Урок фарміравання ў вучняў паняцця пра хлор як хімічны элемент і як простае рэчыва, уяўленняў пра будову, фізічныя і хімічныя уласцівасці, прымяненне, распаўсюджванне хлору.
Ганна РАМУК,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Суботніцкая сярэдняя школа”
Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма ўрока: “Хлор – хімічны элемент і простае рэчыва”.
Мэта ўрока: фарміраваць паняцце пра хлор як хімічны элемент і як простае рэчыва.
Задачы:
– стварыць умовы для фарміравання ўяўленняў навучэнцаў пра будову, фізічныя і хімічныя уласцівасці, прымяненне, распаўсюджванне хлору;
– прадоўжыць фарміраванне ўменняў састаўляць ураўненні хімічных рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці простых рэчываў;
– развіваць уменні параўноўваць, абагульняць, працаваць з матэрыялам падручніка, састаўляць схемы, аналізаваць вынікі сваёй работы, прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
– выхоўваць пачуцце патрыятызму, гонару за сваю краіну.
Форма арганізацыі дзейнасці: парная, індывідуальная, франтальная.
Абсталяванне: карткі з заданнямі, камп’ютарная прэзентацыя “Хлор”, мультымедыйная ўстаноўка, табліца Д.І.Мендзялеева.
Міжпрадметныя сувязі: біялогія, геаграфія.
Тып урока: камбінаваны.
Ход урока
I Арганізацыйны момант
– Добры дзень! Мне прыемна бачыць вас у добрым настроі. Давайце закрыем вочы і пажадаем сабе і ўсім поспехаў на ўроку.
II Актуалізацыя ведаў
– На папярэднім уроку мы пачалі знаёмства з неметаламі. На ніжнім баку вашых сталоў размешчаны паперкі з пытаннямі па дадзенай тэме. Паспрабуем на іх адказаць.
– Дзе размяшчаюцца неметалы ў перыядычнай сістэме?
– Колькі хімічных элементаў належыць да неметалаў?
– Чаму роўна мінімальнай адмоўная ступень акіслення неметалаў?
– Чаму роўна максімальна дадатная ступень акіслення неметалаў?
– Прывядзіце прыклады неметалаў.
– Што такое алатропія?
– Для якіх неметалаў характэрна алатропія?
– Якія ступені акіслення могуць праяўляць неметалы?
III Матывацыя і мэтапакладанне
– Сёння на ўроку мы прадоўжым наша знаёмства з неметаламі.
Прыём “Флэш-картка”
– Паглядзіце ўважліва на экран, у нас знаходзяцца флэш-карткі з пытаннямі, на якія неабходна адказаць.
Ім дэзынфіцыруюць ваду ў басейнах |
Уваходзіць у састаў рэчыва, якое знаходзіцца ў страўніку чалавека |
Уваходзіць у састаў кухоннай солі |
Пах адбельвальнага сродку “Бялізна” |
– Як вы ўжо здагадаліся, мы сёння будзем гаварыць пра хлор. Тэма нашага ўрока: “Хлор – хімічны элемент і простае рэчыва”. Што мы павінны даведацца пра гэта рэчыва?
1) Гісторыя адкрыцця
2) Знаходжанне ў прыродзе
3) Становішча хлору ў перыядычнай сістэме хімічных элементаў
4) Фізічныя ўласцівасці
5) Хімічныя ўласцівасці
6) Прымяненне
IV Вывучэнне новай тэмы
– Знайдзіце гэты элемент у перыядычнай сістэме. У якой групе ён размяшчаецца?
– Элементы, размешчаныя ў 7-й групе, маюць назву галагены. (На дошцы запісаць хімічныя элементы). Такім чынам, мы будзем знаёміцца з самым распаўсюджаным галагенам.
Будзем працаваць парамі. Кожная пара мае сваю назву і заданні, з якімі належыць працаваць.
1 Пара “Гісторыкі”. Атрыманне хлору
Пытанні
1) Хто і калі ўпершыню атрымаў хлор?
2) Якім шляхам быў атрыманы хлор?
3) Хто даў назву гэтаму рэчыву?
Заданне
Ураўненне атрымання хлору
MnO2 + 4HCl = MnCl2 +Cl2 + 2H2O
Якія элементы змяняюць ступень акіслення?
Як змянілася ступень акіслення марганцу?
Як зменіцца ступень акіслення хлору?
2 Пара “Геолагі”. Знаходжанне хлору ў прыродзе
Пытанні
1) Дзе сустракаецца хлор?
2) Якія злучэнні? (Злучэнні запісаць на картках).
3) Якія рэчывы здабываюць на тэрыторыі Беларусі?
Заданне
1) На карце Беларусі прымацаваць формулы рэчываў, якія здабываюць на тэрыторыі нашай краіны. (Галіт, сільвініт).
2) Чаму хлор у прыродзе не сустракаецца ў свабодным стане?
3 Пара “Фізікі”. Фізічныя ўласцівасці хлору
Неабходна запоўніць пустыя шасцівугольнікі:
Заданне
1) Успомніце з курса біялогіі, у якіх словах сустракаецца корань -хлор-? Як вы лічыце, што паказвае гэты корань? (Колер, у пераводзе з грэч. “Хлорас” азначае жоўта-зялены).
2) Хлор – ядавіты газ з рэзкім пахам. Гэта першая хімічная зброя. У час Першай сусветнай вайны яго прымянялі ў якасці баявога атрутнага рэчыва. Хлор цяжэйшы за паветра, таму сцелецца па зямлі ў выглядзе газападобнага воблака, пераносіцца на значныя адлегласці. Дакажыце, што хлор цяжэйшы за паветра.
Фізкультхвілінка
1. У перыядычнай сістэме знайдзіце элемент: 7-я група, 3-і перыяд. (Хлор) Што паказвае нумар групы і нумар перыяду.
2. Перавядзіце погляд улева, на элемент, які стаіць у гэтым перыядзе ў 3-й групе. (Алюміній)
3. Паглядзіце погляд управа на элемент з парадкавым нумарам 17. (Хлор) Што ён паказвае?
4. Перавядзіце свой погляд уніз, на “самы моцны” метал. 1-я група, 7-ы перыяд. (Францый)
5. Перавядзіце погляд уверх і ўправа, на элемент 6-й групы 3-га перыяду. (Сера)
6. Перавядзіце погляд управа на элемент з адноснай атамнай масай 35,5 (Хлор)
– Успомніце, як гучала тэма нашага ўрока.
– Трэба адрозніваць хлор – як хімічны элемент і хлор – як простае рэчыва.
Заданне
Вызначэнне хлору як хімічнага элемента і як простага рэчыва: https://www.studystack.com/picmatch-3996092
4 Пара “Хімікі”. Хімічныя ўласцівасці
Пытанні
1) З якімі рэчывамі хлор уступае ў рэакцыі?
2) Хлор праяўляе акісляльныя ці аднаўленчыя ўласцівасці?
3) Запіс ураўненняў рэакцый.
Заданне
Ці можна вывесці пляму ёду на тканіне, апрацаваўшы яе растворам кухоннай солі?
5 Пара “Практыкі”. Прымяненне хлору
Пытанні
1) Ужыванне хлору ў побыце.
2) Хлор у прамысловасці.
Заданне
Прачытаць кросенс “Прымяненне хлору”.
V Замацаванне ведаў
Заданне 1
Састаўце ўраўненні хімічных рэакцый, з дапамогай якіх магчыма ажыццявіць наступныя пераўтварэнні рэчываў:
Сl2 → HCl → CaCl2 → AgCl
Заданне 2
Чаму роўная ступень акіслення атамаў хлору ў наступных злучэннях:
HCl, Сl2О7, НClO4, KClO3, НClO?
Заданне 3
Які аксід атрымліваецца пры ўзаемадзеянні хлору з кіслародам?
Заданне 4
Выберыце правільныя сцвярджэнні:
1. Хімічная сувязь у малекуле хлору – кавалентная палярная.
2. У працэсе акіслення атам хлору аддае электроны, выступаючы ў якасці адноўніку.
3. Найбольш моцным акісляльнікам сярод галагенаў з’яўляецца хлор.
4. Пры ўзаемадзеянні з металамі хлор праяўляе аднаўленчыя ўласцівасці.
5. У прыродзе хлор пераважна змяшчаецца ў выглядзе хларыдаў.
6. Хлор выцясняе з соляў бром і ёд.
7. Хлор у злучэннях з металамі праяўляе ступень акіслення -1.
Заданне 5
З воднымі растворамі якіх солей хлор уступае ў рэакцыю: FeBr3, CaF2, MgBr2, CaF2, KI? Састаўце малекулярныя ўраўненні гэтых хімічных рэакцый.
VI Дамашняя заданне
§ 15, заданне 8.
VII Рэфлексія
– Прадоўжыце сказы, карыстаючыся прапанаванымі словамі:
1) На ўроку я працаваў…
2) Сваёй працай на ўроку я…
3) Урок для мяне паказаўся…
4) За ўрок я…
5) Мой настрой…
6) Матэрыял урока мне быў…
Словы для выкарыстання: актыўна, задаволены, кароткім, стаміўся, сумны, карысны, цікавы, лёгкім, не стаміўся, даступны, добры.
– Дзякуй усім за працу на ўроку. Да сустрэчы!