Сінонімы. Занятак па інтарэсах “Роднае слова” ў 5-м класе

- 16:08II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі

Практыкаванні, падабраныя ў матэрыяле, дапамогуць кіраўніку заняткаў па інтарэсах “Роднае слова” сфарміраваць у дзяцей паняцце пра сінонімы, іх семантычныя асаблівасці і выкарыстанне ў маўленні. Канспект распрацаваны для школ з рускай мовай навучання і выхавання.

Вікторыя БАНДАРЭНКА,
кіраўнік заняткаў па інтарэсах “Роднае слова”
ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

 

Класс: 5-ы.

Занятак: 14-ы.

Тэма: Сінонімы.

Мэта: мяркуецца, што да заканчэння занятку вучні будуць

– ведаць паняцце “сінонім”, “сінанімічны рад”, прызначэнне ў мове сінонімаў і блізказначных слоў;

– умець знаходзіць да прапанаваных слоў сінонімы, выяўляць агульнае значэнне сінонімаў, што аб’ядноўвае словы ў сінанімічным радзе, вызначаць вобразна-выяўленчую ролю ў тэкстах слоў-сінонімаў, ужываць у сваім маўленні сінонімы, карыстацца слоўнікам сінонімаў і блізказначных слоў, адрозніваць сінонімы ад мнагазначных слоў.

Задачы асобаснага развіцця і выхавання: стварыць умовы для развіцця вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў; выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, мовы, культуры беларускага народа.

Абсталяванне: кластар “Сінонімы”, карткі з заданнямі, тэст “Сінонімы”, слоўнік М.К.Клышкі “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў”.

Прэзентацыя да ўрока

Эпіграф да занятку:

Ды звіні ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае, шчырае слова –
Беларуская мова.
Нізавошта не скажаш ніколі,
Лепш не выкажаш радасці, болю
У адзіным, адным толькі слове,
Як на мове сваёй, роднай мове…

                   Авяр’ян Дзеружынскі 

 

Ход занятку

I Арганізацыйны момант

II Арыентацыйна-матывацыйны этап

– Давайце звернемся да эпіграфа нашага занятку.

– Якім пачуццём прасякнуты гэтыя радкі? (Верш прасякнуты пачуццём любові і гонару за сваю  родную беларускую мову.)

– Паэт ганарыцца сваёй роднай мовай, радзімай, цёплымі, пранікнёнымі словамі, выказвае захапленне, замілаванне роднай мовай, шчырую любоў да яе.

– Зразумець значнасць роднай мовы для кожнага з нас дапаможа нам тэма сённяшняга занятка. 

– Паслухайце загадку.

Бегла ліска
Каля лесу блізка,
Ні сцежкі, ні дарожкі
Толькі залатыя рожкі. (Слайд 1)

Гэта… (маланка).

– У загадцы ёсць словы, якія пішуцца і гучаць па-рознаму, але абазначаюць адно і тое ж.

– Знайшлі гэтыя словы? Правільна, гэта словы сцежкі і дарожкі.

– Як назваць іх адным словам? (Сінонімы.)

– Растлумачце значэнне гэтых слоў.

– Так называюцца палосы зямлі, прызначаныя для язды і хадзьбы, якія злучаюць асобныя пункты мясцовасці (Слайд 2).

– Давайце ўзгадаем словы, падобныя да значэння слова маланка (Слайд 3).

– Так, гэта словы бліскавіца і зарніца.

– Што вы можаце сказаць пра гэтыя словы? (Слайд 4)

– Такім чынам, на занятку мы сёння будзем гаварыць пра сінонімы. Складзём кластар “Сінонімы”.

– Давайце спачатку разам паставім мэты. Дапоўніце сказы (Слайд 5).

– Сёння на занятку я даведаюся пра…

– Буду ведаць, якія словы…

– Назаву чатыры асаблівасці…

– Буду ўмець знаходзіць … у тэксце, складаць … рады.

 

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

 

адрозніваюцца

 

даюць магчымасць

 

могуць быць

 

 

III Аперацыйна-пазнавальны этап

– Звярніце ўвагу! Сінонімы – гэта словы адной часціны мовы. Гэта значыць, калі мы падбіраем сінонім да назоўніка, то гэта таксама будзе назоўнік. Да прыметніка падбіраем прыметнік. Да дзеяслова – дзеяслоў.

1. Гульня “Жывыя словы”. Кожны вучань атрымлівае слова, неабходна сабраць разам сінонімы:

Воплескі, калець,  звонкі, мерзнуць, апладысменты, гучны, дубець, авацыі, гулкі.

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

да адной часціны мовы

адрозніваюцца

 

даюць магчымасць

 

могуць быць

 

 

2. Сінонімы часта адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэнняў.

Возьмем словы смяяцца і рагатаць. Патлумачце іх значэнні, калі ласка.

– Яны маюць адно значэнне – праяўляць весялосць пры дапамозе характэрных гукаў. Але слова рагатаць мае адценне гучна, нястрымна.

– Ёсць сінонімы, якія збліжаюцца сваім значэннем толькі ў тэксце.

Дарога вільнула ўправа, потым улева,  затым зноў загнула ў правы бок і зноў пятляла. (А.Савіцкі)

– Словы вільнула, загнула, пятляла выступаюць у сказе сінонімамі.

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

да адной часціны мовы

адрозніваюцца

адценнямі( значэнняў

даюць магчымасць

 

могуць быць

 

 

3. – Выкарыстаем у сказе толькі адно слова – вільнула.

– Сэнс сказа змяніўся? Не, сэнс не змяніўся, а вось мова стала аднастайнай. Аказваецца, як вобразна, прыгожа, неаднастайна можна расказаць пра адну і тую ж з’яву, калі маеш багаты запас слоў, якія блізкія значэннем. А таксама магчымасць пазбягаць паўтораў слова.

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

да адной часціны мовы

адрозніваюцца

адценнямі  значэнняў

даюць магчымасць

пазбягаць паўтораў

могуць быць

 

 

4. – Прачытайце сказ, які зараз перад вамі (Слайд 6).

Пажылы мядзведзь ледзь сунуўся па лесе.

– Ці ўсё правільна ў гэтым сказе? Так. Мядзведзь стары, а не пажылы. Пажылы можа быць толькі чалавек. І хоць гэта сінонімы, іх трэба правільна ўжываць у мове (Слайд 7).

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

да адной часціны мовы

адрозніваюцца

адценнямі  значэнняў

даюць магчымасць

пазбягаць паўтораў

могуць быць

 

Сінонімы трэба правільна ўжываць у мове!

 

5. Сінанімічнымі могуць быць не толькі сінонімы, але і ўстойлівыя спалучэнні слоў.

Другу баліць – мне нялёгка,
Маме баліць – мне цяжка,
Сыну баліць – невыносна,
А Радзіме баліць – стыне сэрца ад болю.

– Назавіце сінонімы.

– Заўважце, што кожнае наступнае слова выражае больш моцны боль, чым папярэдняе.

Запаўняецца кластар на падставе тых ведаў, якія ўжо маюцца.

Сінонімы

называюць

адзін і той жа прадмет, з’яву, дзеянне ці прымету

адносяцца

да адной часціны мовы

адрозніваюцца

адценнямі  значэнняў

даюць магчымасць

пазбягаць паўтораў

могуць быць

словы, устойлівыя спалучэнні слоў

Сінонімы трэба правільна ўжываць у мове!

 

6. Фізкультмінутка

 

7. Заданне ў парах

Паслухайце казку.

У адным сяле жылі браты і сёстры, ды такія гультаі – адзін больш за другога. Аднойчы сабраліся яны, разважаюць, прыкідваюць што ды як.

– Самая пара брацца за плуг: зямля добра прагрэлася, – сказаў Панядзелак.

– Так, – сказаў Аўторак. – Але ж араць усё роўна нельга, бо валоў няма.

– Ёсць у мяне валы, толькі як іх запрагаць, не ведаю, – сказала сабе пад нос Серада.

– Гэта проста, але плуг надта цяжкі, – сказаў Чацвер.

Пятніца сказала:

– Трэба дапамогу – сястрыцу Суботу чакаць.

– Субота сказала:

– Давайце лепш падрыхтуемся сустракаць Нядзелю. Яна смяяцца з нас будзе, што мы нямытыя-непрыбраныя.

– Сястрыца Нядзеля  яшчэ з парога сказала:

– Лепей сядзем за стол ды будзем весяліцца.

– У казцы сем разоў сустракаецца слова сказаць. Зараз вам заданне. Усе, акрамя першага слова, замяніце сінонімамі. (Прапанаваць словы для даведак для жадаючых: падтрымаць размову, прабубнець, выказацца, дадаць, прамовіць).

– Прачытайце, што атрымалася.

– Пасля замены тэкст пабагацеў ці пабяднеў?

 

8. Рознаўзроўневыя заданні ў групах

1) Прачытайце  сказы. З прапанаваных сінонімаў выберыце слова, якое больш адпавядае сэнсу выказвання і запішыце яго.

выгляд
панарама

З гэтай гары цудоўны   … .

Калі паглядзець з гэтай гары ў бок Нёмана, то перад вамі разгорнецца цудоўная ….

незалежная
самастойная

У канцы ўрока ў нас была … работа.

Малады чалавек ішоў павольна, … хадой гаспадара.

змрочны
сумны

Хлопчык апанаваў … настрой.

Абапал дарогі ціснуўся … лес.

аздобіць
упрыгожыць

Сцены вырашылі … мазаікай.

Трэба яшчэ сёння … яліну, каб Новы год адчуваўся мацней.

 

2) Да слоў першай групы падабраць сінонімы з другой.

Радасць

Прыгажосць

Светлы

Ясны

Настойлівы

Сцюдзёна

Дрэнны

Кепскі

Холадна

Весялосць

Шпарка

Упарты

хараство

Хутка

 

3) Знайдзіце сінонімы, якія маюць аднолькавы сэнс, але адрозніваюцца адценнямі значэнняў. Пабудуйце сінанімічны рад: размясціце сінонімы ў той паслядоўнасці, у якой узмацняецца ступень прыметы. (Работа са слоўнікам М.К.Клышкі “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў”)

Слова пра мужнасць

Прырода надзяліла чалавека цудоўным дарам – рашучасцю аддаваць сябе высокай мэце. Гэты дар мы называем мужнасцю. Без яе само жыццё было б іншым. Смеласць жыла ў людскім імкненні скарыць агонь, ваду і маланку. Адвага адкрывала мацерыкі, абжывала пустыні, праз ільды, сцюжу праклала Паўночны шлях. Гераізм прыводзіў чалавека і чалавецтва да перамог у вайне і міры – у працы, барацьбе, навуцы.

Скарыць агонь – рус. приручить огонь

Смеласць, адвага, мужнасць, гераізм, рашучасць. (гл. у слоўніку)

Праверка заданняў кожнай групы

 

IV Кантрольна-карэкцыйны этап

Тэст

1. Адзначце сінонімы да слова слабы:

а) стары;
б) худы;
в) нядужы.

2. Знайдзіце лішняе слова ў радзе сінонімаў:

а) маленькі;
б) мізэрны;
в) невялікі;
г) тонкі;
д) мініяцюрны.

3. Якія пары слоў не з’яўляюцца сінонімамі?

а) харч – яда;
б) думаць – гаварыць;
в) педагог – настаўнік;
г) прыгожы – смелы;

4. Адзначце сінанімічныя рады:

а) надзея, спадзяванне, вера;
б) блішчаць, зіхацець, ззяць;
в) непакоіцца, трывожыцца, імкнуцца.

Праверка: 1в, 2г, 3б,г, 4а,б (Слайд 8)

 

V Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія

Вяртанне да мэты занятку.

На ўроку сёння я даведаўся пра… (Слайд 9)

– Што новага даведаліся на занятках?

– Што называецца сінонімамі, якая іх роля ў мове і ў маўленні?

– Што было самым цікавым?

– Якія заданні былі самыя лёгкія і цікавыя?

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий