Знешняя будова ліста. Лабараторная работа № 5 “Знешняя будова і распазнаванне простага і складанага лісця”. 7-ы клас

- 11:52II И III СТУПЕНИ, БИОЛОГИЯ, Биология. Сценарии, Методичка

Плануецца, што ў канцы ўрока навучэнцы будуць ведаць асаблівасці знешняй будовы ліста ў сувязі з функцыямі, якія ён выконвае, жылкаванне ліста, размяшчэнне на сцябле; умець распазнаваць ліст на малюнках, гербарыях, жывых экзэмплярах раслін, выконваць лабараторную работу, фіксаваць, аналізаваць і афармляць атрыманыя вынікі.

Жанна ЛУКША,
настаўнік біялогіі
ДУА “Геранёнская сярэдняя школа” Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Тэма: “Знешняя будова ліста. Лабараторная работа №5 “Знешняя будова і распазнаванне простага і складанага лісця”.

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока навучэнцы будуць

– ведаць асаблівасці знешняй будовы ліста ў сувязі з функцыямі, якія ён выконвае, жылкаванне ліста, размяшчэнне на сцябле;

– умець распазнаваць ліст на малюнках, гербарыях, жывых экзэмплярах раслін, выконваць лабараторную работу, фіксаваць, аналізаваць і афармляць атрыманыя вынікі;

– авалодаюць тэрмінамі і паняццямі: ліст, транспірацыя, газаабмен.

Мэта мовай навучэнца: у канцы ўрока я буду ведаць знешнюю будову ліста расліны, паспяхова выканаю лабараторную работу.

Задачы асобаснага развіцця:

– стварыць умовы для развіцця навыкаў параўнання, аналізу і сістэматызацыі, умення выдзяляць галоўнае; практычнай і даследчай дзейнасці;

– садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў, устойлівага інтарэсу да прадмета.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: раздатачны матэрыял – гербарныя экзэмпляры раслін, наборы тыпаў лістоў; табліцы, ілюстрацыі, хатнія расліны, камплект высушаных лістоў для работы кожнаму вучню.

Тып урока: педагагічная майстэрня пабудовы ведаў.

 

Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Рассадка. Рознакаляровыя кружкі разрэзаць на дзве часткі, раздаць. Тыя, хто атрымаў аднолькавы колер, сядаюць за стол разам.

 

2 Правілы паводзін на майстэрні

Прапановы навучэнцаў, якія запісваюцца на дошцы, могуць быць такімі:

– права на памылку;
– вучыцца слухаць і чуць;
– не перабіваць, не крытыкаваць, не падказваць, не выпраўляць;
– нікому нічога ні пра каго не расказваць;
– без правіла даверу нельга жыць на гэтым уроку.

 

3 Індуктар

Вучні слухаюць верш і стараюцца вызначыць тэму ўрока.

Листья

Пусть сосны и ели
Всю зиму торчат,
В снега и метели
Закутавшись, спят, –
Их тощая зелень,
Как иглы ежа,
Хоть ввек не желтеет,
Но ввек не свежа.

Мы ж, легкое племя,
Цветем и блестим
И краткое время
На сучьях гостим.
Всё красное лето
Мы были в красе –
Играли с лучами,
Купались в росе!..

Но птички отпели,
Цветы отцвели,
Лучи побледнели,
Зефиры ушли.
Так что же нам даром
Висеть и желтеть?
Не лучше ль за ними
И нам улететь!

О буйные ветры,
Скорее, скорей!
Скорей нас сорвите
С докучных ветвей!
Сорвите, умчите,
Мы ждать не хотим,
Летите, летите!
Мы с вами летим!.. (Ф.И.Тютчев)

На дошцы табліца раслін з рознымі відамі лістаразмяшчэння.

На стале вучняў гербарныя экзэмпляры і ілюстрацыі.

Прапаную разгледзець узоры на дошцы і на сталах. Пасля абмеркавання прапанаваць, якія ўзніклі асацыяцыі. Выказванні запісваю на дошцы. Вызначаем, што мы ўжо ведаем. Метадам выключэння падыходзім да тэмы.

На дошцы пішу: лістаразмяшчэнне.

 

4 Самаінструкцыя і сацыяінструкцыя

Кожны вучань на асобным лісце малюе кожны від лістаразмяшчэння. Прашу падумаць над назвамі. Параўнаць узоры на дошцы і свае малюнкі, прымацаваць свае малюнкі пад падобнымі на дошцы. Па адным прадстаўніку ад пары пішуць назвы пад групамі падобных відаў лістаразмяшчэння на дошцы.

Вывешваю правільныя назвы відаў лістаразмяшчэння (чарговае, супраціўнае, кальчакаватае). Дзеці глядзяць, як правільна. Вызначаюць размяшчэнне лістоў у раслін на партах. Называюць прыклады раслін з розным лістаразмяшчэннем.

Рэфлексія.

 

5 Разрыў

Звяртаю ўвагу на табліцу з ліставой мазаікай і надпісам, назва адкрыта. Абмяркоўваем у групах, якое гэта лістаразмяшчэнне, што абазначае слова “мазаіка”. Выказванні пішу на дошцы. Затым прапаную адкрыць на партах варыянты адказаў:

а) новае размяшчэнне лістоў на сцябле;

б) размяшчэнне лістоў па адносінах да святла;

в) любое размяшчэнне лістоў на сцябле.

Знаходзім правільны адказ, абмеркаваўшы ў групах адну мінуту.

На дошцы вывешваю лісты з перыстым, пальчатым, дугавым і паралельным жылкаваннем. Вучні адкрываюць канверты з гербарнымі экзэмплярамі такіх жа лістоў. Абмяркоўваюць у парах, пра што будзем гаварыць далей. Прапановы пішуць на дошцы. Метадам выключэння падыходзім да тэмы “Жылкаванне”. Тэму вывешваю на дошцы.

Навучэнцы прыдумваюць назвы для тыпаў жылкавання, абмяркоўваюць. Прапануюць свае назвы і падпісваюць іх пад узорамі на дошцы. Вывешваю правільныя назвы.

Прашу асобна сабраць лісты з рознымі тыпамі жылкавання. Падарыць ад аднаго стала другому сталу (па крузе) ліст з паралельным, перыстым, пальчатым, дугавым жылкаваннем.

Рэфлексія (ці не было ў іх памылкі).

Прапаную выбраць адну хатнюю расліну, якая стаіць на стале настаўніка. Вызначыць, якое лістаразмяшчэнне і жылкаванне ў дадзенай расліны.

Выкананне лабараторнай работы № 5 “Знешняя будова і распазнаванне простага і складанага лісця”.

Рэфлексія.

 

6 Афішаванне

Прапаную ў парах скласці схему з прапанаваных элементаў (выдадзены ўперамешку).

Знешняя будова ліста

па ліставых пласцінках   па лістаразмяшчэнні  па жылкаванні

простыя                       чарговае                        перыстае

складаныя                кальчакаватае              паралельнае

                             супраціўнае                  дугавое

                                                                           пальчатае     

Афішаванне работы на дошцы. Знаёмства з работамі другіх навучэнцаў.

 

7 Рэфлексія

Навучэнцы па чарзе гавораць пра свае адносіны да ўрока.

– Я навучыўся…
– Я даведаўся…
– Было цікава…
– Было цяжка…
– У мяне атрымалася…
– Мяне здзівіла…

 

8 Дамашняе заданне

§ 28.

Па жаданні: апісаць ліст любой расліны па вядомых прыметах.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий