Scratch-гульня па беларускай мове “Краіна Марфалогія” была створана вучнямі 7-х класаў пад кіраўніцтвам аўтара. Мэта: зацікавіць вучняў замацаваць тэму ў працэсе гульні.
Марына ГРЫНЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць
Scratch – гэта пачатковы ўзровень праграміравання, які дазваляе дзецям ствараць уласныя аніміраваныя і інтэрактыўныя гульні, прэзентацыі і праекты. Scratch дазваляе дзецям складаць свае праграмы-працэдуры з блокаў гэтак жа лёгка, як яны збіралі канструкцыі з рознакаляровых кубікаў.
Ствараючы праекты ў Scratch, дзеці могуць асвоіць мноства навыкаў: навучыцца самастойна пісаць праграмы, працаваць у камандзе з аднагодкамі. Scratch пашырае кругагляд і дае старт для будучых спецыялістаў па інфармацыйных тэхналогіях.
Прапануем вашай увазе Scratch-гульню “Краіна Марфалогія” па беларускай мове, створаную вучнямі 7-х класаў.
Мэта: зацікавіць вучняў замацаваць тэму ў працэсе гульні.
Scratch-гульню можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы, на факультатыўных занятках.
Доступ па спасылках:
– “Назоўнік як часціна мовы” https://scratch.mit.edu/projects/1004704092
– “Прыметнік як часціна мовы” https://scratch.mit.edu/projects/1004706150
– “Дзеяслоў як часціна мовы” https://scratch.mit.edu/projects/1004705751