Матэрыял прызначаны для настаўнікаў пачатковых класаў і ўтрымлівае ў сабе эфектыўныя прыёмы працы па ўзбагачэнні лексічнага запасу і павышэнні ўзроўню матывацыі да вывучэння беларускай мовы.
Алена ДАМАСЕВІЧ, Ніна ЛІСОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Гімназія імя Я.Купалы” г. Мазыра, ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра”,
Гомельская вобласць Гомельская вобласць
Мэта: знаёмства з эфектыўнымі прыёмамі ўзбагачэння лексічнага запасу вучняў.
Ход майстар-класа
– Пачаць наш майстар клас прапануем з прагляду невялікага відэафрагмента.
https://www.youtube.com/watch?v=QP47vEGY8uY
– Давайце паспрабуем вызначыць тэму нашага майстар-класа (удзельнікі выказваюць свае думкі).
– Мы назвалі наш майстар-клас так: «Узбагачэнне лексічнага запасу вучняў з дапамогай эфектыўных прыёмаў сучасных педагагічных тэхналогій і методык або Як улюбіцца ў беларускую мову?”
– Задачы нашага майстар-класа наступныя:
- Пазнаёміць з эфектыўнымі прыёмамі ўзбагачэння лексічнага запасу.
- Актывізаваць і пашырыць ваш лексічны запас.
- Стварыць умовы для актыўнай камунікацыі на беларускай мове.
– Якія задачы вы плануеце вырашыць падчас майстар-класа (удзельнікі выказваюць свае думкі).
– Дзякуй. Мы пачынаем.
– Перад вамі наша “чароўная скарбонка”. Вазьміце з яе адзін лісток паперы, прачытайце слова, запісанае на ім і размяркуйцеся па групах у адпаведнасці з лексічным значэннем слова.
ШАФА |
СМОЎЖ |
ТРЫПУТНІК |
СТАНІК |
– Каб арганізаваць актыўную працу ў групе, прапануем пазнаёміцца. Напішыце сваё імя на сцікеры і прымацуйце да лістка паперы.
– Цяпер звярніцеся да сваіх слоў, прачытайце іх у сваёй групе па чарзе і праверце, ці няма сярод іх “лішніх слоў”. Дайце назву сваёй групе, аб’яднаўшы ўсе словы адным. Назву запішыце на картцы, якая стаіць на стале.
– Адзін з пісьменнікаў казаў так: “Каб мова табе адкрылася поўнасцю, трэба быць улюбёным у яе”. Паспрабуем улюбіць вас у родную мову. Па выніках даследаванняў вучоных-лінгвістаў, для таго каб загаварыць на любой мове, патрэбна мець лексічны запас ад 3000 да 4000 слоў. Адсюль можна зрабіць вывад, што праца са словам з’яўляецца адной з самых важных частак у авалодванні беларускай мовай.
– Ні для кога не сакрэт, што большасць вучняў і іх бацькоў лічаць беларускую мову цяжкім, не вельмі зразумелым і нават “непатрэбным” вучэбным прадметам.
– Наша задача зрабіць працэс навучання беларускай мове цікавым, лёгкім, зразумелым, сучасным.
– Тыя прыёмы, якія мы вам прапануем, не новыя, але іх прымяненне ў сістэме дае добрыя вынікі, таму мы імі дзелімся з вамі.
– Наш першы прыём называецца “Падпішы малюнак”. Прапануем вам на ватмане размясціць словы, а побач з імі размясціць малюнкі. Калі адпаведнага малюнка няма, то знайдзіце яго на дошцы.
(Удзельнікі працуюць, потым прэзентуюць вынікі сваёй працы, называючы словы і паказваючы малюнкі).
– Ці былі такія словы, значэнне якіх вы не адразу зразумелі?
– Якія словы вы пачулі ўпершыню?
– Ці былі словы, якія вас зацікавілі?
– Ці былі словы, якія вас здзівілі?
– Ці спатрэбіўся вам тлумачальны слоўнік?
– Адзначце на картцы карысць гэтага прыёму.
– Знаёмім вас з другім, не менш карысным прыёмам “Упрыгож слова”. Мала проста ведаць словы, трэба ўмець выкарыстоўваць іх у маўленні, спалучаць паміж сабой. Прапануем вам абмяняцца рабочымі лістамі і падабраць да кожнага слова на лісце словы-прыметы і запісаць іх. Зачытайце самыя “каларытныя”, самыя “ўдалыя” спалучэнні. (Ватманы вывешваюцца на дошку).
– Прадстаўнікі іншых груп могуць дабавіць “цікавых” слоў.
– Адзначце эфектыўнасць гэтага прыёму ў картцы.
– Такім жа чынам працуем з іншымі часцінамі мовы: дзеясловамі, прыслоўямі, займеннікамі.
– Авалодванне мовай немагчыма без уключэння слоў у сказы, без умення правільна складаць сказы. Таму наступны наш прыём “Канструктар сказаў”. Паспрабуйце у групе скласці, а потым агучыць сказ з прапанаваным словам. Колькасць слоў у сказе павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў групы. (Удзельнікі атрымліваюць малюнак (зэдлік, жаўла, брызгліна, аблавуха, гіль); складаюць сказы і запісваюць іх на ламініраваных картках. Потым выстройваюцца і агучваюць сказ. Можна прапанаваць памяняцца месцамі і перафармуляваць атрыманы сказ).
– Адзначце карысць прыёму ў картцы.
– Сучасным дзецям не вельмі цікава працаваць толькі з малюнкамі, карткамі, тэкстамі. На дапамогу прыходзяць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Ва ўсім вядомую гульню “Перакладчыкі” мы гуляем з дапамогай практыкаванняў, складзеных у праграме LearningApps.
– Матэрыялам для гульні з’яўляецца змест вывучаемых твораў. Прапануем вам з дапамогай QR-кода выканаць падобнае заданне. (Беларуская літаратура, 2-і клас).
М.Чарняўскі |
М.Даніленка |
Р.Ігнаценка |
А.Кобец-Філімонава |
Р.Бензярук |
– Адзначце ў картках эфектыўнасць гэтага прыёму.
– Адчуць поўны смак беларускай мовы дазваляюць народныя прыкметы, прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы.
– Прапануем вам наступны прыём – “Вузельчыкі на памяць”. Прайдзіце па ссылцы і выканайце тэст. (Удзельнікі выконваюць заданне).
Прыказкі на слайдах:
Гусь свінні не таварыш.
Без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі.
Рабіць з мухі слана.
Справе час, пацесе – гадзіна.
Дыму без агню не бывае.
1-я група |
2-я група |
3-я група |
4-я група |
5-я група |
Па дарозе ідучы грыбоў не набярэш. |
Дзе дым, там і полымя. |
Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. |
Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля. |
Вады не засіліш, не паварушыўшыся; рыбы не зловіш, не памачыўшыся. |
– Адзначце карысць гэтага прыёму ў картцы. Такім чынам можна выкарыстоўваць заданні з фразеалагічнымі зваротамі і іх сінонімамі, антонімамі, амонімамі.
– Прапануем вам самастойна скласці дзесяць запаведзяў пра адносіны да беларускай мовы. Увага на слайд.
Мову родную …. |
Мову родную беражы. |
– Спадзяёмся, што наша сённяшняя праца прынесла вам добры настрой, задавальненне ад працы, пашырыла ваш лексічны запас, зрабіла вас больш улюбёнымі ў беларускую мову.
– Для атрымання адваротнай сувязі, зніміце свой сцікер і напішыце нам ім свае прапановы, пажаданні, заўвагі па выніках майстар-класа і пакладзіце іх у нашу “чароўную скарбонку”.
– Дзякуй вам за ўвагу.