Матэрыял уключае шэсць тэстаў па тэмах “Словазлучэнне”, “Просты сказ”, “Складаны сказ”.
Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”
Тэст № 1
1. Адзначце словазлучэнні:
1) легенда расказвае;
2) будзе сяліцца;
3) нейкі асілак;
4) пабудаваў млын;
5) малоць языком.
2. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) пасля дарогі;
2) дужыя людзі;
3) ніхто не бачыць;
4) ляшчы і плоткі;
5) праляцеў над галавой.
3. Адзначце прыслоўныя словазлучэнні:
1) надта рана;
2) зжалі жыта;
3) вельмі сумна;
4) хутка скончылася;
5) зірнуў угару.
4. Адзначце іменныя словазлучэнні:
1) збіраў дружыну;
2) глыбокае месца;
3) не давала кветкам;
4) тое возера;
5) збянтэжаны ад страху.
5. Адзначце дзеяслоўныя словазлучэнні:
1) малолася з жыта;
2) моцна свіснуў;
3) каля маіх ног;
4) маладая вясна;
5) перамагаючы страх.
6. Якія словазлучэнні маюць граматычнае значэнне ‘прымета і яе ступень’?
1) надзвычай лёгка;
2) заспяваў звонка;
3) надта няўпэўнена;
4) сумны настрой;
5) дастаткова складана.
7. Адзначце словазлучэнне з відам сувязі – дапасаванне:
1) пры самым лесе;
2) мудры ёрш;
3) забрала смецце;
4) раз’юшаны каршун;
5) спакойна паглядзеў.
8. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – прымыканне:
1) гаварыць блытаючыся;
2) чароўная мелодыя;
3) цяпер не вернуцца;
4) забірала цяпло;
5) бязмерна шчаслівы.
9. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – кіраванне:
1) дружна заспявалі;
2) чулае сэрца;
3) дапамагаў рыбакам;
4) сеў на куст;
5) пайшлі ў лес.
10. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме “дзеяслоў + прыслоўе”:
1) прыехаць ноччу;
2) маляваць фламастарам;
3) спачуваць хвораму;
4) прымацавалі там;
5) кінула пад куст.
Тэст № 2
1. Адзначце словазлучэнні:
1) каля саду;
2) то апускаліся, то падымаліся;
3) у правай руцэ;
4) самы прыгожы;
5) ляжыць у ім.
2. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) востры на язык;
2) сярод балот;
3) у канцы лета;
4) нясмела паказалася;
5) з-за сіняга ельніку.
3. Адзначце іменныя словазлучэнні:
1) па-дамашняму смачны;
2) махаць лапатай;
3) высозныя сосны;
4) прамяні сонца;
5) знойдзе цябе.
4. Адзначце дзеяслоўныя словазлучэнні:
1) спявае вясною;
2) сівы туманок;
3) пакрыты лядком;
4) яе слёзы;
5) ваяваць з зімою.
5. Адзначце прыслоўныя словазлучэнні:
1) трохі пазней;
2) стаялі спакойна;
3) заглядае ўсюды;
4) вельмі даўно;
5) звонка свішча.
6. Якія словазлучэнні маюць граматычнае значэнне ‘дзеянне і яго прадмет’?
1) лёгкі ветрык;
2) чытаць кнігу;
3) ляжыць дзе-нідзе;
4) глуха стагнаў;
5) рыхтуюць экзамены.
7. Адзначце словазлучэнне з відам сувязі – дапасаванне:
1) тыя дні;
2) намаляваў маці;
3) не чуваць птушачкі;
4) слаўны дзянёк;
5) за гэтай працай.
8. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – кіраванне:
1) пляма світання;
2) нізка паўзлі;
3) іду па беразе;
4) увесь тратуар;
5) сагравае зямлю.
9. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – прымыканне:
1) усюды льецца;
2) нідзе не знойдзе;
3) не хочацца яму;
4) нечакана спахапіўшыся;
5) ківалі галовамі.
10. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме “назоўнік + назоўнік”:
1) мудрасць прыроды;
2) чорныя хмары;
3) жменя семак;
4) свае паводзіны;
5) гурбы снегу.
Тэст № 3
1. Адзначце простыя сказы:
1) Дзеці больш не гуляюць: іх паклікалі бацькі.
2) Сонца засланіла неба.
3) Лес асвятліў агеньчык.
4) Лес акружае балота, якое здзіўляе сваім выглядам.
5) Ляцелі журавы, вярталіся дадому шпакі.
2. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Жнівень – месяц зарніц, лясной цішыні.
2) Сонечныя промні прабіваліся праз зялёны альшэўнік і лашчылі зямлю, мокрую ад учарашняга ліўня.
3) Вада ў гэтых азёрах чыстая, багатая на кісларод.
4) У гэты вечар сцямнела раней, чым звычайна.
5) У вітрынах кніжных магазінаў цесна ад кніг.
3. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1) Ходзіць па зялёным лузе бусел.
2) Не гасіце свет.
3) Прыемна пахне сухім сенам.
4) Зверху раздаецца тонкі піск.
5) Добрага чалавека не перахваліш.
4. Адзначце сказы з прамым дапаўненнем:
1) Маладая рабінка пачастуе смачнымі ягадамі.
2) Ноччу дзеці пачулі ціхі трэск.
3) Дрозд стаў дзяўбці ягады.
4) Драпежнік схапіў качаня.
5) Сцежкі замяло снегам.
5. Адзначце поўныя сказы:
1) Світае.
2) Пануры лес, здавалася, драмаў на сонцы.
3) Злева вузкая лагчына.
4) Неба на ўсходнім баку было цёмнае, панурае.
5) Наводдаль вёска.
6. Адзначце сказы з аднароднымі членамі сказа:
1) З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас, шум патаемны.
2) Асенні лес звычайна маўклівы.
3) Здавалася, з хвіліны на хвіліну полымя ахопіць увесь лес.
4) Паабапал стаялі пустыя і прасторныя лясы.
5) Айчына, мілая, ты як маці!
7. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце:
1) Рукі яе шпарка перагортвалі гісторыі хвароб, складзеныя ў акуратны стус.
2) Дарога, сціснутая соснамі з двух бакоў безліч разоў, паварочвалася, выпроствалася.
3) Яна лёгка сцягнула, задубелы ад марозу, шынель і ватоўку.
4) Канава, выкапаная ў даўнія часы, і, ужо аброслая кустамі лазы і алешнікам, пераразала амаль увесь хмызняк.
5) Заўсёды акуратна прычасаныя валасы выбіваліся з-пад хусткі, падалі пераблытанымі пасмамі на вузкі лоб.
8. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўнага звароту:
1) Аня, не чакаючы згоды, узяла кораб і павесіла на плячо.
2) Насця, апусціўшы галаву, штосьці абыякава разглядала на дарозе.
3) Успомніўшы гэта, дзіўная самота з’явілася ў грудзях у Міхася.
4) Сумна сочачы за ім, у жанчыны нахілілася галава.
5) Ён бадзяўся то па агародзе, то па вуліцы, не знаходзячы месца.
9. Адзначце сказы, якія адпавядаюць наступнай характарыстыцы – апавядальны, няклічны, просты, аднасастаўны, поўны, неразвіты:
1) Змяркаецца.
2) У пакоі вымыта.
3) З агнём жартаў няма.
4) Ноч.
5) Многа было сказана добрых слоў.
10. Адзначце простыя сказы з пабочным словам:
1) Ваша перамога відавочна.
2) Зноў мусіць хмара з тугі кідае свае бліскавіцы.
3) Мне дзяўчына здавалася вельмі прыгожай.
4) І здалося не стрымала хмара цяжару грамоў.
5) Малады відаць дужы.
Тэст № 4
1. Адзначце простыя сказы:
1) Восень упэўнена тупае, воблакаў узняўшы чараду.
2) Па ўсім было відаць, што сёння пойдзе дождж
3) Восень – гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця.
4) Трэба дождж – ідзе дождж, трэба сонца – пячэ сонца.
5) Светлыя хмаркі, дзеткі прастору, ціха па небе плывуць.
2. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Якога толькі колеру не знойдзеш у полі!
2) На сэрцы ўсё яшчэ трывожна.
3) Неба на гарызонце зрабілася ні то сінім, ні то зусім белым.
4) Прыехалі ў лес.
5) У такую пару ўсе дрэвы што белыя і ружовыя воблакі.
3. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1) Розуму грашыма не заменіш.
2) Разгаварыліся…
3) Каралёк – самая маленькая птушачка нашых лясоў.
4) Заснежаныя хвоі стаяць задуменна і важна.
5) Гляджу ўгору, у бездань летняга неба.
4. Адзначце сказы з ускосным дапаўненнем:
1) Дзеці рады першаму снегу.
2) Сонейка пачынала новы дзень.
3) Стары лес перастаў хістацца і махаць касматымі лапамі.
4) Паветра пахла канюшынай, жытам.
5) Хутка юнак убачыў нару.
5. Адзначце неразвітыя сказы:
1) Лес быў ціхі, таямнічы.
2) У лесе пахла растопленаю смалой.
3) Смяецца сонейка.
4) Я зноў іду да цябе на споведзь, мая родная зямля.
5) Любоў не баіцца сораму.
6. Адзначце сказы з аднароднымі членамі сказа:
1) Вясёлка стаяла ў вербалозах між птушыных светлых галасоў.
2) Дзеці вераць шчыра чалавеку, і дрэву, і зверу.
3) Дождж шапацеў і шапацеў.
4) Застануцца ў дзяцей самыя лепшыя ўспаміны пра гэты Новы год.
5) Яна любіць і ведае лес.
7. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам:
1) Паколатыя і падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай сцежцы.
2) Натомленыя за дзень людзі хутка засыналі.
3) Вочы вялікія і раненыя былі падобны на вочы ўрача.
4) Выраслы ля лесу, ля рэчкі ён усё жыццё быў неабыякавы да лесу, да рэчак, да ціхага і вялікага жыцця прыроды.
5) Хлопцы штурхаючыся перакідваючыся жартамі пайшлі па лузе.
8. Адзначце сказы з дзеепрыслоўным зваротам:
1) Яны не змаўляючыся пабеглі на голас.
2) Усе сядзелі склаўшы рукі.
3) На самай вяршыні стромы чапляючыся за неба незвычайна выразна акрэсліваліся сосны.
4) Сваякі хутка выйшлі са сталовай перакусіўшы.
5) Матка выціраючы рукі аб фартух гасцінна запрасіла ў хату.
9. Адзначце сказы, якія адпавядаюць наступнай характарыстыцы – апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, поўны, развіты:
1) Вясною заўсёды бывае прасторна ў горадзе.
2) Але мароз моцна, люта скаваў зямлю.
3) Не вельмі лёгка прыдбаць сабе сапраўднага сябра.
4) Потым у яе памяці паўстае вобраз маці.
5) Чым ты пацешыш мяне?
10. Адзначце ўскладненыя сказы:
1) У восеньскім небе насіліся ластаўкі, гуртуючыся ляцець у далёкі вырай.
2) Хтосьці з паэтаў трапна параўноўваў літары з зярнятамі.
3) Дзеці сядзелі як мышы пад мятлою.
4) Яны ішлі праз лес замеценай снегам дарогай.
5) Мы адной табе належым, Беларусь мая.
Тэст № 5
1. Адзначце складаныя сказы:
1) Гаспадары асенняга лесу – дзяцел і наіўна-вясёлая, бесклапотныя сініцы.
2) Клікнуць хацелася – голас замёр.
3) Маці будзіла снедаць, але ён не ўстаў.
4) І тут я не вытрымаў, крыкнуў.
5) Прайшла гадзіна, другая, а самалёта не было.
2. Вызначце від складанага сказа: Ён доўга слухаў, як барабаняць калёсы і грукае па цвёрдай зямлі капытамі конь.
1) складаназлучаны;
2) складаназалежны;
3) бяззлучнікавы складаны;
4) з рознымі відамі сувязі.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы:
1) Было ціха, глуха і пуста, і толькі ў карчме быў відзен агонь.
2) Калі сонца паднялося вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня.
3) Адсюль зусім блізка быў дом, дзе жыла сям’я.
4) Ізноў шуміць машына, ізноў заліваюцца салаўі.
5) Рана яшчэ ныла, але ўжо было не так балюча.
4. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:
1) Днём яшчэ было цёпла, а пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.
2) Базыль піў гаркаваты духмяны адвар і адчуваў, як цяпло паволі разліваецца па ўсім целе і як самі сабою закрываюцца вочы.
3) 3 гэтым настроем Ганна амаль не слухала, што казаў Міканор, які выйшаў да стала.
4) На стале гарэла лямпа пад светлым абажурам і ляжала разгорнутая кніга, якую чытаў настаўнік.
5) Шалёна біліся аб сцены аканіцы, сумотна скуголілі завескі, на якіх яны трымаліся.
5. Адзначце складаназалежныя сказы:
1) Ён любіў лес, як можа любіць яго толькі чалавек, які, можна сказаць, вырас у лесе.
2) Сонца, якое ўвесь дзень свяціла, нібы ўлетку, раптоўна схавалася за хмарку, з якой нават закапаў рэдкі дождж.
3) Маці папрасіла, каб гэты цудадзейны ўрач паглядзеў яе сыночка.
4) Як толькі добра разднела, пачалі патроху збірацца вучні, але далёка не ўсе прыйшлі ў гэты дзень.
5) Момант сябры азіралі адзін аднаго, а твары іх свяціліся вясёлым смехам.
6. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
1) Аб страце шумелі лозы ў балоце, шапталі каласы ў полі, спявалі жаўранкі.
2) Міхал адчуў, як на хвіліну адышла, адпусціла душу трывога.
3) Настаўнік яшчэ доўга сядзеў каля акна, і розныя думкі падымаліся ў яго галаве.
4) У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разам з ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі.
5) Хоць лісце толькі распускалася, вакол абступаў прыцемак.
7. Адзначце складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:
1) Лета збірае _ зіма паядае.
2) Увосень шасціць пад нагамі мох _ гараць сіняватыя пупышкі верасу.
3) Ясна было _ хлопцы ўжо многа ўбачылі ў жыцці.
4) Ніна азірнулася _ горада не было відаць.
5) Школа была не вельмі далёка ад станцыі _ і шукаць яе прыйшлося нядоўга.
8. Адзначце від даданай часткі ў складаназалежным сказе: Медпункт, дзе працавала Анюта пасля вучылішча, быў у маленькім доміку на ўскраіне вёскі.
1) даданая азначальная;
2) даданая акалічнасная месца;
3) даданая акалічнасная часу;
4) даданая дапаўняльная.
9. Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу: Гэта сапраўды былі песні, якія спявалі калісьці маці, цёткі і суседкі, і гучалі яны зусім так, калі ён чуў іх у далёкія гады маленства.
1) [… , (якія…), … ], (…).
2) […], (якія…), і […], (калі…).
3) […], (якія…), і (…), (калі…).
4) […], (якія…), і […].
5) […], (якія…), (калі…).
10. Адзначце складаныя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку:
1) Я выбраў месца, дзе травы было больш, і дзе стаяў густы цень ад старой бярозы.
2) Квітнее культура, красуюцца школы, і песні спявае народ твой вясёлы.
3) І толькі пад раніцу, калі начная ціша поўнасцю атульвала зямлю, і ўсё жывое замаўкала на ёй, хлопец нарэшце засынаў.
4) Нічога асаблівага Ганне не прыгадалася, бо ў той сустрэчы нічога такога і не было, але сэрца яе зашчымела жалем.
5) А самае важнае тое, што адгэтуль можна было бачыць усё, што робіцца навокал.
Тэст № 6
1. Адзначце складаныя сказы:
1) Шасцяць у калоссі снапы, сцяною дабро залягло, кладуцца снапы ў снапы – такога жніва не было.
2) З чорна-жоўтым каптурыкам, на тоўстай ножцы сядзіць баравічок.
3) Прасілі дажджу – град пайшоў.
4) Бягуць у мурашнік без грузу – чакай дажджу ці навальніцы.
5) Усюды: на вуліцах, у садах, парках і скверах – не сціхаюць музыка і смех, гоман і песні.
2. Вызначце від складанага сказа: Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл, у яе ўжо не два, а мільёны крылаў.
1) складаназлучаны;
2) складаназалежны;
3) бяззлучнікавы складаны;
4) з рознымі відамі сувязі.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы:
1) І тады я зразумеў: нашага сяброўства ўжо нішто не ўратуе.
2) У гэтую хвіліну дзверы расчыніліся, і ў пакой увайшла хударлявая чарнавокая жанчына.
3) У суседзяў закрычалі пеўні, а Алена ўсё думала пра сваё жыццё.
4) І неба, і сонца адбіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны па пожні.
5) У гумне было досыць свежа і цемнавата, хоць з-пад шчыта сюды ўрываліся косы вясенняга сонца, а праз няшчыльна зложаныя сцены свяцілася яснае неба.
4. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:
1) У вокнах сінела зімовая ноч, патрэскваў на дварэ частакол ад марозу, а тут, у хаце, усё гэтак жа мерна і зычна цікаў гадзіннік.
2) Час вам расчысціць неба слязлівае, каб нашы кветкі ў цяпле ажывіліся, каб нам і ўначы зоркі сніліся.
3) Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень.
4) Іван ведаў, што яго чакаць тут ніхто не будзе, але пастаяў ля станцыйнага плоціка, пакуль людзі не разышліся.
5) Ночы золкія, пранізлівыя, халодныя, і, калі не бывае дажджу, выбліскваюць зоры.
5. Адзначце складаназалежныя сказы:
1) Дзверы былі замкнёны, на стук ніхто не азваўся, але вокны ў кватэры настаўніка былі расчынены насцеж.
2) У пакоіку стала так ціха, што настаўнік мімаволі звярнуў на гэта ўвагу.
3) Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка.
4) Вецер сцябаў парывістымі ўдарамі, холад забіраўся ўсё глыбей.
5) Самы рух пачаўся тады, як пачынала ўжо ўсходзіць сонца.
6. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
1) Ёсць на свеце многа краін, якіх прырода абдзяліла, не дала дастаткова вады.
2) Чырвань то набракала крывёю, то рабілася цьмянай, то раптам успыхвала на ўсю шырыню залацістымі водбліскамі.
3) Боязь і радасць, трывога і лепшая надзея, няўпэўненасць і юнацкая задзірыстая рашучасць перамяшаліся ў дзіўнае і вельмі салодкае пачуццё.
4) Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі неба.
5) Некаторыя яшчэ думалі: здарылася нейкая памылка.
7. Адзначце складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:
1) Мікіта вырашыў _ давядзецца пусціць брата ў сваю хату.
2) Кату жарты _ мышцы смерць.
3) Жанчына прыслухалася і зразумела _ у шыбу стукаюць мокрыя галінкі.
4) Твой погляд запаўняе сіняву _ твой голас напаўняе наваколле.
5) Падрасцеш вялікі _ раскажу тады.
8. Адзначце від даданай часткі ў складаназалежным сказе: Зачыняйце шчыльна хаты, каб не дзьмулі халады.
1) даданая азначальная;
2) даданая акалічнасная мэты;
3) даданая акалічнасная часу;
4) даданая дапаўняльная.
9. Якія віды сувязі спалучаюцца ў сказе?
Кепска, аднак, маляваць пры лямпе: святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя.
1) бяззлучнікавая, падпарадкавальная;
2) злучальная, бяззлучнікавая;
3) бяззлучнікавая, злучальная.
10. Адзначце складаныя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку:
1) Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба, і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца.
2) Песня была пра любімы горад, які пакідае юнак, каб бараніць сваю Радзіму.
3) Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой і неба ніжэй нахіляецца да зямлі, каб падслухаць яе адвечную скаргу.
4) Сцебанула здагадка, што здарылася нейкае няшчасце, бо звычайна ў гэты час людзей на поплаве не было.
5) І Базылю здалося: ён чуе спевы гэтай цішыні.
Адказы
Тэст № 1 |
Тэст № 2 |
Тэст № 3 |
Тэст № 4 |
Тэст № 5 |
Тэст № 6 |
1. 3) 4) |
1. 3) 5) |
1. 2) 3) |
1. 1) 3) 5) |
1. 2) 3) 5) |
1. 1) 3) 4) |