыццяўляецца ўзаемаправерка.

Код: 1442331412. Сшыткі двух вучняў правярае настаўнік.

Тэст

1. Азначэнне конуса:

1) Цела, абмежаванае паверхняй і кругамі.
2) Цела, абмежаванае канічнай паверхняй і двума кругамі.
3) Цела, абмежаванае канічнай паверхняй і кругамі.
4) Цела, абмежаванае канічнай паверхняй і кругам.

2. Што ўяўляе сабой бакавая паверхня конуса?

1) Авал.  
2) Круг. 
3) Прамавугольнік. 
4) Сектар.

3. Што ўяўляе сабой восевае сячэнне конуса?

1) Авал. 
2) Круг. 
3) Прамавугольнік.
4) Трохвугольнік.

4. Што ўяўляе сабой сячэнне конуса плоскасцю, паралельнай аснове?

1) Авал.  
2) Круг. 
3) Прамавугольнік.
4) Трохвугольнік.

5. Плошча асновы конуса:

1) S = 2 πr2  
3) S = πr2  
2) S = π2 r  
4) S = 2 πrh

6. Плошча бакавой паверхні конуса:

1) S = 2 πr2  
2) S = 2 πl
3) S = πr2  
4) S = 2 πrh

7. Вярчэннем якой геаметрычнай фігуры можна атрымаць конус?

1) Вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол катэта.
2) Вярчэннем прамавугольніка вакол адной са старон.
3) Вярчэннем прамавугольнага трохвугольніка вакол гіпатэнузы.
4) Вярчэннем прамавугольніка вакол дыяганалі.

8. Колькі  ўтваральных можна правесці ў конусе?

1) Адну. 
2) Дзве.  
3) Тры.  
4) Бясконца многа.

9. Аб’ём конуса:

10. Як зменіцца аб’ём конуса, калі радыус асновы павялічыць у 3 разы, а вышыню паменшыць у 5 разоў

 

IV Актуалізацыя ведаў навучэнцаў

Дыдактычная задача: забяспечыць падрыхтоўку навучэнцаў да работы на ўроку.
Рэфлексіўная дзейнасць навучэнцаў: выкананне вусных практыкаванняў.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя вуснай работы на ўроку.
Метады: славесныя, наглядныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.

– Ні адно рашэнне задач не абходзіцца без формул, адлюстроўваючых залежнасць паміж велічынямі.

1. “Узнаві формулу”

Дадзены пачатак формулы, трэба знайсці працяг формулы.

V =                                                     Sпоўн =

Sасн =                                                  с2 =

Sбак =                                                  С =

2. «Ланцужок задач»

V Фізкультмінутка

 

VI Трэніровачна-карэкцыйны этап

Дыдактычная задача: забяспечыць работу па рашэнні задач.
Рэфлексіўная дзейнасць навучэнцаў: рашэнне задач.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізаваць работу па рашэнні задач.
Метады: практычныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная, індывідуальная.

Задача № 1

Ліхтар устаноўлены на вышыні 8 м. Вугал рассейвання святла 120°. Вылічыце, якую паверхню асвятляе ліхтар. (192 πм2)

Задача № 2

Адлегласць ад вяршыні ўзгорка да асновы – 200 м. Даўжыня асновы – 628 м. Знайдзіце вышыню ўзгорка і круцізну яго склона. (100√3 м, 60°)

Задача № 3 (самастойна)

Вылічыце вышыню маланкаадвода, калі радыус “абароненага” круга 15 м, а вугал паміж маланкаадводам і ўтваральнай конуса бяспекі 60°. (5√3 м)

 

VII Падвядзенне вынікаў урока

– Якія задачы вы ставілі перад сабой?

– Якое прасторавае цела называецца конусам?

– Як знайсці плошчу бакавой паверхні, поўнай паверхні?

– Як знайсці аб’ём конуса?

– Як вы ацэніце сваю работу на ўроку? Ці дасягнулі вы жаданых вынікаў?

– Над чым яшчэ трэба папрацаваць?

 

VIII Дамашняе заданне 

§ 3, № 464, № 466.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий