Прыкладнае КТП на 2024/2025 навучальны год для 3–9-х, 10–11-х класаў. Распрацавана на аснове КТП Г.Н.Разанавай і адпавядае дзеючым вучэбным праграмам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Ірына РУДАБЕЛЕЦ,
настаўнік нямецкай мовы
ДУА “Роўкавіцкая сярэдняя школа Чачэрскага раёна”,
Гомельская вобласць
Аўтарам распісаны віды маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з ІМП на 2024/2025 навучальны год (і ў адпаведнасці з уласнымі камплектамі планаў урокаў), размеркаваны моўны матэрыял (граматыка), распісаны дамашнія заданні. Урокі і дамашнія заданні запісаныя ў адпаведнасці з ІМП.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне носіць рэкамендацыйны характар. З улікам канкрэтных умоў навучання і спецыфікі кожнай установы агульнай сярэдняй адукацыі настаўнік можа ўносіць карэктывы, пераразмяркоўваць адведзеную колькасць вучэбных гадзін паміж тэмамі.
Спампаваць прыкладнае КТП па нямецкай мове
* КТП даецца без карэктарскай апрацоўкі.