Замацоўванне навыкаў дыферэнцыяцыі гукаў [з] – [с]
Вольга ГРЫНЬКО,
настаўнік-дэфектолаг
ДУА “Любчанскі дзіцячы сад” Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць
Задачы.
– замацоўваць навыкі дыферэнцыяцыі гукаў [з] – [с];
– фарміраваць уменне ўтвараць формы назоўнікаў у множным ліку;
– развіваць фанематычны слых;
– выхоўваць уменне працаваць у калектыве.
Матэрыялы: заяц-цацка, карцінкі (аўтобус, грузавік); цацкі (самалёт, ваза, санкі, парасон, каза, сумка, сом, сава, апельсін), мазаіка, свісток.
Ход занятку
I Арганізацыйны момант
Добры дзень, дзеці. Пажадайце адно аднаму поспехаў на занятку.
Гульня-пажаданне “Удачы табе!”
Навучэнцы па чарзе тычацца аднайменных пальцаў рук свайго суседа (пачынаючы з вялікіх пальцаў) і гавораць:
Жадаю (датыкаюцца вялікімі пальцамі)
Поспеху (указальнымі)
Вялікага (сярэднімі)
Ва ўсім (безназоўнымі)
І ўсюды (мезенцамі)
Удачы табе на занятку! (Дакрананне далонямі)
II Асноўная частка
1 Дыхальная гімнастыка
(Дзеці здуваюць сняжынкі з далонек.)
Белы снег пухнаты,
У паветры кружыцца
І на далоньку ціха, падае, кладзецца.
Пакладзём на далоньку сняжынку і дзьмём на яе адным моцным выдыхам на высунутым язычку.
Дзеці, чуеце, недзе лётае камар. Як пішчыць камар, вымавіце (з-з-з).
Малайцы!
Раптам тут ляціць
Наш герой камарык,
І ў руках яго гарыць
Маленькі ліхтарык.
Паслухайце, якую ён спявае песню: “з-з-з-з-з-з-з-з”
Малайцы, паўтарыце разам са мной: “з-з-з-з-з-з-з-з”
А зараз я прапаную вам прадоўжыць радкі вершыка:
“С-с-с-с” – ціха свішча… (пыласос),
У яго даўжэзны… (нос).
Давайце скажам як шуміць ён шуміць (“с-с-с”).
У вас вельмі добра атрымліваецца. Малайцы. Прапаную нам усім разам адправіцца ў госці. А да каго – паспрабуйце здагадацца. Адгадайце загадку:
Ён па лесе скок ды скок,
Косіць вокам з боку ў бок.
У дупле вавёрка – шчоўк,
А яму здаецца – воўк. (Заяц)
Вымавіце гэтае слова так, каб быў чутны гук [з].
А якім зайчык бывае зімой? (Белым).
Белы, як што? (Як снег, пух, вата).
А навобмацак зайчык які? (Пухнаты, цёплы, мяккі).
Мяккі, як што? (Як вата, шалік, пух).
Малайцы!
На дошцы вісяць дзве карцінкі (грузавік і аўтобус).
У госці да зайчыка мы паедзем. А на чым – назавіце самі. У назве гэтага транспарту ёсць гук [с]. (На аўтобусе).
Мы едзем у госці да зайца. А як завуць маленькага зайца? (Зайчык, зайчаня).
А ў лісы? (Лісяня). (Ваўка – ваўчаня, вавёркі – ваверчаня, вожыка – важаня, мядзведзя – медзведзяня).
У нашага зайчыка шмат сяброў:
Адно лісяня – а шмат лісянят.
Адно ваўчаня – а шмат ваўчанят.
Адно ваверчаня – шмат …
Адно важаня – шмат …
Адно медзведзяня – шмат ….
Прыехалі. Вось і зайчык. А чаму ён такі сумны? Да яго прыходзілі ў госці сябры ваверчаняты. Пагулялі і ўцяклі дадому, а цацкі не прыбралі. Правільна яны зрабілі? (Не) Чаму? (Адказы дзяцей)
2 Гульня “Назаві ласкава”
Дзеці, вы ўмееце называць ласкавыя словы? Цяпер праверым. Назавіце ласкава:
– бяроза, замак, зебра, зязюля, ваза, заяц;
– снег, сава, суніцы, апельсін, мост.
Малайцы! Хутка справіліся з заданнем.
3 Фізкультмінутка
Цераз плот, цераз плот
Жук ляціць у гарод (Бег на месцы, узмахі рукамі)
І гудзе, як самалёт. (Гудзяць)
Ну і жук! Ну і гук! (Прысесці каля парты)
4 Гульня “Пасябруй словы”
Трэба навесці парадак: “здружыць” словы і правільна вымавіць сказы.
У, зайка, захварэць, зубы.
Зоя, ведаць, шмат, загадкі.
Зіна, суніцы, кахаць.
У, каса, Света, прыгожая.
У, лес, жыць, ліса, з, лісянята.
Пад, хвоя, стаіць, лаўка.
Малайцы, хутка справіліся з такім цяжкім заданнем.
5 Гульня “Раскладзі цацкі”
Давайце дапаможам зайчыку прыбраць цацкі на месца. Цацкі, у назве якіх ёсць гук [с], ставім на гэты паднос, а з гукам [з] – на іншы.
Дзеці раскладваюць цацкі (самалёт, санкі, ваза, сабачка, каза, сумка, заяц, апельсін, ананас, сава) па гуках.
6 Гульня “Хлоп-топ”
Мы з зайчыкам будзем называць словы, калі ў слове гук [с] вы будзеце пляскаць, калі [з] будзеце тупаць.
Сом, зайка, сава, сумка, апельсін, замак, зебра, ліст, ваза, восень, свісток, бяроза.
7 Гульня “Паўтары чыстагаворку”
За-за-за – на лузе стаіць каза.
Зу-зу-зу – мы ўбачылі казу.
Зе-зе-зе – траўку далі мы казе.
Зой-зой-зой – бяжыць казляня за казой.
Сі-сі-сі, сі-сі-сі – мы едзем міма на таксі.
Са-са-са, са-са-са – Ой-ой-ой! Ляціць аса!
Сы-сы-сы, сы-сы-сы – не баімся мы асы!
Су-су-су, су-су-су – А ці бачыў хто асу?
Сы-сы-сы, сы-сы-сы – Мы не бачылі асы.
8 Заданне “Выкладзі літару” (Малюнкі з літарамі “С” і “З”)
А зараз, сябры, прапаную вам самастойна выкласці вобраз літар з падручнага матэрыялу (самастойны выбар дзяцей: фасоля, пластылін, шнурок, костачкі, мазаіка.)
III Вынік занятку
Чым мы займаліся на занятку? (Мы дапамагалі Зайку адрозніваць гукі [з] і [с])
Што вам спадабалася на занятку? (Адказы дзяцей)
Дзякуй за вашы адказы! Да сустрэчы!