Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі. Урок беларускай мовы ў 7-м класе

- 9:27II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Задачы: дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі; выпрацоўваць ум енне граматна пісаць не (ня), ні з прыслоўямі;садзейнічаць выхаванню камунікатыўных якасцей вучняў, выхоўваць павагу да субяседніка, да яго выказванняў.

Алена КАБАК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат”,
Мінская вобласць

 

 

 

 

 

Мэта: стварэнне ўмоў для засваення вучнямі правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі.

Задачы:

– дапамагчы вучням засвоіць правіла напісання не (ня), ні з прыслоўямі;

– выпрацоўваць уменне граматна пісаць не (ня), ні з прыслоўямі;

– садзейнічаць выхаванню камунікатыўных якасцей вучняў, выхоўваць павагу да субяседніка, да яго выказванняў.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік для 7-га класа, рабочыя сшыткі, інтэрактыўнае заданне “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”, прэзентацыя, інтэрактыўная дошка, камп’ютар, планшэты, QR-коды, інтэрактыўнае практыкаванне “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”, інтэлект-карты “Прыслоўе”, “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”, анлайн-тэст “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

 

Ход урока

1 Арыентацыйна-матывацыйны этап (Слайд 1)

– Прывітанне, вучні. Я спадзяюся на тое, што наш урок будзе плённым, цікавым і натхнёным. Я жадаю нам поспехаў. Сённяшні ўрок пачнём з цікавай прытчы:

Аднойчы вучні звярнуліся да свайго настаўніка з пытаннем, які дзень тыдня самы спрыяльны, каб пачаць новае жыццё, каб стаць паспяховым, удалым, шчаслівым. Можа, аўторак?

Настаўнік падумаў і адказаў вучням…

– Як вы думаеце, які дзень тыдня назваў настаўнік? (Адказы вучняў).

Настаўнік падумаў і адказаў вучням: “Гэты дзень тыдня называецца “сёння””.

– Вы згодны з мудрым настаўнікам? Чаму? (Адказы вучняў).

– Якой прыказкай мы можам падагульніць сказанае, зрабіць выснову?

Выснова: не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

– Вось і мы не будзем адкладваць на заўтра набыццё новых ведаў і замацаванне ўжо атрыманых. А гэта прыказка будзе дэвізам нашага ўрока.

 

2 Аперацыйна-пазнавальны этап

– Тэма ўрока “Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі”. Зыходзячы з тэмы, я прапаную вам самастойна сфармуляваць задачы ўрока.

На дошцы запісаны словы:

– даведаемся…
– навучымся…
– будзем прымяняць…

Адказы вучняў: даведаемся, у якіх выпадках не (ня), ні з прыслоўямі пішацца разам ці асобна; навучымся правільна пісаць не (ня), ні з прыслоўямі; будзем прымяняць свае веды на практыцы, граматна размаўляць на беларускай мове.

– Разгарніце, калі ласка, сшыткі і запішыце дату, класная работа і тэму (на дошцы запісана дата, класная работа, і тэма ўрока (звяртаецца ўвага вучняў на правапіс)).

– Аднак перад тым, як пазнаць новае, неабходна паўтарыць тое, што мы ўжо ведаем па тэме “Прыслоўе”.

– Якая часціна мовы называецца прыслоўем? (Адказы вучняў).

– Узгадайце прыказку – дэвіз нашага ўрока. (Адзін вучань ідзе да дошкі і запісвае прыказку, вызначае прыслоўі і дае ім характарыстыку).

Сёння зробіш – заўтра як знойдзеш.

Арфаграфічная хвілінка (Слайд 2)

– Прапаную вашай увазе арфаграфічную хвілінку. (Адзін з вучняў зачытвае заданне на слайдзе (Спішыце, раскрываючы дужкі). Вучні самастойна працуюць у сшытках).

(Што)сілы, гэтак(сама), (даўным)даўно, (у)весну, (на)памяць, (у)трая, (на)супраць, (на)досвітку, (па)асобку, (да)смаку, (на)ляту, (не)здарма, (у)пару, (у)вогуле, (абы)як, калі(небудзь).

Самаправерка па слайдзе (Слайд 3)

Штосілы, гэтаксама, даўным-даўно, увесну, на памяць, утрая, насупраць, на досвітку, паасобку, да смаку, на ляту, нездарма, у пару, увогуле, абы-як, калі-небудзь.

– Хто не дапусціў ніводнай памылкі? Адну? Дзве?

– Малайцы! А зараз мы непасрэдна прыступаем да вывучэння новай тэмы, але не я буду тлумачыць, а вы, абапіраючыся на інтэлект-карту (Слайд 4) Даю вам хвілінку для азнаямлення з картай, пасля чаго вы павінны будзеце сфармуляваць правіла самастойна. (Агучванне правіла вучнем).

– Што агульнага ў напісанні не (ня) з прыслоўямі ў параўнанні    з назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі? (Адказы вучняў).

 

Фізкультмінутка (Слайд 5)

– Наступіў час фізкультмінуткі, але ў ёй схаваліся прыслоўі, таму слухайце ўважліва, а калі пачуеце, плясніце ў далоні адзін раз.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся.
Усе да сонца пацягніцеся,
Улева, управа нахіліцеся,
Верацёнцам пакруціцеся.
Раз прысядзьце, два прысядзьце
І за парты ціха сядзьце.

– Разгарніце падручнік на старонцы 158, прачытайце ўмову да практыкавання 273 (выкананне практыкавання пісьмова).

 

3 Кантрольна-карэкцыйны этап (Слайд 6)

– Надышоў час інтэрактыўнага практыкавання.

https://learningapps.org/view17286659

Каля інтэрактыўнай дошкі вучань з інтэлект-картай выконвае практыкаванне, астатнія пры дапамозе планшэтаў сканіруюць QR-код і выконваюць практыкаванне самастойна, аналізуючы свае памылкі, калі такія будуць.

– Памылкі былі? Вы іх прааналізавалі? (Адказы вучняў).

– Надышоў вельмі адказны момант – кантроль ведаў (Слайд 7) Сканіруйце QR-код і выконвайце анлайн-тэст “Прыслоўе”. https://forms.gle/s3bUaDYpta1nb7TD9

Агучванне вучнямі балаў за выкананне тэста.

 

4 Дамашняе заданне

§ 42, практ. 274, стар.158 (яго каментарый).

 

5 Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Калектыўна звяртаемся да задач. Адказы вучняў.

– Над якой тэмай мы сёння працавалі?

– Калі не (ня), ні з прыслоўямі пішацца асобна, а калі разам?

 

6 Выстаўленне адзнак

Каменціраванне і выстаўленне адзнак у класны журнал і дзённікі вучянў.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий