Спрыяць аптымальнаму развіццю фізіялагічных сістэм арганізма і іх функцый у рухальнай дзейнасці.
Наталля МЕЙСАК,
кіраўнік фізічнага выхавання
ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць
Праграмныя задачы:
– спрыяць аптымальнаму развіццю фізіялагічных сістэм арганізма і іх функцый у рухальнай дзейнасці;
– фарміраваць уменне поўзаць ва ўпоры на каленях пад прадметамі (тунэль);
– замацоўваць уменне скакаць у даўжыню з месца цераз дзве паралельныя лініі;
– выхоўваць патрэбнасць у рухальнай актыўнасці.
Абсталяванне: вяроўкі – 2 шт. па 3 м, лісце з паперы па колькасці дзяцей (па 2 шт.), тунэлі – 2 шт., маска мядзведзя, “дрэвы” (елкі).
Месца правядзення: фізкультурная зала.
Форма правядзення: сюжэтнае.
Ход занятку
Змест |
Дазіроўка |
Арганізацыйна-метадычныя ўказанні |
Уступная частка (2–3 хвіліны) |
||
Пастраенне. |
|
Да дзяцей прыходзіць цацка мядзведзь і запрашае ў госці. |
Бег у калоне па адным за дарослым у розным тэмпе: |
1 хвіліна |
Па слоўным указанні кіраўніка фізвыхавання (“Пайшоў дожджык”) дзеці паскараюцца, па ўказанні (“Дожджык сціхае”), бягуць павольна, па гукавым сігнале (удар у бубен) пераходзяць на хадзьбу. |
Пастраенне ў круг па абазначаным арыенціры для выканання агульнаразвіццёвых практыкаванняў |
30 сек. |
Апынуліся на паляне, |
Асноўная частка (10-12 хвілін) |
||
Агульнаразвіццёвыя практыкаванні з лісцікамі: |
|
|
2) “Гайдаюцца галінкі на дрэвах” |
4–5 разоў |
Сачыць за тым, каб дзеці не згіналі рукі. |
3) ”Лісце ападае” |
4–5 разоў |
Сачыць, каб дзеці не нахілялі тулава ўперад. |
4) “Пакружымся з лісцем” |
10 секунд |
Сачыць, каб дзеці не штурхалі адно аднаго і не выконвалі практыкаванне хутка. |
5) “Падзьмухаем на лісце” |
4–5 разоў |
Сачыць за тым, каб дзеці выконвалі ўдых пры падыманні рук і не затрымлівалі дыханне на выдыху. |
Гульнявое практыкаванне “Залезь у бярлог” |
|
|
Заключная частка (1 хвіліна) |
||
Хадзьба ўрассыпную з аднаўленнем дыхання. |
|
Дзеці выконваюць хадзьбу ўрассыпную па фізкультурнай зале. |