Адукацыйная мэта: прадоўжыць фарміраваць уяўленне аб прапорцыі; арганізаваць дзейнасць, накіраваную на замацаванне навыку чытання і запісу прапорцый, састаўлення і праверкі правільнасці прапорцый, рашэння ўраўненняў-прапорцый.
Людміла ВАЗВЫШАЕВА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Шчорсаўская сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэты ўрока
Адукацыйная: прадоўжыць фарміраваць уяўленне аб прапорцыі; арганізаваць дзейнасць, накіраваную на замацаванне навыку чытання і запісу прапорцый, састаўлення і праверкі правільнасці прапорцый, рашэння ўраўненняў-прапорцый.
Развіваючая: развіваць памяць, увагу, уменне аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, і рабіць вывады; развіваць навыкі самакантролю і ўзаемакантролю.
Выхаваўчая: стварыць умовы для развіцця цікавасці да прадмета шляхам выкарыстання розных форм работы; выхоўваць адказныя адносіны да працы, фарміраваць маральныя якасці (настойлівасць, упэўненасць у сябе, добрасумленнасць, акуратнасць), навыкі працы ў парах.
Задачы ўрока:
– паўтарыць асноўныя паняцці па тэме;
– фарміраваць навык знаходжання невядомых членаў прапорцыі і рашэння ўраўненняў, якія маюць выгляд прапорцыі;
– фарміраваць уменні практычна прымяняць атрыманыя веды і ўменні;
– кантроль засваення вывучанага матэрыялу;
– развіваць матэматычную мову, вылічальныя навыкі, лагічнае мысленне, пазнавальную актыўнасць.
– выхоўваць асобасныя якасці: узаемадапамога, мэтанакіраванасць, знаходлівасць, фарміраваць навыкі групавога ўзаемадзеяння.
Форма ўрока: камбінаваны.
Тып урока: урок замацавання ведаў па тэме.
Выкарыстанне педагагічных тэхналогій: групавая, элементы здароўезберагальнай тэхналогіі, асобасна-арыентаваная.
Ход урока
І Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы і пастаноўка мэты ўрока
Мэта: арганізацыя парадку на рабочых месцах, арганізацыя ўвагі; выхоўваць арганізаванасць, уважлівасць, фарміраваць уменні хутка засяроджвацца; паведамленне тэмы і мэты ўрока.
– Добры дзень! Я рада вітаць вас на ўроку матэматыкі. Многія вялікія людзі гаварылі аб матэматыцы. “Математику уже затем учить надо, что она ум в порядок приводит” (М.В.Ламаносаў). “Математика – царица наук” (Карл Гаус). А Бэртран Расэл (англійскі матэматык, філосаф, 1872–1970) сказаў, што “Математика владеет не только истиной, но и высшей красотой…”.
Я хачу пажадаць вам, каб вы сёння за лічбамі і лікамі ўбачылі ў матэматыцы яе прыгажосць.
На папярэднім уроку мы паспяхова папрацавалі над паняццем “прапорцыя”. Я ўпэўнена, што сёння вы таксама будзеце актыўнымі і зробіце шмат цікавых адкрыццяў для сябе на нашым уроку. Я жадаю вам поспехаў і ўдачы.
Сёння мы правядзём урок замацавання і сістэматызацыі вашых ведаў уменняў, навыкаў па тэме “Прапорцыя і яе ўласцівасці”. Давайце паспрабуем сфармуляваць мэты, якіх вы хацелі б дасягнуць сёння на ўроку (вучні фармулююць мэты на мове вучняў).
ІІ Актуалізацыя апорных ведаў
Мэта: паўтарыць асноўныя паняцці па тэме, выявіць узровень засваення вучнямі тэарэтычнага матэрыялу, арганізаваць і накіраваць пазнавальную дзейнасць вучняў да мэты ўрока; выхоўваць адказнасць за даручаную справу, упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня.
1 Праверка дамашняга задання
Узаемаправерка па ўзоры:
№ 146
5 ∙ 9 = 10 ∙ 4,5
1) 5 : 10 = 4,5 : 9;
2) 5 : 4,5 = 10 : 9;
3) 9 : 10 = 4,5 : 5;
4) 9 : 4,5 = 10 : 5;
5) 10 : 5 = 9 : 4,5;
6) 10 : 9 = 5 : 4,5;
7) 4,5 : 5 = 9 : 10;
8) 4,5 : 9 = 5 : 10.
№ 147 (а, б)
а) 24 : х = 8 : 5
х = (24 ∙ 5) : 8 = 15.
б) 13 : х = 2 : 3
х = (13 ∙ 3) : 2 = 19,5.
2 Тэарэтычная размінка
– Давайце для пачатку ўспомнім правілы, якія неабходна ведаць для выканання дзеянняў з прапорцыямі (франтальная работа):
– Што называецца адносінай двух лікаў?
– Што паказвае адносіна двух лікаў?
– Што такое прапорцыя?
– Як называюцца лікі, якія складаюць прапорцыю?
– а : b = c : d. Назавіце крайнія і сярэднія члены прапорцыі.
– Прывядзіце прыклад сваёй прапорцыі.
– Сфармулюйце асноўную ўласцівасць прапорцыі.
– Што дазваляе сцвярджаць асноўная ўласцівасць прапорцыі?
3 Вусны лік
– Прапорцыя складаецца з адносін. Вылічыце адносіны.
– На дошцы запісаны адносіны. Вылічыце іх і складзіце з іх прапорцыі. Працуем ў парах.
– Правяраем (па адным вучні з пары складаюць на дошцы прапорцыі).
4 : 7 = 12 : 21
7 : 4 = 21 : 12
4 : 12 = 7 : 21
21 : 7 = 12 : 4
– Малайцы. Вы паспяхова справіліся з заданнем.
ІІІ Практычная работа
Мэта: развіваць у вучняў навыкі прымянення ведаў і ўменняў; кантроль ведаў і ўменняў вучняў па дадзенай тэме з дапамогай тэсту; выхоўваць упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня.
– Сёння мы павінны замацаваць уменне выконваць дзеянні з прапорцыямі і ўдасканаліць іх. На парце ў кожнага ёсць тэст. Калі ласка, выканайце яго.
1 Выкананне тэсту
Адказы: 1-а, 2-б, 3-а, 4-б,в, 5-г.
Узаемаправерка.
2 Праца ў парах
– Далей мы з вамі папрацуем у парах. Складзіце, калі магчыма, чатыры прапорцыі з чатырох дадзеных лікаў:
а) 45; 60; 3; 4.
б) 45; 15; 8; 75.
в) 100; 80; 4; 5.
– Правяраем (франтальна). З усіх лікаў атрымалася скласці прапорцыі? Растлумачце.
– Малайцы. Добра справіліся з заданнем.
3 Фізкультмінутка
– Вы, напэўна, стаміліся і трэба крыху адпачыць. Зараз слухаем мяне ўважліва і выконваем тое, што я кажу. Добра?
З-за парт мы выйдзем дружна,
Але шумець зусім не трэба,
Усталі прама, ногі разам,
Паварот вакол, на месцы.
Хлопнем пару разоў у далоні.
І патопаем трошкі.
А зараз уявім,
Быццам рукі нашы – галінкі.
Пакачаем імі дружна,
Нібы вецер дзьме паўднёвы.
Вецер сціх. Уздыхнулі дружна.
Наш урок прадоўжыць трэба.
Падраўняліся, ціха селі
І на дошку паглядзелі.
– Малайцы. Садзімся роўненька і працягваем нашу працу.
ІV Сумеснае рашэнне прапорцый
Мэта: развіваць уменні і навыкі вучняў па знаходжанні невядомых членаў прапорцый; выхоўваць адказнасць за даручаную справу, упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня.
– Давайце зараз разам рэшым прапорцыі. Успомнім, як з дапамогай асноўнай уласцівасці прапорцыі знайсці яе невядомы крайні (сярэдні) член.
– Працуем у парах. Калі ўзнікнуць цяжкасці, можна за дапамогай звяртацца да мяне. Выконваем № 126 (б), 129 (а, б) (праца з падручнікам):
Рашэнне для самаправеркі:
№ 126 (б)
6 : х = 3 : 4
х = (6 ∙ 4) : 3 = 8;
1,6 : z = 0,8 : 9
z = (1,6 ∙ 9) : 0,8 = 18
№ 129 (а, б)
а) 2 : 5 = х : 3
x = (2 ∙ 3) : 5 = 1,2
б) 1,6 : 4 = c : 1,5
c = (1,6 ∙ 1,5) : 4 = 0,6
V Самастойнае рашэнне прапорцый з наступнай праверкай
Мэта: развіваць уменні і навыкі вучняў па рашэнні прапорцый-ураўненняў; выхоўваць крытычнае стаўленне да сваіх ведаў, развіваць здольнасць ацаніць эфектыўнасць уласнай працы.
– Два вучні працуюць на дошцы, астатнія ў сшытках. Знайдзіце невядомы член прапорцыі, афармляючы рашэнне, як рашэнне ўраўнення:
Самаправерка.
VI Праверачная самастойная работа
Мэта: праверыць узровень засваення ведаў, уменняў і навыкаў па дадзенай тэме (заключны кантроль); выхоўваць крытычнае стаўленне да сваіх ведаў; развіваць здольнасць ацаніць эфектыўнасць уласнай працы.
– Вам неабходна выбраць і рашыць самастойна адну прапорцыю:
Самаправерка:
VII Падвядзенне вынікаў урока
Мэта: даць сумесна з вучнямі ацэнку паспяховасці дасягнення мэты.
– Сёння мы з вамі вельмі актыўна папрацавалі. На наступным уроку мы зможам далей прымяняць нашы веды аб прапорцыі і яе ўласцівасцях, але ўжо пры рашэнні задач. Давайце ўспомнім, якія мэты вы ставілі для сябе на сённяшні ўрок. Ці дасягнулі вы іх?
– Што новага вы даведаліся на ўроку? Чаму навучыліся?
– Што больш за ўсё ўдалося?
– Што выклікала цяжкасці, што яшчэ трэба зрабіць, паўтарыць, над чым папрацаваць?
– Ці працавалі вы ў поўную меру сіл?
– Як эмацыянальна вы адчувалі сябе на ўроку?
VIII Каменціраванае выстаўленне адзнак
IX Дамашняе заданне
Мэта: устанавіць правільнасць і ўсвядомленасць выканання ўсімі вучнямі дамашняга задання; выхоўваць цярпенне, акуратнасць, уменне засяроджвацца.
§ 3, № 147 (в, г); 134 (а, б*)
X Рэфлексія
– Ацаніце ступень вашага засваення матэрыялу.
– Я малайчына! У мяне ўсё атрымалася, я ўсё зразумеў і працаваў выдатна!
– Я задаволены сваёй працай. Амаль з усім справіўся сам, але ёсць над чым яшчэ падумаць.
– Было складана, не ўсё змог выканаць і зразумець
– Мне было сумна. Я нічога не зразумеў