У прапанаваным матэрыяле прадстаўлены заданні для паўтарэння па тэмах: “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме”, “Няклетачныя формы жыцця – вірусы”, “Роля рэгуляцыі і імуннай сістэмы ў падтрыманні пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма”, “Спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў”, “Селекцыя і біятэхналогія», “Эвалюцыя арганічнага свету”, “Паводзіны як вынік эвалюцыі” ў выглядзе заданняў ЦЭ/ЦТ.
Наталля ЖУКОЎСКАЯ,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа”
Гродзенскага раёна,
Гродзенская вобласць
У другім паўгоддзі кантрольная работа па біялогіі ў 11-м класе праводзіцца па наступных тэмах: “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме”, “Няклетачныя формы жыцця – вірусы”, “Роля рэгуляцыі і імуннай сістэмы ў падтрыманні пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма”, “Спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў”, “Селекцыя і біятэхналогія”, “Эвалюцыя арганічнага свету”, “Паводзіны як вынік эвалюцыі”.
Вялікі аб’ём матэрыялу для паўтарэння перад кантрольнай работай можна сістэматызаваць на аснове заданняў цэнтралізаванага тэсціравання розных гадоў. Гэта патрабуе аналізу вялікай колькасці заданняў з ЦЭ/ЦТ, аднак дазваляе эфектыўна і якасна падрыхтавацца да кантрольнай работы і пры гэтым адпрацаваць дадатковыя блокі заданняў з цэнтралізаванага экзамену.
У прапанаваным матэрыяле прадстаўлены заданні для паўтарэння па тэмах: “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме”, “Няклетачныя формы жыцця – вірусы”, “Роля рэгуляцыі і імуннай сістэмы ў падтрыманні пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма”, “Спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў”, “Селекцыя і біятэхналогія”, “Эвалюцыя арганічнага свету”, “Паводзіны як вынік эвалюцыі” ў выглядзе заданняў ЦЭ/ЦТ. 10 прапанаваных заданняў аб’яднаны па пяці ўзроўнях вучэбных дасягненняў: на кожным узроўні па два заданні (1-1, 1-2; 2-1, 2-2; 3-1, 3-2; 4-1,4-2; 5-1, 5-2).
Настаўнікі-прадметнікі могуць выкарыстоўваць такія заданні як у межах падрыхтоўкі да кантрольнай работы, так і ў якасці заданняў для выканання на этапе абагульняючага паўтарэння па біялогіі ў 11-х профільных класах.
АБАГУЛЬНЯЮЧАЕ ПАЎТАРЭННЕ
па тэмах “Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме”, “Няклетачныя формы жыцця – вірусы”, “Роля рэгуляцыі і імуннай сістэмы ў падтрыманні пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма”, “Спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў”, “Селекцыя і біятэхналогія”, “Эвалюцыя арганічнага свету”, “Паводзіны як вынік эвалюцыі”
1. Адкажыце на наступныя пытанні.
1-1. Выберыце прыкметы, якія адрозніваюць вірусы ад бактэрый:
А – наяўнасць клетачнай сценкі з мурэіна
Б – наяўнасць суперкапсіда
В – размнажаюцца дзяленнем клеткі папалам
Г – з’яўляюцца ўзбуджальнікамі поліяміеліту.
1-2. Выберыце правільна састаўленую пару, якая вызначае адпаведную храмасомную перабудову і механізм яе фарміравання:
1) інверсія – паварот фрагмента храмасомы на 180º;
2) дэлецыя – шматразовае паўтарэнне фрагмента храмасомы;
3) дуплікацыя – выпадзенне фрагмента храмасомы ў канцавой частцы;
4) транслакацыя – двухкратнае выпадзенне фрагмента храмасомы ў сярэдняй частцы.
2. Адкажыце на наступныя пытанні.
2-1. Выберыце прыкметы, якія ўзніклі як вынік дзеяння сацыяльных фактараў антрапагенезу:
а – шырокая грудная клетка
б – S-падобны выгіб пазваночніка
в – кучаравыя валасы ў прадстаўнікоў негроіднай расы
г – членараздзельнае маўленне
1) а, б, в
2) а, г
3) в, г
4) толькі г.
2-2. Размясціце пералічаных прадстаўнікоў роду Чалавек (Ноmо) у храналагічным парадку (адказ запішыце ў выглядзе парадку лічбаў – 3214):
1) краманьёнец;
2) неандэрталец;
3) чалавек умелы;
4) чалавек прамахадзячы.
3. Адкажыце на наступныя пытанні.
3-1. Ніжэй прапанаваны пяць пар прыкладаў органаў (структур) жывёл, тры з якіх могуць служыць аднолькавым параўнальна-анатамічным доказам эвалюцыі:
а – пярэднія канечнасці яшчаркі і ласты кіта
б – рыючыя канечнасці крата і рыючыя канечнасці мядзведкі
в – іголкі вожыка і поўсць сабакі
г – лёгкае балацяніка і лёгкія птушак
д – хабаток матыля і хобат слана
Укажыце, як называюцца гэтыя тры пары органаў (структур) і якія два прыклады да іх не адносяцца («лішнія»):
1) аналагічныя органы; «лішнія» прыклады – а, д
2) аналагічныя органы; «лішнія» прыклады – а, в
3) гамалагічныя органы; «лішнія» прыклады – б, г
4) гамалагічныя органы; «лішнія» прыклады — в, д.
3-2. Для кожнай пары органаў (структур) падбярыце схему, якая адлюстроўвае спосаб ажыццяўлення эвалюцыйнага працэсу, які прывёў да фарміравання ўказаных органаў (структур). Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў у алфавітным парадку А3Б1В4…:
Органы (структуры) |
Схема спосабу |
A) іголкі вожыка і поўсць сабакі |
4. Адкажыце на наступныя пытанні.
4-1. Вызначце, які спосаб відаўтварэння апісвае кожны прыклад. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў у алфавітным парадку А3Б1В4…:
Прыклад |
Відаўтварэнне |
А) гіганцкая энатэра (2n = 48) атрымана на аснове поліплаідыі са звычайнай формы энатэры (2n = 24) |
1) сімпатрычнае |
4-2. На малюнках адлюстраваны схемы дзеяння двух форм натуральнага адбору (F1, F2, F3 – рад пакаленняў). Устанавіце адпаведнасць паміж характэрнымі асаблівасцямі форм натуральнага адбору і прадстаўленымі схемамі:
Характэрная асаблівасць |
Схема дзеяння |
A. суправаджаецца звужэннем нормы рэакцыі прымет |
Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, выкарыстоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А1Б2В2Г1Д1.
5. Выканайце наступныя заданні.
5-1. Для кожнага прыкладу мутацыйных змяненняў (А–Г) укажыце від мутацый:
Структура храмасом |
Від мутацыі |
||||
да мутацыі |
пасля мутацыі |
||||
А |
Б |
В |
Г |
||
1) дэлецыя |
Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, выкарыстоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А1Б2В2Г3.
5-2. Рашыце задачу:
Ген І, які вызначае групу крыві, знаходзіцца ў адной аўтасоме з генам, які ўплывае на развіццё пазногцяў, на адлегласці 10 марганід. Мужчына з трэцяй групай крыві і дэфектам развіцця пазногцяў (дамінантная прыкмета), у бацькі якога была першая група крыві і дэфект развіцця пазногцяў, а ў маці – трэцяя група і нармальныя пазногці, ажаніўся з жанчынай з першай групай крыві і нармальнымі пазногцямі.
Вызначце верагоднасць (%) нараджэння ў іх сям’і дзіцяці з першай групай крыві і нармальным развіццём пазногцяў.