Узбагаціць веды дзяцей пра жыццё птушак і звяроў у зімовую пару года праз супольную фізкультурна-музычную, камунікатыўную дзейнасць з выкарыстаннем музычна-танцавальных рухаў, выкананне песень, слуханне музычных твораў, выкананне фізкультурных практыкаванняў і гульняў.
Марына ВЫСОЦКАЯ, музычны кіраўнік,
Вольга МАХАНЬКО, кіраўнік фізічнага выхавання
ДУА “Старадварэцкая базавая школа” Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэта: узбагаціць веды дзяцей пра жыццё птушак і звяроў у зімовую пару года праз супольную фізкультурна-музычную, камунікатыўную дзейнасць з выкарыстаннем музычна-танцавальных рухаў, выкананне песень, слуханне музычных твораў, выкананне фізкультурных практыкаванняў і гульняў; выклікаць у дзяцей радасныя эмоцыі ад сустрэчы са светам прыроды.
Праграмныя задачы:
– фарміраваць уменне самастойна пераносіць набытыя веды ў новыя ўмовы;
– развіваць мову дзяцей, як сродак камунікатыўных зносін і спосаб пазнання навакольнага свету, тактыльна-рухальную актыўнасць, каардынацыю рухаў, уменне ўзгадняць свае рухі з музыкай;
– выхоўваць клапатлівыя і беражлівыя адносіны да прыроды, любоў да роднага краю.
Матэрыялы і абсталяванне: штучныя ялінкі, касцюмы вавёрачкі і зайчыка, папяровыя сняжыначкі, фізкультурны інвентар; тэлевізар, акардэон, музычная апаратура; аўдыязапісы гукаў лесу, А.Шнітке “Лес казак”, танцавальная гульня “Бім-бам-бом”; відэафільм “Чаму мядзведзь зімою спіць”.
Ход забавы
Кіраўнік фізічнага выхавання. Дарагія дзеці! Сёння я хачу запрасіць вас на прагулку ў зімовы казачны лес. Там мы ўбачым шмат цікавага, палюбуемся зімовай прыгажосцю лесу, сустрэнемся з яго жыхарамі – птушкамі і звяркамі. Даведаемся, як лясныя жыхары жывуць зімой у лесе. Будзем нашу прагулку суправаджаць музыкай, спевамі, танцамі, фізкультурнымі практыкаваннямі і гульнямі. Напачатку падарожжа давайце ўзгадаем правілы паводзін у лесе і цяплей апранемся.
Гульня-масаж “Апранемся цяплей” (Дадатак 1)
Усе апрануліся? А зараз у дарогу! На нашым шляху нас будуць чакаць выпрабаванні: гурбы снегу, галіны дрэў, ямы, горкі і г.д. (Дзеці крочаць праз перашкоды.) (Дадатак 2)
Музычны кіраўнік сустракае дзяцей у “зімовым лесе”.
Музычны кіраўнік. Вось і прыйшлі! Вы толькі паглядзіце, якая вакол прыгажосць! (Дзеці разглядваюць сцэну актавай залы, якая прыбрана пад зімовы лес, а музычны кіраўнік чытае верш Ніны Аксёнчык “Зімовы лес”.) (Дадатак 3)
Дзеці, а чаму мы баімся ўздыхнуць? Ад чаго ў нас замірае сэрца? Як вы думаеце, ці ёсць жыццё ў лесе зімой? (Адказы дзяцей). Мне вельмі цікава і хочацца пачуць, як жыве лес узімку. А вам цікава будзе пачуць гукі зімовага лесу?
Давайце ціхенька прысядзем, хвілінку памаўчым і паслухаем гукі зімовага лесу. (Слуханне гукаў лесу. Дадатак 4)
Якія гукі лесу вы пачулі? (Адказы дзяцей. Удакладненне дзіцячых адказаў.)
Ад зімовага подыху ветру мы чулі патрэскванне сухіх галінак, шум снежных шапак дрэў. Першым, каго мы пачулі з лясных жыхароў – быў зайчык, які прагна, але з вялікім смакам грыз морквачку. Затым мы пачулі дзятла. Нездарма яго завуць лясным доктарам. Ён, як добры хірург, умела спраўляецца са шкоднікамі, якія хаваюцца пад карой дрэў. Недзе ўдалечыні чуўся голас лася. А яшчэ было чуваць лусканне арэхаў вавёркай і храп мядзведзя ў бярлозе.
Адкажыце, калі ласка, ці ёсць жыццё ў лесе зімой? (Адказы дзяцей)
Так. На самой справе, жыццё зімой у лесе, так як і наша з вамі, не спыняецца, а напаўняецца цікавымі і захапляльнымі, а можа і казачнымі прыгодамі.
У “лесе” пачынаецца “снег”.
Кіраўнік фізічнага выхавання. Паглядзіце, колькі снегу ў лесе нападала! Давайце возьмем па адной сняжыначцы ў рукі, станем у кружок і выканаем практыкаванні. Выконваем практыкаванне са сняжынкамі (Дадатак 5).
У час выканання практыкавання непрыкметна за елачкамі хаваецца вавёрка. Дзеці заўважаюць яе ў той час, калі кладуць сняжынкі пад елкі.
Музычны кіраўнік. Ой, вавёрачка! Паглядзіце, дзеці, яна не спіць. (Вавёрка спрытна пачынае скакаць паміж ялінак.) Давайце мы вавёрачцы заспяваем вядомую нам песню “Рыжая вавёрка”, думаю, ей будзе вельмі прыемна, але помніце, што спяваць у лесе трэба ціха, берагчы свой галасок і каб не спалохаць лясных жыхароў.
Выкананне песні А.Чыркуна “Рыжая вавёрка” (Дадатак 6).
Музычны кіраўнік. Як вы думаеце, ці спадабалася вавёрачцы, як мы выканалі песню? Чаму? Вавёрка цяпер з добрым настроем будзе зімаваць.
Гучыць музыка А.Шнітке “Лес казак”. Дадатак 7.
Кіраўнік фізічнага выхавання. А якое выдатнае марознае паветра ў лесе: свежае, чыстае, але і халаднаватае. Вы адчуваеце, дзеці?
Давайце сагрэемся танцавальнай гульнёй “Бім-бам-бом” (Дадатак 8).
Вось цяпер можна і далей крочыць па лесе. А ведаеце, дзеці, я напэўна моцна спужалася б, калі б ў лесе сустрэлася цяпер з мядзведзем, а вы?
Музычны кіраўнік. Дзеці, ці можна зімой у лесе сустрэцца з мядзведзем? Чаму? (Адказы дзяцей)
А вось чаму мядзведзь у лесе зімою спіць, мы даведаемся з відэафільма, які я вам прапаную паглядзець.
Прагляд відэа “Чаму мядзведзь зімою спіць” (Дадатак 9). Абмеркаванне пасля прагляду.
1 Якіх лясных герояў мы сустрэлі ў відэафільме? (Зайцы, дзяцел, ліса, мядзведзь).
2 Чаму мядзведзь спіць зімой?
3 Пра што сняцца сны мядзведзю?
4 Якога характару гучала музыка? (Вясёлага. А чаму не сумнага? Песня-жарт.)
Вось якая цікавая гісторыя! Пажадаем усім мядзведзям салодкіх казачных сноў да вясны.
Кіраўнік фізічнага выхавання. А мы пойдзем па зімовым лесе далей. Ой, а хто гэта беленькі сядзіць пад елачкай? Зайка, якому відаць вельмі холадна, бо ён увесь дрыжыць. Давайце, дзеці, мы разам з зайчыкам пагуляем у гульню “Зайка беленькі сядзіць” (Дадатак 10).
Кіраўнік фізічнага выхавання. Зайчык сагрэўся, пагуляў з намі ў гульню і вясёлы паскакаў далей па лесе. А мы давайце яшчэ разок падзівімся зімовым казачным лесам і падыхаем яго водарам.
Рэфлексія
Дзеці, ці цікава вам было ў зімовым лесе?
З якімі ляснымі жыхарамі вы сустрэліся?
Назавіце лясныя гукі, якія вы пачулі ў час падарожжа, запомнілі і можаце вызначыць на слых.
Дзеці, ці весела вам было ў зімовым лесе?
А што нам дапамагло весела правесці падарожжа?
Як трэба паводзіць сябе ў лесе?
Ці можна дзецям адным хадзіць у лес? Чаму?
Музычны кіраўнік. Давайце скажам усе разам зімоваму лесу і яго жыхарам да новай сустрэчы.
Кіраўнік фізічнага выхавання. Вось у такім добрым настроі мы з вамі вяртаемся ў дзіцячы садок і нам толькі засталося распрануцца.
Гульня-масаж “Распранаемся” (Дадатак 11)
Дадатак 1
Гульня-масаж “Апранемся цяплей”
Апранулі світэры, цёплыя штаны,
Боцікі і куртачкі, шапачкі і шалікі, рукавіцы.
Вось і ўсё – гатовы мы!
Дадатак 2
Хадзьба адзін за адным у калоне, з розным становішчам рук; хадзьба на насках – рукі ўгору, хадзьба на пятках – рукі на пояс, хадзьба ў паўпрысядзе (“пад галінкамі дрэў”), з высокім падыманнем бядра (“праз сумёты”), “змейкай” “паміж пянёчкамі”, скачкі з абруча ў абруч (“з купіны на купіну”), лёгкі бег. Спыніліся: удых – выдых.
Дадатак 3
Ніна Аксёнчык “Зімовы лес”.
Зімовы лес –
Крыштальны сад
У звоне промняў заінелых.
Сняжынак свеціцца пагляд
На галінках белых-белых.
Ліецца ціхае святло
Ў ранішнім спакою.
Яно паўнеба абняло
Ласкай незямною.
І ціш баяцца скалыхнуць
Вятры за небакраем.
І я баюся уздыхнуць
Сэрца замірае.
Дадатак 4
https://drive.google.com/drive/folders/1O0UV57zMawcRzedyNnsXYTU26uY_2JK8?usp=sharing
Дадатак 5
АРП са сняжынкамі.
1) З.с. Сняжынкі ў руках унізе.
1 – рукі са сняжынкамі наперад;
2 – угору;
3 – у бакі;
4 – З.с. (6 разоў)
2) З.с. Стойка – ногі на шырыні плеч, сняжынкі ў руках у грудзей;
1 – паварот направа, правую руку ў бок;
2 – з.с;
3 – паварот налева, левую руку ў бок;
4 –з.с. (6 разоў)
3) З.с. сняжынкі ў руках унізе;
1 – правую нагу адставіць назад на насок;
2 – рукі са сняжынкамі ўгору;
3–4 у з.с. Тое ж левай нагой. (6 разоў).
4) З.с. Стойка, ногі на шырыні плеч; сняжынкі ў руках унізе;
1– рукі ўгору;
2 – нахіл да правай (левай) нагі;
3 – рукі ўгору;
4 – з.с. (6 разоў).
5) З.с. Сняжынкі ў руках унізе;
1–2 – прысесці, рукі са сняжынкамі вынесці наперад;
3–4 – з.с. (6 разоў).
6) Практыкаванне на дыханне. Давайце адчуем свежы водар сняжынкі. Моцна ўдыхнём носам яе свежы водар а, выдыхаючы, скажам слова “водар” – 3-4 разы. А цяпер сняжынкі пакладзём пад елачкі.
7) Хадзьба па крузе, складаем сняжынкі.
Дадатак 6
А. Чыркун “Рыжая вавёрка”.
Між ялінак, скок ды скок, скача вельмі вёртка,
Грыб нясе ў свой дамок рыжая вавёрка.
Прыпеў:
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка,
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка.
Вось прысела на пянёк адпачыць хвілінку.
Ноша цяжкая грыбок, натрудзіла спінку.
Прыпеў.
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка,
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка.
Скача з раніцы яна, скача адвячоркам.
Не палохае зіма рыжую вавёрку.
Прыпеў:
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка
Рыжая, рыжая, рыжая вавёрка
Дадатак 7
https://drive.google.com/drive/folders/1O0UV57zMawcRzedyNnsXYTU26uY_2JK8?usp=sharing
Дадатак 8
Танцевальная игра для детей «Бим-бам-бом»
(Слова Ольги Киенко, музыка Аллы Ильиной)
https://drive.google.com/drive/folders/1O0UV57zMawcRzedyNnsXYTU26uY_2JK8?usp=sharing
И.п. дети стоят парами по кругу.
1-й куплет
Мы с тобой идем по кругу,
Дети идут парами по кругу, держась за руки, в конце фразы поворачиваются друг к другу.
Бим-бам-бом.
Ударяют двумя руками по бедрам, хлопок в ладоши перед собой, хлопок в паре.
Улыбаемся друг другу
Дети идут парами по кругу, держась за руки, в конце фразы
поворачиваются друг к другу.
Бим-бам-бом.
Ударяют двумя руками по ножкам, хлопок в ладоши перед собой, хлопок в паре.
Ах, как весело у нас,
Дети идут парами по кругу, держась за руки, в конце фразы
поворачиваются друг к другу.
Бим-бам-бом.
Ударяют двумя руками по ножкам, хлопок в ладоши перед собой, хлопок в паре.
Мы с тобой пустились в пляс.
Дети идут парами по кругу, держась за руки, в конце фразы
поворачиваются друг к другу.
Бим-бам-бом.
Ударяют двумя руками по ножкам, хлопок в ладоши перед собой, хлопок в паре.
Припев
Шагаем назад,
Дети отходят назад, выполняя 3 шага, на четвертый счет делаем притоп с хлопком перед собой.
Шагаем вперед,
Идут вперед, выполняя 3 шага, на четвертый счет делаем притоп с хлопком перед собой.
И на месте в паре поворот.
Кружатся в паре, руки в положении «бараночка».
Шагаем назад,
Шагаем вперед,
И на месте в паре поворот.
Повторить еще раз движения припева.
2-й куплет (Повтор движений первого куплета; шаги заменить на бег)
Мы с тобой бежим по кругу,
Бим – бам – бом.
Улыбаемся друг другу,
Бим-бам-бом.
Ах, как весело у нас,
Бим-бам-бом.
Мы с тобой пустились в пляс,
Бим-бам-бом.
Припев (Повтор движений предыдущего припева)
Шагаем назад,
Шагаем вперед,
И на месте в паре поворот.
Шагаем назад,
Шагаем вперед,
И на месте в паре поворот.
3-й куплет (Повтор движений первого куплета; шаги заменить на подскоки)
Скачем мы с тобой по кругу,
Бим-бам-бом.
Улыбаемся друг другу,
Бим-бам-бом.
Ах, как весело у нас,
Бим-бам-бом.
Мы с тобой пустились в пляс,
Бим-бам-бом.
Припев (Повтор движений предыдущего припева)
Шагаем назад,
Шагаем вперед,
И на месте в паре поворот.
Шагаем назад,
Шагаем вперед,
И на месте в паре поворот.
Дадатак 9
https://drive.google.com/drive/folders/1O0UV57zMawcRzedyNnsXYTU26uY_2JK8?usp=sharing
Дадатак 10
Гульня “Зайка беленькі сядзіць”.
Зайка беленькі сядзіць і вушамі шавеліць.
Вось так, вось так, ён вушамі шавеліць (дзеці паказваюць).
Зайцу холадна сядзець, трэба лапачкі пагрэць.
Вось так, вось так, трэба лапачкі пагрэць (дзеці хлопаюць у далоні).
Зайцу холадна стаяць, трэба зайцу паскакаць.
Вось так, вось так, трэба зайцу паскакаць (дзеці скачуць на месцы).
Мішка зайку напалохаў, і наш зайка хутка збег (дзеці разбягаюцца).
Дадатак 11
Гульня-масаж “Распранаемся”
Распранём мы рукавіцы, а яшчэ і боцікі.
Шалікі і шапкі, курткі, світэры, цёплыя штаны.
Вось і ўсё – гатовы мы!