Узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў пры падрыхтоўцы да ЦЭ або ЦТ па беларускай мове належыць адводзіць асаблівую ролю, так як ад ведання значэння слова залежыць правільнасць выканання практычна любога тэставага задання. Аўтар прапануе тэставыя заданні па тэме “Лексічнае значэнне слова” для якаснай падрыхтоўкі да экзамену.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа”
Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Заданне 1. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) непаразуменне на рабоце – ‘наяўнасць узаемнага разумення’;
Б) нечаканы гоман – ‘крык аднаго чалавека’;
В) засмужаны луг – ‘зацягнуты хмарамі’;
Г) прыехаў да мецэната – ‘багаты апякун навук і мастацтва’;
Д) салідны тавар – ‘трывалы, надзейны, добра зроблены’.
Заданне 2. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) няўрымслівы юнак – ‘які можа хутка супакоіцца, суняцца’;
Б) ласавацца штовечар– ‘есці што-небудзь смачнае, любімае’;
В) кілзаць каня – ‘прывязаць да плота’;
Г) нястомны падзвіжнік – ‘чалавек, які гераічна прыняў на сябе цяжкую працу або нягоды, пакуты для дасягнення высокай мэты’;
Д) учарашні зносак – ‘старая, паношаная вопратка’.
Заданне 3. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) золкае надвор’е – ‘яркае, сонечнае’;
Б) падымаць пакрысе – ‘адразу’;
В) сарамлівыя словы – ‘непрыстойныя’;
Г) новая разора – ‘чырвоны радок’;
Д) нечакана здарожыцца – ‘стаміцца, змарыцца ў дарозе’.
Заданне 4. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) засмаглы палетак – ‘сухі, высахлы’;
Б) даўно ўладарыць – ‘мець зямлю ў прыватнай уласнасці’;
В) густы хмызняк – ‘кусты, зараснік’;
Г) смачная ялавічына – ‘мяса каровы як ежа’;
Д) ранішні зык – ‘рэзкі, звонкі гук, голас ‘.
Заданне 5. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) уласкавіць словам – ‘зрабіць ласкавым, лагодным’;
Б) даўнія хітрыкі – ‘гульня ў хованкі’;
В) непрыемныя дрыжыкі – ‘тонкая, скрытая насмешка ‘;
Г) яднаць рэкі – ‘злучаць, звязваць што-небудзь з чым-небудзь пэўным чынам’;
Д) нечакана прымкнуць – ‘тое, што і стукнуцца’.
Заданне 6. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) новы сподак – ‘невялікая шклянка’;
Б) неспакойна барвавець – ‘чырванець, займацца чырванню’;
В) белы капялюш – ‘адкідны галаўны ўбор, прымацаваны ззаду да каўняра верхняга адзення’;
Г) завадская воўна – ‘валясяное покрыва авечак’;
Д) новая спакуса – ‘ненадзейны чалавек’.
Заданне 7. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) атрымаць спуд – ‘стан перапалоху’;
Б) прыехаць летась – ‘гэтым летам’;
В) прасці кужаль – ‘саматканая спадніца’;
Г) даўно рабаціць – ‘адчуванне стракатасці ў вачах’;
Д) усесціся на покуці – ‘закуток у хаце, дзе спалі’.
Заданне 8. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) неакрэслены час – ‘дакладна нявызначаны, няпэўны’;
Б) гайдаць арэлі – ‘падкідаць угору’;
В) непрыемны прысмак – ‘дадатковы, пабочны смак чаго-небудзь у ежы’;
Г) адарваць кутас – ‘кусок тканіны’;
Д) хваліліся спрытам – ‘фізічная лоўкасць, паваротлівасць; хуткасць у рухах’.
Заданне 9. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) спрадвечны звычай – ‘новы, сённяшні’;
Б) несамавіты настрой – ‘вельмі добры’;
В) габляваная столь – ‘невялікая палічка пад сталом’;
Г) прашумеў крыгаход – ‘рух лёду па цячэнні рэк вясной’;
Д) доўгачаканы прысвятак – ‘перадсвяточны дзень’.
Заданне 10. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) несуцяшальная навіна – ‘якая дае палёгку’;
Б) белая вапна – ‘тое, што і мел’;
В) спагадлівы чалавек – ‘чулы, сардэчны’;
Г) свежы паўфабрыкат – ‘выраб, які не мае патрэбы ў далейшай апрацоўцы’.
Д) неспагадлівыя людзі – ‘спакойныя, негаваркія’.
Заданне 11. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) старое гарышча – ‘халоднае памяшканне пры хаце для захоўвання запасаў ежы, адзення і іншых хатніх рэчаў’;
Б) дапускаць непрыстойнасць – ‘ветлівасць, далікатнасць’;
В) водар суніц – ‘прыемны пах, духмянасць’;
Г) страціць непрытомнасць – ‘стан, у якім чалавек здольны ўсведамляць, успрымаць навакольны свет’;
Д) пратрымацца да прыцемак – ‘пара сутак, калі стаіць паўзмрок, паўцемра’.
Заданне 12. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) паставіць пастку – ‘прыстасаванне для захоўвання збожжа’;
Б) добры зазімак – ‘азімыя пасевы’;
В) марыць пра лета – ‘здзяйсняць планы’;
Г) шукаць схованкі – ‘склеп для бульбы’;
Д) старажытная камяніца – ‘каменны або цагляны будынак’.
Заданне 13. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) раптам схамянуцца – ‘успомніць пра што-небудзь, раптоўна заўважыць памылку, недагляд’;
Б) нясцерпная туга – ‘журба, маркота. смутак’;
В) льняная прасціна – ‘месца для таго, каб спаць, якое заслана спальнымі рэчамі’;
Г) жалезныя краты – ‘рашотка на вокнах або на дзвярах’;
Д) смелы гадаванец – ‘дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавальніка’.
Заданне 14. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) смачны масляк – ‘харчовы прадукт з каровінага малака’;
Б) неабходны прадмет – ‘непатрэбны’;
В) невялікая пазыка – ‘выдача грошай у доўг’;
Г) крамяны агурок – ‘пакрыты расой’;
Д) паважаць айчыма – ‘хрышчоны бацька’.
Заданне 15. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) неадчэпныя думкі – ‘якія не перашкаджаюць’;
Б) расхутаць хустку – ‘раскруціць, раскрыць што-небудзь захутанае’;
В) стары ружоўнік – ‘ружовашчокі чалавек’;
Г) новы спеўнік – ‘спявак’;
Д) яблычны воцат – ‘вадкасць з рэзкім кіслым смакам’.
Заданне 16. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) рунець на ўзлеску – ‘узыходзячы, зелянець’;
Б) неахайны хлопец – ‘акуратны’;
В) прыехаць да пасынка – ‘малодшы сын’;
Г) папрасіць у скнары – ‘шчодры’;
Д) гаючая мазь – ‘карысная для здароўя; здольная вылечваць хваробу’.
Заданне 17. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) чырвоны пасак – ‘вузкі доўгі кавалак чаго-небудзь’;
Б) самадастатковы выбаршчык – ‘які валодае самастойным значэннем, значны сам па сабе’;
В) худы падпасак – ‘падлетак, які дапамагае пастуху’;
Г) коўзацца па лёдзе – ‘катацца па слізкай паверхні’;
Д) мулкі хамут – ‘тое, што і мыльны’.
Заданне 18. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) не спяшацца сілкавацца – ‘есці’;
Б) не прыхільнік перамен– ‘той, хто прыхільна адносіцца да каго-, чаго-небудзь’;
В) стаяць на раздарожжы – ‘месца паабапал дарогі’;
Г) рахманы сын – ‘памяркоўны ў адносінах да іншых; згаворлівы; дабрадушны, лагодны’;
Д) запахла свежыной – ‘свежы вецер’.
Заданне 19. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) самавітыя малюнкі– ‘поўныя хараства, прыгажосці, самабытнасці’;
Б) агульны гонар – ‘тое, што павага, слава’;
В) выпрастаць цвік – ‘цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой’;
Г) крочыць па дарозе – ‘ісці, ступаючы маленькімі крокамі’;
Д) стукнуць абцасам – ‘металічны або драўляны стрыжань з вастрыём на канцы, прызначаны для змацавання чаго-небудзь’.
Заданне 20. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) цягавіты конь – ‘не здольны многа і цяжка працаваць’;
Б) дбаць пра гаспадарку – ‘тое, што клапаціцца, турбавацца’;
В) беларускія вячоркі – ‘спажыванне ежы вечарам’;
Г) цвёрды зарок – ‘абяцанне, клятва не рабіць чаго-небудзь або зрабіць што-небудзь’;
Д) доўгачаканы золак – ‘пачатак світання’.
Заданне 21. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) блакітныя шпалеры – ‘рулонная, звычайна ўзорыстая, папера для абклейкі сцен, столі’;
Б) павесіць фіранку – ‘фаслона з тонкага матэрыялу або з карунак на вокны, дзверы’;
В) здранцвелы ад марозу – ‘які страціў адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча’;
Г) знаёмы клёкат – ‘бурнае праяўленне чаго-небудзь, душэўнае хваляванне, уздым’;
Д) заляжалы дзірван – ‘нявораная зямля, густа парослая травой’.
Заданне 22. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) імпанавала старшыні – ‘выклікала павагу, давер’е, падабалася’;
Б) паляцець у вырай – ‘мясцовасць, звычайна глухая, далёкая’;
В) прыдарожны абеліск – ‘аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак’;
Г) дакляравалі быць абавязкова – ‘давалі абяцанне зрабіць што-небудзь’;
Д) шырокі прасцяг – ‘свабодны, вялікі прастор, шыр’.
Заданне 23. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) галоўная брама – ‘шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты’;
Б) зашмальцаваны рукаў – ‘запэцканы чым-небудзь тлустым да бляску’;
В) сівая скронь – ‘бакавая частка чэрапа ад вуха да лобнай косці’;
Г) разгладзіць зморшчыну – ‘няроўнасць, складка на чым‑небудзь’;
Д) плаваць у сажалцы – ‘незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, возера, мора’.
Заданне 24. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) нечаканае натхненне – ‘творчы ўздым’;
Б) здзекавацца з сябра – ‘кпіць з каго-, чаго-небудзь’;
В) сціснуць сківіцы – ‘задняя частка галавы’;
Г) зялёны конік – ‘насякомае, якое скача і стракоча крыламі’;
Д) адрамантаваць ходзікі – ‘насценны гадзіннік простай канструкцыі з гірамі’.
Заданне 25. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:
А) празрыстая жывіца – ‘натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі’;
Б) нягеглы дзядок – ‘кволы, слабы; няўдалы’;
В) невялікая крыніца – ‘вадкая празрыстая смала, якая выцякае са ствалоў хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання’;
Г) стракаты певень – ‘тое, што гаваркі, балбатлівы’;
Д) стары гасцінец – ‘укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы’.
Адказы: 1 – Г, Д. 2 – Б, Г. 3 – В, Д. 4 – А, В, Г, Д. 5 – А, Г. 6 – Б, Г. 7 – А, Г. 8 – А, В, Д. 9 – Г, Д. 10 – В. 11 – В, Д. 12 – Д. 13 – А, Б, Г, Д. 14 – В. 15 – Б, Д. 16 – А, Д. 17. А, Б, В, Г. 18 – А, Б, Г. 19 – А, Б. 20 – Б, Г, Д. 21 – А, Б, В, Д. 22 – А, Г, Д. 23 – А, Б, В, Г. 24 – А, Б, Г, Д. 25 – Б.