Тамара НАВАГРОДСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Масты
імя Героя Савецкага Саюза Васіля Пятровіча Жукава”,
Гродзенская вобласць
1. Адлюструйце асноўныя элементы сюжэта апавядання Я.Брыля “Меmеntо mоrі” ў простым плане.
2. Якія элементы кампазіцыі прысутнічаюць у апавяданні Я.Брыля “Меmеntо mоrі”? Дапоўніце кластар прыкладамі з апавядання.
3. На сэнс назвы апавядання “Меmеntо mоrі” ёсць розныя погляды. Паразважайце над пазіцыямі даследчыкаў. Які з варыянтаў для вас найбольш прымальны? Абгрунтуйце свой выбар з апорай на змест апавядання.
“Памяць пра смерць можа адводзіць ад спакусы рабіць памылкі, перасцерагчы, што не хопіць часу на адкупленне віны – жыццё кароткае” (У.Калеснік).
“Чалавек не бессмяротны, і трэба пакінуць па сабе добры след на зямлі, каб яго ўспаміналі ўдзячным словам” (Р.Шкраба).
“Нягодная смерць можа перакрэсліць годнае жыццё” (В.Каваленка).
4. Разгадайце крыжаванку, аднаўляючы мастацкія дэталі, выкарыстаныя пісьменнікам у апавяданні. Выкажыце свае меркаванні пра тое, чаму аўтар выкарыстаў менавіта гэтыя словы.
Па гарызанталі:
3. … ў скураным паліто і белай вязанай хустцы выклікала на твар крывое падабенства службова-інтымнай усмешкі.
4. А што ён думаў? I ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім … – гэты твой гаспадар?
5. Пяць раніц дзяжурны жандар абшукваў яго і кожны раз аднолькава весела знаходзіў у кішэнях майстра тое самае крэсіва, самасад і кавалачак … .
Па вертыкалі:
1. Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца … вачыма.
2. О! Мэншэнскінд, дык гэта ж той пячнік! Скажыце, фройляйн Вэра, каб яго … сюды.
5. Ахарактарызуйце героя апавядання Я.Брыля “Меmеntо mоrі” (1-ы варыянт – печніка, 2-і варыянт – зондэрфюрэра), выкарыстоўваючы прыём “5 з 25”. Абгрунтуйце свой выбар.
25 рыс характару
1. Цярплівасць. 2. Упартасць. 3. Сціпласць. 4. Жыццёвая мудрасць. 5. Агрэсіўнасць. 6. Стараннасць. 7. Працавітасць. 8. Сумленнасць. 9. Бесчалавечнасць. 10. Справядлівасць. 11. Удзячнасць. 12. Панурасць. 13. Раўнадушша. 14. Пачуццё чалавечай годнасці. 15. Жыццялюбства. 16. Таленавітасць. 17. Высакароднасць. 18. Эгаізм. 19. Памяркоўнасць. 20. Патрыятызм. 21. Павага да іншых. 22. Няўдзячнасць. 23. Прыстасавальніцтва. 24. Суровасць. 25. Жорсткасць.
6. Э.Хемінгуэй у аповесці “Стары і мора” пісаў: “Чалавека магчыма знішчыць, але перамагчы яго нельга”. Прывядзіце некалькі аргументаў, карыстаючыся зместам апавядання, на карысць таго, што Я.Брыль прытрымліваецца такой жа думкі.
7. Даследчык літаратуры А.Макарэвіч сцвярджае, што “стыль пісьменніка – гэта творчая манера, што адрознівае яго ад сваіх калег па пяры. У кожнага з пісьменнікаў ёсць свая ўлюбёная тэма, свой асаблівы характар яе асвятлення, свая сістэма выяўленчых сродкаў”. Найбольш яркімі стылёвымі рысамі творчасці Я.Брыля з’яўляюцца гуманізм, лірызм і аналітычнасць. Дакажыце гэта на аснове апавядання “Меmеntо mоrі”.