Прапанаваны матэрыял можна выкарыстаць на падагульняючых уроках, пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і падрыхтоўцы да алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць
Прапанаваны матэрыял можна выкарыстаць на падагульняючых уроках, пры правядзенні прадметнага тыдня, пры падрыхтоўцы да алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, прымяніць падчас розных пазакласных мерапрыемстваў: віктарын, конкурсаў, турніраў. Таксама тэставыя заданні могуць быць прапанаваны вучням у якасці дамашняга задання.
1. Фальклор − гэта … народная творчасць.
2. Што з пералічанага ніжэй адносіцца да фальклору?
1. Верш
2. Легенда
3. Песня
4. Калыханка
5. Апавяданне
3. Адзначце творы, якія з’яўляюцца казкамі:
1. “Разумная дачка”
2. “Музыкі”
3. “Нарач”
4. “Калі ласка!”
5. “Бацькаўшчына”
4. Казкі падзяляюцца на:
1. Бытавыя
2. Арыгінальныя
3. Чарадзейныя
4. Незвычайныя
5. Пра жывёл
5. Адзначце герояў казкі “Залаты птах”:
1. Сцяпан
2. Сымон
3. Піліп
4. Іван
5. Пятро
6. Якія адзнакі адрозніваюць казкі ад іншых фальклорных твораў?
1. казачныя героі
2. магічныя лічбы
3. трохразовыя паўторы
4. чарадзейныя прадметы
5. традыцыйны зачын
7. Адзначце выразы, якімі звычайна заканчваюцца казкі:
1. “Жылі-былі дзед і баба…”
2. “Было яно ці не было, праўда ці няпраўда…”
3. “Вам казка, а мне абаранкаў звязка”.
4. “У лесе было прыгожа…”
5. “Тут і казкі канец, а хто слухаў маладзец…”
8. Фантастычнае апавяданне, заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў называецца:
1. казкай
2. загадкай
3. прыказкай
4. легендай
5. павер’ем
9. Адзначце прыметы, характэрныя для легенды:
1. Апавядаюць пра паходжанне людзей і розных жывых істот.
2. Трапнае выслоўе з павучальным зместам.
3. Услаўляюць высокія маральныя каштоўнасці, любоў да Радзімы.
4. Утрымліваюць вобразнае апісанне ўтоенага прадмета.
5. Маюць трохразовы паўтор, зачын і канцоўку.
10. Адзначце герояў легенды “Нарач”:
1. Галіна
2. Андрэйка
3. Найрыта
4. Пан
5. Барына
11. Паводле легенды назва возера Нарач паходзіць:
1. ад назвы мястэчка, дзе яно знаходзіцца
2. ад назвы песні пра возера
3. ад імені паненкі, якая валодала гэтым мястэчкам
4. ад назвы свята, якое адзначаецца на яго беразе
5. ад імені дзяўчыны, якая загінула ў ім
12. Якое слова замест пропуску неабходна ўставіць у фармулёўку? Загадка – вобразнае апісанне … прадмета ці з’явы, якое патрабуе разгадкі.
1. чарадзейнага
2. утоенага
3. незвычайнага
4. невядомага
5. вядомага
13. Адгадваць загадкі цікава і карысна, бо яны развіваюць:
1. уяўленне
2. упартасць
3. памяць
4. мысленне
5. слых
14. Адзначце загадкі:
1. Стукае, грукае – нідзе яго не знойдзеш.
2. З вялікага грому малы дождж.
3. Без рук, без ног, а вароты адчыняе.
4. Сем разоў адмерай – адзін адрэж.
5. Не доктар, а дрэвы лечыць.
15. Адгадайце загадку “У адным доме сотні жыхароў, а сям’я адна”:
1. гарбуз
2. рамонак
3. вулей
4. агурок
5. сноп
16. Трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам – гэта____________
17. Вызначце тэму прыказкі “Рамяство есці і піць не просіць, а само корміць”:
1. працавітасць
2. шчырасць
3. сяброўства
4. калектывізм
5. вернасць
18. Выберыце з прапанаваных прапушчанае слова: “Прыкмета – трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны __________, пацверджаны шматвяковым народным вопытам”.
1. парадак
2. закон
3. вынік
4. доказ
5. эпізод
19. Закончыце прыказку: “Мудры свайго розуму…”:
1. не саромеецца
2. не хавае
3. не шкадуе
4. не паказвае
5. не разумее
20. Вусны аповед, заснаваны не на жыццёвым вопыце, а на фантазіі, выдумцы − _____________
Адказы:
1. Вусная 2. 2,3,4 3. 1,2 4. 1,3,5 5. 1,3,4 6. 2,3,5 7. 3,5 8. 4 9. 1,3 10. 2,3 |
11. 5 12. 2 13. 1,3,4 14. 1,3,5 15. 3 16. Прыказка 17. 1 18. Вынік 19. 4 20. Павер’е |