Аб’ём цыліндра. Урок матэматыкі ў 11-м класе

- 16:08II И III СТУПЕНИ, МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии

Урок накіраваны на ўдасканальванне навыкаў рашэння задач на знаходжанне аб’ёму цыліндра, фарміраванне функцыянальнай адукаванасці.

Ірына РАДЗЮК,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Уселюбская сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: удасканальванне навыкаў рашэння задач на знаходжанне аб’ёму цыліндра, фарміраванне функцыянальнай адукаванасці.

Задачы

Адукацыйныя: выпрацоўваць навыкі рашэння задач на знаходжанне аб’ёму цыліндра; паказваць практычнае прымяненне матэматычных ведаў у рэальным жыцці; ажыццяўляць сувязь паміж новым матэрыялам і раней вывучаным.

Развіваючыя: прадоўжыць развіваць прасторавае ўяўленне і мысленне, навыкі творчага падыходу да рашэння задач і навыкі даследчай работы над задачай; развіваць цікавасць да матэматыкі.

Выхаваўчыя: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў адказных адносін да навучання; выхоўваць дысцыплінаванасць, уважлівасць, паважлівае стаўленне адно да аднаго, пачуццё таварыства, узаемаразумення, культуру зносін, адказнасць, акуратнасць (пры афармленні заданняў).

Абсталяванне: карткі-заданні для працы ў мікрагрупах, карткі ўліку ведаў – сертыфікаты (Дадатак), карткі для вуснага рашэння задач, тэсты.

Формы і метады работы: работа ў малых групах, індывідуальная, франтальная; калектыўнае абмеркаванне, аналіз, параўнанне, работа з табліцамі, тэстамі.

 

Ход урока

1 Арганізацыйны момант

Праверка гатоўнасці да ўрока. Псіхалагічны настрой.

2 Тэма ўрока, сумесная пастаноўка мэт, матывацыя

– Аб’ём якога цела вярчэння мы вучыліся знаходзіць на мінулым уроку? Правільна, цыліндра. Мы рашалі прасцейшыя задачы на знаходжанне аб’ёму цыліндра. А якую мэту мы паставім на ўроку сёння?

Вучні фармулююць мэту ўрока.

– Правільна. Сёння мы павінны замацаваць атрыманыя веды і набыць новыя. А для дасягнення поспеху ў гэтай справе, што вам патрэбна рабіць? Канечне, рашаць задачы.

– Такім чынам, мэта нашага ўрока: удасканальванне навыкаў рашэння задач на знаходжанне аб’ёму цыліндра, рашэнне камбінаваных задач, прымяняючы ўжо атрыманыя веды ў нестандартных сітуацыях. Сёння вам трэба будзе праверыць свае веды ў дзелавой гульні.

– Уявіце, што мы супрацоўнікі праектнага бюро. Мы атрымалі заказ на разлік і пабудову некаторага аб’екта на ўчастку зямлі. Заданне няпростае, але цікавае. Яно змяшчае некалькі ўзаемазвязаных задач. Каб заваяваць права на ўдзел у праекце, неабходна выйграць тэндар. А для гэтага мы павінны пераканаць заказчыка ў сваёй прафесійнай кампетэнтнасці. Кожны з вас атрымаў сертыфікат адпаведнасці. Яго вы будзеце запаўняць на працягу ўсяго ўрока па меры выканання заданняў. У канцы ўрока кожны падлічыць колькасць набраных балаў і выставіць сабе адзнаку. Мы раздзелімся на тры групы. Першая група – праектны аддзел, другая – мантажна-транспартны аддзел, трэцяя – эканамічны аддзел (раздаюцца таблічкі з назвай аддзела).

 

3 Актуалізацыя ведаў

Тэст “Яго вялікасць – цыліндр”

Выбраць правільны адказ. Франтальная праверка.

1. Якая фігура з’яўляецца асновай цыліндра:

а) акружнасць;
б) круг;
в) эліпс.

2. Назавіце адрэзак які з’яўляецца радыусам цыліндра:

а) О2А1;
б) О2О1;
в) А4О2.

3. Пакажыце на відарысе ўтваральнік цыліндра:

а) О1О2;
б) А2А3;
в) А1А2.

4. Вышыня цыліндра гэта:

а) адлегласць паміж плоскасцямі яго асноў;
б) адрэзак, які злучае два любыя пункты асноў;
в) адрэзак, які злучае цэнтр круга з любым пунктам цыліндра.

5. Якая фігура з’яўляецца воссю цыліндра?

а) прамая О1О2.
б) адрэзак О1О2.
в) адрэзак А1А2.

6. Раўнабокі цыліндр – гэта цыліндр, у якога:

а) утваральнікі роўныя вышыні;
б) радыус асновы роўны вышыні цыліндра;
в) дыяметр асновы роўны вышыні.

 

Матэматычны дыктант “Паўторым формулы”

1. Цыліндр можна атрымаць, калі вярцець … вакол адной яго стараны. (Прамавугольнік).
2. Прамая, якая праходзіць праз цэнтры асноў. (Вось.
3. Плошча асновы. (S = πr2.)
4. Плошча бакавой паверхні цыліндра. (S = 2πrh.).
5. Плошча поўнай паверхні цыліндра. (S = 2πr(h + r).)
6. Плошча восевага сячэння цыліндра. (S = 2rh.)
7. Сячэннем цыліндра плоскасцю, перпендыкулярнай восі з’яўляецца… (акружнасць).
8. У раўнабокага цыліндра вышыня роўна … (дыяметру).
9. Восевае сячэнне раўнабокага цыліндра. (Квадрат.)
10. Колькі ўтваральнікаў мае цыліндр? (∞.).
11. Аб’ём цыліндра. (V = πr²h.)

Узаемаправерка. Вучні абменьваюцца сшыткамі і адзначаюць правільныя адказы.

 

4 Рашэнне ключавых задач

Рашыце вусна. Вучні працуюць самастойна.

Франтальная праца з класам

– Дадзены цыліндр, радыус асновы роўны вышыні цыліндра, аб’ём роўны 8 π см2. Знайдзіце вышыню цыліндра. (Адказ: 2 см.)

– Калі павялічыць радыус асновы цыліндра ў 2 разы, то ў колькі разоў павялічыцца яго аб’ём? (Адказ: у 4 разы.)

– Восевае сячэнне цыліндра – квадрат са стараной 6 см. Знайсці вышыню і радыус асновы цыліндра. (Адказ: 6 см і 3 см.)

– Падлічыце набраную колькасць балаў у сваім сертыфікаце. Калі вы набралі больш паловы балаў ад максімальна магчымых, то вы становіцеся супрацоўнікамі праектнага бюро.

 

5 Фізкультхвілінка

– Сядзьце роўна, рукі пакладзіце на калені. Вачыма начарціце цыліндр на дошцы і пакладзіце на верхнюю аснову смайлік, які адпавядае вашаму настрою.

 

6 Прымяненне ведаў у нестандартнай сітуацыі (у паўсядзённым жыцці)

– Як вы думаеце, ці спатрэбяцца веды, атрыманыя на мінулых уроках і сёння вам у паўсядзённым жыцці? (Адказы вучняў.)

– А дзе менавіта, у якіх сферах? (Повар-кандытар, будаўнікі, работнікі аграпрамысловага комплексу, хатняя гаспадыня.)

Дзелавая гульня “Студня”

– Мы прыступаем да гульні. Наша праектнае бюро атрымала заказ: пабудаваць на дачы студню. Усім аддзелам неабходна высветліць агульныя выдаткі на будаўніцтва студні і выдаткі на прывазную ваду, параўнаць іх і зрабіць выснову, што будзе больш выгадна. Кожны аддзел абараняе свой праект, затым – франтальнае абмеркаванне.

(Даныя ў задачах узяты для прастаты вылічэнняў.)

Праектны аддзел

1. Неабходна выкапаць новую студню дыяметрам 80 см і глыбінёй 25 м, пры гэтым старую студню трэба засыпаць, бо вады ў ёй няма. Ці хопіць зямлі, якую дасталі з новай студні для засыпкі старой, калі яе дыяметр 1 м, а глыбіня 16 м?

2. Разлічыць расход вады на ўчастку на 3 месяцы (12 тыдняў), калі кожны тыдзень неабходна напаўняць цыліндрычную бочку для паліву (восевае сячэнне 2 м2 і дыяметр 2 м), а таксама ўлічыць штотыднёвае спажыванне 10 м3 вады на астатнія патрэбы. Вызначыць выдаткі сям’і на ваду, якая выкарыстоўваецца за 1 сезон, калі кошт 1 м3 вады – 1000 рублёў.

Рашэнне.

1. V = πr²h.
Студня новая: d = 80 см = 0,8 м, значыць r = 0,4 м.
V = 3,14 * 0,42 * 25 = 3,14 * 4 = 12,56 (м3)
Студня старая: d = 1 м, значыць r = 0,5 м.
V = 3,14 * 0,52 * 16 = 3,14 * 4 = 12,56 (м3).
Адказ: хопіць.

2. Расход вады: S = 2 м2, d = 2 м, то h = 1 м.
V = 3,14 * 1 * 1 = 3,14 (м3)
Агульны расход вады: (10 + 3,14) * 12 тыд. = 13,14 * 12 = 157,68 м3.
157,68 * 1000 = 157680 рублёў.
Адказ: кошт за сезон 157680 рублёў.

Эканамічны аддзел

Разлічыць выдаткі сям’і на пабудову новай студні 25 метраў глыбінёй і яе дэкаратыўнае афармленне, калі бурэнне 1 метра свідравіны, дыяметрам 0,8 м каштуе 500 рублёў. Дэкаратыўнае аздабленне ўяўляе сабой абліцоўку вонкавай часткі студні цыліндрычнай формы вышынёй 1 метр пліткай, памерам 0,15 × 0,15 метраў, коштам 50 рублёў кожная. Плануецца таксама выкласці вакол студні дарожку, шырынёй 1 метр пліткай памерам 0,25 × 0,25 метраў, кошт якой 70 рублёў за 1 штуку. Да дэкаратыўнага аздаблення дадаць кошт драўлянага вянка студні ў суме 4000 рублёў.

Рашэнне.

Дэкаратыўнае аздабленне: d = 0,8 м, значыць r = 0,4 м.
Sбак.пав. = 2πrh = 2 * 3,14 * 0,4 * 1 = 2,512 (м2).
Плошча адной пліткі: S = 0,15 * 0,15 = 0,0225 (м2),
колькасць пліткі: 2,512 : 0,0225 = 111,6 ≈ 112 штук.
Кошт усёй пліткі: 112 * 50 = 5600 рублёў.
Дарожка: r студні = 0,4 м. r студні і дарожкі = 1 + 0,4 = 1,4 м.
S = πr2.
Sкольца = 3,14 * (1,42 – 0,42) = 3,14 * (1,96 – 0,16) = 5,652 (м2).
Плошча адной пліткі: S = 0,25 * 0,25 = 0,0625 (м2),
колькасць пліткі: 5,652 : 0,0625 = 90,4 ≈ 91 штука.
Кошт усёй пліткі: 91 * 70 = 6370 рублёў.
Свідраванне свідравіны: 500 * 25 = 12500 рублёў.
Плітка: 6370 + 5600 = 11970 рублёў.
Вянок з дрэва: 4000 рублёў.
Агульны кошт: 12500 + 11970 + 4000 = 28470 рублёў.
Адказ: 28470 рублёў.

З мантажнымі работамі: 28470 + 7800 = 36270 рублёў.

Мантажна-транспартны аддзел

Разлічыць выдаткі на пакупку, дастаўку і мантаж будматэрыялаў, выкарыстоўваючы даныя табліцы. Памер студні: дыяметр 0,8 метраў, глыбіня 25 метраў. Асаблівасці глебы: сыпкія пароды размешчаны да глыбіні 14 метраў. Іх неабходна ўмацаваць жалезабетоннымі кольцамі, пры гэтым улічыць дэкаратыўнае аздабленне студні на вышыню 1 метр над узроўнем зямлі.

Фірма Памер 1 вырабу, м Кошт 1 вырабу, р Умяшчальнасць 1 машыны Пагрузка-разгрузка 1 машыны Мантаж
на месцы 1 вырабу
«Забудоўшчык» 0,8×1,0 300 руб 5 600 руб 100 руб
«КапіталБуд» 0,8×1,5 450 руб 4 800 руб 120 руб
«Будком» 0,8×1,2 400 руб 5 500 руб 110 руб

 

Рашэнне.

Неабходна не менш за 15 метраў кольцаў: 14 + 1 = 15 (м).

Фірма «Забудоўшчык»:
15 : 1 = 15 вырабаў,
15 : 5 = 3 машыны,
15 * 300 + 3 * 600 + 15*100 = 4500 +1800 + 1500 = 7800 (руб).

Фірма «КапіталБуд»:
15 : 1,5 = 10 вырабаў,
10 : 4 = 2,5 ≈ 3 машыны,
10 * 450 + 3 * 800 + 10 * 120 = 4500 + 2400 + 1200 = 8100 (руб).

Фірма «Будком»:
15 : 1,2 = 12,5 ≈ 13 вырабаў,
13 : 5 = 2,6 ≈ 3 машыны,
13 * 400 + 3 * 500 + 13 * 110 = 5200 + 1500 + 1430 = 8130 (руб).

Адказ: Фірма “Забудоўшчык” зробіць мантажныя работы па найменшай цане 7800 рублёў.

Выснова: 157680 рублёў > 36270 рублёў. Калодзеж пабудаваць больш выгадна, чым напаўняць ёмістасць вадой нават на адзін сезон.

Запаўненне сертыфікатаў. Цалкам дакладна выкананае заданне – 9–10 балаў, адна, дзве памылкі – 7–8 балаў, тры памылкі – 5–6 балаў, больш за тры памылкі – 3 балы.

7 Вынікі ўрока. Рэфлексія

8 Дамашняе заданне

З прапанаванага шэрагу задач выбраць на свой густ і рашыць любыя тры.

Повар-кандытар.

1. Якой павінна быць вышыня цыліндрычнай каструлі з дыяметрам дна 26 см, каб у ёй можна было прыгатаваць 0,75 л фруктовага кісялю? (Вынік акругліце да сотых.)

2. У цыліндрычнай каструлі дыяметрам 20 см і вышынёй 12 см рыхтуюць суфле. Пасля прыгатавання яго трэба разліць у цыліндрычныя формы дыяметрам 8 см і вышынёй 5 см. Колькі форм спатрэбіцца, калі запаўняць іх трэба да паловы?

3. Цыліндрычная форма мае дыяметр 20 см і вышыню 6 см. У яе выліваюць 1,2 л сумесі для пудынгу, аб’ём якога пры кіпячэнні павялічваецца ў 1,5 разу. Ці змесціцца сумесь для пудынгу ў цыліндрычную форму?

Будаўнікі

1. Колькі фарбы зрасходавана з бочкі вышынёй 1 м; дыяметр асновы роўны 50 см, вышыня слоя фарбы, што засталася 80 см?

2. Знешні і ўнутраны дыяметры кольца для студні адпаведна роўныя 1,3 м і 1,1 м, а вышыня – 0,9 м. Колькі кубаметраў бетону трэба для вырабу 8 такіх кольцаў?

3. Колькі ў звязцы электродаў для электразваркі, калі іх агульная маса 10 кг, а кожны электрод – кавалак стальнога дроту даўжынёй 45 см і дыяметрам 6 мм? Шчыльнасць сталі 7600 кг/м3.

Работнікі АПК (аграпрамысловага комплексу).

1. “Памылковы бітон”. Бітон для малака мае цыліндрычную форму. Пры вылічэнні аб’ёму бітона, вышыня якога ў 2 разы больш дыяметра асновы, Віка пераблытала вышыню з радыусам асновы. Што дзяўчынцы неабходна зрабіць са сваім вынікам, каб атрымаць правільны адказ?

2. Дыяметр поршня аўтамабіля ГАЗ-53 – 92 мм, ход поршня ад верхняй мёртвай кропкі да ніжняй мёртвай кропкі – 95 мм, вышыня камеры згарання – 12 мм. Разлічыць поўны аб’ём цыліндраў рухавіка ўнутранага згарання.

3. Вызначыце масу рулона сена, калі вышыня рулона 1,7 м; дыяметр асновы 1,2 м, шчыльнасць сена 0,03г/см³.

 

 

Дадатак

 

СЕРТЫФІКАТ  ___________________________________

Тэст (6)

Матэматычны дыктант (10)

Вуснае рашэнне задач (3)

Рашэнне ключавых задач (6)

Дзелавая гульня (10)

 

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий