Паштоўкі-матыватары – яркія карткі з цытатамі, афарызмамі, парадамі, якія павышаюць узровень маральных якасцей асобы, матывуюць на дзеянне, натхняюць на рэалізацыю планаў і задум.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Паштоўкі-матыватары – яркія карткі з цытатамі, афарызмамі, парадамі, якія павышаюць узровень маральных якасцей асобы, матывуюць на дзеянне, натхняюць на рэалізацыю планаў і задум.
Паштоўкі-матыватары могуць быць выкарыстаны ў школьным музеі падчас рэфлексіі, калі пасля экскурсіі наведвальніку неабходна дапамагчы сфарміраваць каштоўнасныя адносіны да прадметаў мінулага, накіраваць на будучую прадуктыўную дзейнасць і ўдасканаліць уласныя маральныя якасці. Такія карткі можна прымяняць не толькі ў рабоце з навучэнцамі, але і з дарослымі.
Прапаную набор паштовак-матыватараў для правядзення рэфлексіі з педагогамі пры правядзенні семінара, падчас выступлення ў рамках педагагічнага савета, майстар-класа ў музеі.
Мэта: фарміраванне сістэмы агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, натхненне на рэалізацыю планаў для павышэння якасці выхаваўчага і адукацыйнага працэсу.
Абсталяванне: набор картак з музейнымі прадметамі, шаблоны для паштовак-матыватараў, прыклады цытат, афарызмаў і парад на паштоўках.
Ход правядзення рэфлексіі з паштоўкамі-матыватарамі
Рэфлексія пачынаецца з гульні “Адшукай экспанат”. Удзельнікам неабходна выцягнуць картку з музейным прадметам і знайсці яго ў экспазіцыі музея.
Набор музейных прадметаў для гульні “Адшукай экспанат”
Пры паспяховым выкананні задання “Адшукай экспанат” удзельнік атрымоўвае паштоўку з матывуючай цытатай, якую зачытвае арганізатар рэфлексіі.
Шаблоны для паштовак-матыватараў
Прыклады цытат, афарызмаў і парад на паштоўках-матыватарах
Назва музейнага прадмета |
Цытаты, афарызмы і парады на паштоўках-матыватарах |
Кошык |
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына… Беражыце яе! |
Пласцінка |
У душы кожнага чалавека іграе музыка. Няхай Вашу музыку душы чуюць усе! |
Ваза |
Не чакайце цуду, будзьце ім! |
Дыяпраектар |
Жыццё – многасерыйны фільм, сюжэт да якога мы прыдумваем самі. Няхай ён будзе прыгожы! |
Фарбы |
Любімая работа – гэта майстэрства размалёўваць жыццё яркімі фарбамі. Няхай работа стане творчасцю! |
Збанок |
Самае дарагое, што вы можаце зрабіць – гэта добра выхаваць сваіх вучняў. |
Пёравая ручка |
Маленькае слова – мова, але любоў да яе вялікая. Любіце родную мову! |
Пісьмо |
Пісаць сабе ў будучыню вельмі карысна. Паспрабуйце! |
Манета |
Хто рана ўстае, таму Бог дае. Любіце кожную раніцу свайго жыцця. |
Пярсцёнак |
Беларусь – дарагі скарб кожнага беларуса. Беражыце яе, як залаты пярсцёнак. |
Цыркуль |
Усё добрае прыходзіць да таго, хто даводзіць справы да канца! Дабра Вам! |
Гербарый |
Прырода – крыніца здароўя і натхнення. Знаходзьце яго нават у засушанай галінцы. |
Гузік |
Шчасце складаецца з дробных момантаў. |
Кніга |
Колькі б Вам ні было год, няма нічога лепшага за кнігу ў руках! |
Канькі |
Не бойцеся марыць, верце ў сябе! |
Лыжка |
Памяць – гэта не толькі захаванне мінулага. Гэта клопат пра будучыню. Жывіце з клопатам пра заўтра! |
Медаль |
Найлепшая ўзнагарода – удзячныя вочы вучня. Няхай Вам шанцуе на добрых людзей. |
Паштоўка |
Радасць у простых рэчах. |
Крэмень |
Самая моцная крэпасць – любоў да Радзімы. Любіце яе і вучыце гэтаму дзяцей. |
У канцы арганізатар звяртае ўвагу ўдзельнікаў на тое, што школьны музей валодае вялікім выхаваўчым патэнцыялам і з’яўляецца асабліва прыдатным месцам для правядзення рэфлексіі з паштоўкамі-матыватарамі. Натхняльныя цытаты вучаць па-новаму зірнуць на жыццё, работу, дапамагаюць дасягнуць новых вяршынь, паляпшаюць эмацыянальны стан, настрой, дазваляюць дасягнуць узаемаразумення паміж людзьмі, прымушаюць задумацца пра сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці.