Матэрыял можна выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы да алімпіяд па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, а таксама на падагульняючых уроках.
Вікторыя ЦІМАШЭНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна”,
Гомельская вобласць
1. Адзначце сінонімы да ўказаных слоў
1). Бунт: паўстанне, мяцеж, пратэст, сварка. 2). Актуальны: значны, важны, надзённы, істотны. 3). Грандыёзны: плённы, таленавіты, велізарны, незвычайны, дасканалы. 4). Рэкамендаваць: прапаноўваць, угаворваць, тлумачыць, дэманстраваць, раіць. 5). Стабільны: мэтазгодны, індывідуальны, устойлівы, нязменны, пастаянны. 6). Эксперымент: вопыт, дослед, аналіз, выпрабаванне, апісанне. 7). Эфектыўны: выніковы, хуткі, якасны, даступны, дзейсны. 8). Эталон: узор, стандарт, схема, малюнак, план.
Адказ: 1). Бунт: паўстанне, мяцеж, пратэст. 2). Актуальны: важны, надзённы. 3). Грандыёзны: велізарны, незвычайны. 4). Рэкамендаваць: прапаноўваць, раіць. 5). Стабільны: устойлівы, нязменны, пастаянны. 6). Эксперымент: вопыт, дослед, выпрабаванне. 7). Эфектыўны: выніковы, дзейсны. 8). Эталон: узор, стандарт.
2. Суаднясіце сінонімы да адпаведных слоў.
А. заўсёды | 1. павольны |
Б. непакоіцца | 2. фігура |
В. нетаропкі | 3. заўжды |
Г. палетак | 4. змрок |
Д. шамацець | 5. ніва |
Е. спрытны | 6. шуршэць |
Ё. цемень | 7. турбавацца |
Ж. постаць | 8. увішны |
А_, Б_, В_, Г_, Д_, Е_, Ё_, Ж_.
Адказ: А3, Б7, В1, Г5, Д6, Е8, Ё4, Ж2.
3. Утварыце і запішыце антанімічныя пары словазлучэнняў.
Дарагі касцюм –
дарагі чалавек –
востры нож –
востры зрок –
востры жарт –
вольны ход –
вольны чалавек –
Адказ: Дарагі касцюм – танны касцюм, дарагі чалавек – нялюбы, нямілы чалавек; востры нож – тупы нож, востры зрок – слабы, дрэнны зрок, востры жарт – няўдалы жарт; вольны ход – замаруджаны ход, вольны чалавек – палонны чалавек.
4. Падбярыце да слоў антонімы.
Густа –
тоўсты –
згубіць –
мяккі –
горкі –
сыты –
плакаць –
пасееш –
пешы –
Адказ: Густа – пуста, тоўсты – худы, згубіць – знайсці, мяккі – цвёрды, горкі – салодкі, сыты – галодны, плакаць – смяяцца, пасееш – пажнеш, пешы – конны.
5. Запішыце антанімічныя словазлучэнні.
Любоў да сяброў, сённяшняя перамога, позна легчы, падняцца высока, цяжка знайсці, доўга працаваць, радасць ад сустрэчы, хутка бегчы, ціха плакаць.
__________________________________________________________________
__________________________________________________________________
_________________________________________________________________
Адказ: нянавісць да ворагаў, учарашняе паражэнне, рана ўстаць, нізка ўпасці, лёгка згубіць, мала адпачываць, гора (роспач, адчай) ад расстання, павольна паўзці, гучна смяяцца.
6. Растлумачце сэнс дадзеных фразеалагізмаў.
1. Кляваць носам –
2. Зарубіць на носе –
3. Разводзіць рукамі –
4. Пусціць у ход –
5. Вады ў рот набраць –
6. Збіцца з панталыку –
7. Як курыца лапай –
8. Сесці ў лужыну –
9. Губы надзьмуць –
10. Адыходзіць у нябыт –
Адказ: 1. Драмаць. 2. Запомніць. 3. Здзіўляцца. 4. Прымяніць. 5. Маўчаць. 6. Збянтэжыцца, памыліцца. 7. Неакуратна, неахайна. 8. Пацярпець няўдачу, апынуцца ў смешным становішчы. 9. Пакрыўдзіцца. 10. Знікаць з ужывання, перастаць існаваць.
7. Суаднясіце да фразеалагізмаў патрэбнае слова і растлумачце іх значэнне.
А. абламаць |
1. сілу |
а. за чым-небудзь дробным не заўважаць значнага, вялікага |
Б. за дрэвамі не бачыць |
2. далоні |
б. пра зборышча людзей, шкодных для грамадства, а таксама пра іх жыллё, месца знаходжання |
В. брацца ў |
3. паўтара |
в. пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што-небудзь |
Г. давялося чарвяку на |
4. зубы |
г. пра што-небудзь няпэўнае, неакрэсленае, недакладнае; ні тое ні сёе |
Д. як на |
5. розуму |
д. пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак |
Е. дайсці да |
6. лесу |
е. блізка |
Ё. Ні два ні |
7. гняздо |
ё. Пачынаць хутка расці, буйна развівацца; усталёўвацца |
Ж. асінае |
8. вяку |
ж. разабрацца ў чым-небудзь |
А_ _, Б_ _, В_ _, Г_ _, Д_ _, Е_ _, Ё_ _, Ж_ _.
Адказ: А4в, Б6а, В1ё, Г8д, Д2е, Е5ж, Ё3г, Ж7б.
8. Падкрэсліце словазлучэнні, у склад якіх уваходзяць словы з пераносным значэннем.
Рачная плынь, людская плынь, літаратурная плынь; заваяваць дзяўчыну, заваяваць аўтарытэт, заваяваць краіну; калючае слова, востры нож, заліцца чырванню, мора кветак, пчаліны рой, горкія слёзы, жалезная рыдлёўка, светлыя валасы, сонечная ўсмешка, чэрствы хлеб, балючая размова.
Адказ: людская плынь, заваяваць дзяўчыну, заваяваць аўтарытэт, калючае слова, заліцца чырванню, мора кветак, горкія слёзы, сонечная ўсмешка, балючая размова.
9. Запішыце да ўстарэлых слоў сінонімы, які ўжываюцца ў сучаснай беларускай мове.
1. Вуглякоп –
2. Чада –
3. Вакацыі –
4. Сеча –
5. Лемантар –
6. Чало –
7. Пілігрым –
8. Перст –
9. Чада –
10. Атрамант –
Адказ: 1. Шахцёр. 2. Дзіця. 3. Канікулы. 4. Бітва. 5. Буквар. 6. Лоб. 7. Вандроўнік. 8. Палец. 9. Дзіця. 10. Чарніла.
10. Са слоў, што ў дужках, падкрэсліце патрэбнае.
(Рамесны, рамесніцкі) горад, (грэцкія, грэчаскія) словы, (дажджавая, дажджлівая) імгла, (духоўная, душэўная) размова, на (лясістай, лясной) дарозе, (непаразуменне, неразуменне) сэнсу, партфель з жоўтай (скуры, шкуры, поўсці).
Адказ: рамесніцкі горад, грэчаскія словы, дажджлівая імгла, душэўная размова, на лясной дарозе, неразуменне сэнсу, партфель з жоўтай скуры.