Заданні-алгарытмы па тэме “Гарады Беларусі” для падрыхтоўкі вучняў 9–11-х класаў да алімпіяды па геаграфіі  

- 9:14Подготовка к олимпиадам

Матэрыялы ўключаюць заданні-алгарытмы па тэме “Гарады Беларусі”, якія могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды па геаграфіі, а таксама пры правядзенні пазакласнай работы па прадмеце.

Іван ВАШКЕВІЧ,
настаўнік геаграфіі
ДУА “Мінойтаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

Пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды кожны настаўнік стараецца выкарыстоўваць заданні, складзеныя ў максімальна разнастайнай форме. Пошук нестандартных заданняў прывёў мяне да вывучэння матэрыялаў усерасійскай алімпіяды школьнікаў. Сярод заданняў, якія там прапануюцца вучням, у апошнія гады абавязкова прысутнічаюць алгарытмічныя.

Геаграфія, якая валодае вялікай колькасцю разнастайных фактаў аб прыродзе, насельніцтве і яго гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца добрым полем для прымянення алгарытмаў як з мэтай вывучэння новага матэрыялу, так і для праверкі засваення ўжо вывучанага. Выкарыстанне алгарытмаў дапамагае вучням авалодаць прыёмамі лагічнага мыслення, пранікнуць у самую сутнасць геаграфічных з’яў, параўнаць, абагульніць і прааналізаваць геаграфічны матэрыял.

Складзеныя мной заданні-алгарытмы па тэме “Гарады Беларусі” могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы вучняў 9–11-х класаў да алімпіяды па геаграфіі, а таксама пры правядзенні пазакласнай работы па прадмеце.

 

Заданні Гарады Беларусі

Адказы Гарады Беларусі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий