Матэрыял для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове. Уключае тры тэсты па дзесяць пытанняў у кожным.
Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”
Тэст № 1
1. Адзначце словазлучэнні:
1) хлопчык малюе;
2) збірацца разам;
3) самы лепшы;
4) на працягу дня;
5) паглядзець відэафільм.
2. Адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) веру ў сябе;
2) над вялікай ракой;
3) ёсць народ;
4) у словазлучэнні;
5) даць драпака.
3. Адзначце іменныя словазлучэнні:
1) сумесна з калегамі;
2) змагаючыся са злом;
3) залатое сонейка;
4) сям’я аленяў;
5) расказаць казку.
4. Адзначце прыслоўныя словазлучэнні:
1) рэдка клякоча;
2) наліты сонцам;
3) дастаткова многа;
4) чатыры экзамены;
5) удвая меней.
5. Адзначце дзеяслоўныя словазлучэнні:
1) уважлівы вучань;
2) адчыніць дзверы;
3) старанна гаворачы;
4) збялелы твар;
5) сустрэцца нечакана.
6. Якія словазлучэнні маюць граматычнае значэнне “дзеянне і прадмет, з якім яно звязана”?
1) маляваць пэндзлем;
2) вучыцца старанна;
3) імкнуцца да ведаў;
4) прыехаць да матулі;
5) на вялікай адлегласці.
7. Адзначце словазлучэнне з відам сувязі – дапасаванне:
1) балоцістыя мясціны;
2) усім знаёмы;
3) белы паплавок;
4) церліся бакамі;
5) хутка ўкрыла.
8. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – кіраванне:
1) знойдзе сабе;
2) стаяць нерухома;
3) жаданне дзейнічаць;
4) сыпанула на зямлю;
5) старая бяроза.
9. Адзначце словазлучэнні з відам сувязі – прымыканне:
1) даўно не было;
2) свішча з пералівамі;
3) цэлы дзень;
4) цяплей сагравае;
5) заўважыў дзюбу.
10. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме “прыметнік + назоўнік”:
1) маладзенькія зоркі;
2) розных народаў;
3) сёмы элемент;
4) вёска вялікая;
5) свой чалавек.
Тэст № 2
1. Адзначце простыя сказы:
1) Вясна заўсёды прыгожая як у вёсцы, так і ў горадзе.
2) Радаваліся дажджу, хоць у разгары была ўборка і на полі сям-там стаялі бабкі.
3) То вальсуюць, то імклівую лявоніху танцуюць аблокі.
4) Яблык – патрэба не толькі вуснаў, а і душы.
5) Праз нейкі час вецер разагнаў хмары ў вышыні і дождж сціх.
2. Адзначце двухсастаўныя сказы:
1) Запахла свежасцю ды водарам маладога лісця.
2) Азёры – вочы зямлі.
3) Твой прастор, Радзіма, чаруе і захапляе.
4) Шумі, наш лес, у залацістых строях.
5) Дома цябе заўсёды прымуць і дапамогуць.
3. Адзначце аднасастаўныя сказы:
1) Моцныя маразы скавалі рэкі.
2) Зноў зірнулі на нашу крынічку.
3) Выходжу і іду з гары па свежым ранішнім парку.
4) Прыйшла зіма.
5) Завіхурыла адразу пасля Каляд.
4. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:
1) Спаткаць цябе хачу на гэтым раздарожжы і словы вымавіць пяшчоты і кахання.
2) Стаялі цёплыя дні.
3) Заблішчалі на траве кроплі.
4) У лесе пачынала цямнець.
5) Міша і Коля не маглі і дня пражыць адзін без аднаго.
5. Адзначце развітыя сказы:
1) Лютавала завея.
2) Май пачаўся цёплы.
3) Немцы ішлі ды ішлі.
4) Пасля дажджу ўсё здаецца як бы абноўленым.
5) Восенню дождж пахне бульбоўнікам, і яблыкамі, і пераспелымі слівамі.
6. Адзначце сказы з аднароднымі членамі сказа:
1) Над шэрым восеньскім полем бліснула ласкавая ўсмешка сонца.
2) Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі.
3) Кожная расліна, кожная кветачка ўдзячна зямлі.
4) Кветкі канюшыны здаваліся не такімі яркімі, як увесну.
5) Спі, маці-зямля, пасля дзённай зморы.
7. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ў пастаноўцы знакаў прыпынку пры дзеепрыметнікавым звароце:
1) Скораны гэтай усмешкай ён не адводзіў вачэй ад дзяўчыны, сачыў за кожным яе рухам.
2) Ішлі палоскі зацярушанай пылам бульбы.
3) Нейкая, не знаная раней, чуллівасць паявілася ў Ганне…
4) Да горада вяло шасэ, абсаджанае старымі разгалістымі асінамі.
5) Збітая і спустошаная страшэнным горам яна сядзела бяздумная.
8. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўнага звароту:
1) Асцярожна патросшы пяро над чарніліцай, літара за літарай выводзілася ў Люды.
2) Іншыя драмалі, схаваўшы галовы ад сонца між снапамі ў бабках.
3) Радасць апанавала маці, убачыўшы сына.
4) Той дзень Ігнат сланяўся па двары, не знаходзячы сабе прытулку.
5) Гуляючы па пражскіх вуліцах, прыглядаючыся да іх жыцця, мы раптам рашылі пайсці ў кіно.
9. Адзначце сказы, якія адпавядаюць наступнай характарыстыцы – апавядальны, няклічны, просты, аднасастаўны, поўны, развіты:
1) Моцная сям’я – гэта твой надзейны тыл.
2) Прэсна запахла першай зімовай свежасцю.
3) Сябра за грошы не купіш.
4) Не спіць начамі маці…
5) У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай.
10. Адзначце простыя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку пры зваротку:
1) Дзякую вам за шчырыя словы мае дарагія, сябры.
2) Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая, мама.
3) Цябе, зямля Купалы, я цалую, як матчыну шурпатую руку.
4) Радзіма, без цябе ў жыцці не будзе шчасця.
5) Люблю лугі квяцістыя, за полем шумны гай, палеткі залацістыя, цябе мой родны край.
Тэст № 3
1. Адзначце складаныя сказы:
1) Невялікі твар яе, усыпаны каля малых шэра-сініх вачэй і на тонкім носе дробнымі крапінкамі вяснушак, густа пачырванеў.
2) Усе зрабіліся маўклівыя, кожны думаў пра штосьці сваё.
3) Высахла зрання раса, і тут усталявалася млосная нерухомасць.
4) Міхал сабраўся, апрануўся і ў лес павольна пацягнуўся.
5) Сон апанаваў і камандзіра брыгады, які ледзь не валіўся ад зморы.
2. Вызначце від складанага сказа:
Вёска хадзіла цяпер па ягады, а па грыбы яна кінецца пазней, калі баравікі пойдуць – хоць касою касі.
1) складаназлучаны;
2) складаназалежны;
3) бяззлучнікавы складаны;
4) з рознымі відамі сувязі.
3. Адзначце складаназлучаныя сказы:
1) Сонца ўзнялося над хмарнай аблогай, і ўсё навокал урачыста зіхацела.
2) Грузавічок, змайстраваны з дошчачак, на бярозавых кольцах, стаяў пасярэдзіне пакоя.
3) У позні вечар над лесам узышоў месяц, але яго неўзабаве пачалі зацягваць хмары.
4) Павесіўшы ручнік, бацька падышоў да Славы.
5) На нейкую хвіліну хмары на небасхіле разарваліся, і з іх цікаўна глянула сонца.
4. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі:
1) Грушы то маўчаць, то шалясцяць, шэпчуць між сабою, як даверлівыя сяброўкі, шэпчуць, вядома, аб шчасці згоды, аб цеплыні рук дзявочых, аб гарачых юнацкіх поцісках.
2) Кароткія зімнія дні праходзілі незаметна, іх не хапала на тое, каб як след правесці работу.
3) Каротка і адрывіста раўнуў паравоз на раз’ездзе, ціхенька здрыгануліся рэйкі, і нейкі лёгкі, ледзь чутны шолах прабег па іх.
4) Юста ціхенька сядзіць каля печы, голасу яе не чуваць, бо маці не дазваляе ёй ні песні заспяваць, ні громка загаманіць.
5) У цёмных хатах божкалі, хрысціліся, з неспакоем і надзеяй чакалі, што будзе далей.
5. Адзначце складаназалежныя сказы:
1) Калі Алена падышла да канцылярыі, то ўбачыла, што там ужо запалілі святло.
2) У яго душы, змяняючы адно другое, сталі варушыцца то непакой, то шкадаванне, то одум.
3) Прабілі тры званкі, гучна і адрывіста азваўся паравоз, абуджаючы ранічны пакой бясконцых балот, і поезд зрушыў з месца.
4) Авёс шамаціць галінкамі, нібы адмысловымі каралямі.
5) Нямала з тых, каго прыслалі, былі ў брыгадзе новымі.
6. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы:
1) Кінеш спераду – знойдзеш ззаду.
2) Твар у Маланні зрабіўся цвёрды, у вачах бліснулі пагрозныя зялёныя агеньчыкі.
3) Гукну ў прастор – і грозна адзавецца шалёны гром праз хіжыя вякі.
4) Фурманка выехала ў поле, колы ціха і мякка шаргацелі па пыльных каляінах.
5) Зямля была ўжо халодная, і пальцы, чорныя ад зямлі, стылі, станавіліся непаслухмянымі.
7. Адзначце складаныя сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік:
1) Ціснуў сухі скрыпучы марозік _ усюды ляжаў глыбокі роўны снег.
2) Ты кранешся _ сэрца запяе, глыбокае адчуўшы ўзрушэнне.
3) Прыгледзьцеся _ новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання.
4) Ніхто не падаваў каманды _ песня ўзнікла і пацякла.
5) Вестка гэтая была ўжо звычайная _ дэлегацыі на завод прыязджалі нярэдка.
8. Вызначце від падпарадкавання ў сказе:
Мы ішлі да ручая, што хаваўся ў лясной лагчыне, за якой адразу пачынаўся паварот на іхні хутар.
1) сузалежнае аднароднае;
2) паслядоўнае;
3) сузалежнае неаднароднае.
9. Адзначце схему, якая адпавядае наступнаму сказу:
Бацька яшчэ хвіліну-другую спадзяецца, што сын перадумае, але той глядзіць толькі на спакойную шырокую раку, у якой вада чамусьці здаецца зялёнай.
1) (…), [што… ], але [ ], (у якой…).
2) ( ), [што…], але ( ), [у якой…].
3) [ ], [што…], але [ ], (у якой…).
4) [ ], (што…), але [ ], (у якой…).
5) [ , (што…)], але [ ], (у якой…).
10. Адзначце складаныя сказы, у якіх правільна расстаўлены знакі прыпынку:
1) Усявышні ці не пачуў, ці не паслухаўся маленняў: ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы.
2) Я падняў галаву і ўбачыў – над мястэчкам стаяла цёмная хмара.
3) Мікодым прачнуўся на досвітку, бо трэба было накляпаць касу, каб паваліць палын, які заглушыў увесь надворак.
4) Вось зараз змаўкае гэты іх развітальны говар і хочацца, каб не знікалі гусі, такія любыя, блізкія.
5) I толькі цяпер перад вачамі раскрываўся малюнак таго, што натварыла завіруха.
Адказы
Тэст № 1
1 – 2, 5. 2 – 3, 4, 5. 3 – 3, 4. 4 – 3, 5. 5 – 2, 3, 5. 6 – 1, 3, 4. 7 – 1, 3. 8 – 1, 4. 9 – 1, 4. 10 – 1, 2.
Тэст № 2
1 – 1, 3, 4. 2 – 2, 3. 3 – 2, 3, 5. 4 – 1, 4, 5. 5 – 4, 5. 6 – 2, 3. 7 – 1, 3, 5. 8 – 1, 3. 9 – 2, 3, 5. 10 – 3, 4.
Тэст № 3
1 – 1, 3, 5. 2 – 4. 3 – 1, 3, 5. 4 – 2, 3, 4. 5 – 1, 5. 6 – 1, 2, 4. 7 – 2, 4. 8 – 2. 9 – 4. 10 – 1, 3, 5.