Усё, што дорага сэрцу майму. Квест-рум (гульня аднаго пакоя) да дня роднай мовы для вучняў 7–9-х класаў

- 11:56БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Выхоўваць любоў да роднай мовы; фарміраваць пазнавальны інтарэс вучняў да вывучэння беларускай літаратуры.

 

Ірына ЗАХАРЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

Задачы:

– фарміраваць пазнавальны інтарэс вучняў да вывучэння беларускай літаратуры;
– развіваць лагічнае, аналітычнае мысленне, памяць, творчую актыўнасць вучняў;
– развіваць камунікатыўную, літаратуразнаўчую кампетэнцыю, культуру зносін;
– выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: канверты з заданнямі, паветраныя шары, папяровы васілёк, філворд, эмблемы.

Форма правядзення мерапрыемства: квест-гульня.

Удзельнікі: вучні 7–9-х класаў.

Працягласць квесту: 1 гадзіна.

Месца правядзення: вучэбны кабінет.

Прапаную свой варыянт правядзення квесту ў адным пакоі. Загадзя трэба змясціць заданні пад парты(прымацаваць скотчам), у паветраныя шары, у васілёк, у падручнік па літаратуры, на падаконнік ці прымацаваць скотчам на аконную шыбу. Можна праводзіць з адной камандай, можна з некалькімі, толькі тады трэба пазначаць заданні для каманд, напрыклад, змяшчаць на канверты сімвалічныя маркеры-выявы (васілька, каласоў, бусліка і пад.)

 

Ход мерапрыемства

Настаўнік. Прывітанне шаноўныя ўдзельнікі гульні. Мы сабраліся з вамі, каб правесці час з карысцю, успомніць тое, што вучылі па літаратуры, а таксама праверыць, як пашыраецца ваш кругагляд. А пачнём мы вось з такой легенды.

Легенда
Жыў Чалавек там, дзе нарадзіўся. І вось, захацелася яму зірнуць на белы свет, знайсці райскую краіну, дзе ўсім жывецца весела і багата. Выправіўся ён за трыдзевяць зямель. Прыбыў у краіну, пра якую марыў, і пачаў там жыць. Жылося яму там не горш, чым у родным краі, а ў нечым можа і лепей. Месцы там былі прыгожыя, палацы цудоўныя, адзенне насіў ён царскае, за сталамі сядзеў багатымі…

Але для шчасця яму заўсёды нечага не хапала. Прасіла яго душа пра нешта, але зразумець ён яе не мог і не ведаў, чаго ж яму не стае ў райскай краіне. Неяк месячнай ноччу не спалася яму, думы думаліся, адказы на пытанні ўсё шукаліся, ды ў душы сваёй разабрацца хацелася. Раптам чуе ён ціхі гук серабрыстага званочка. Прыслухаўся. «Вой! Так гэта ж не званочак! Гэта ж голас нечы!» – ахінула яго. Яшчэ лепш стаў услухоўвацца ў гэтыя гукі. «Дзе нарадзіўся – там і згадзіўся», – спяваў тонкі серабрысты галасок.
Задумаўся Чалавек над словамі гэтай немудрагелістай песенькі. І зразумеў ён, што гэта яго Зямля родная да сябе кліча, душы продкаў аб сабе нагадваюць. Засумаваў Чалавек па айчыннай зямлі, але кінуць свой дом, палац цудоўны не мог. А нуда ўсё даўжэйшая і большая стала рабіцца. Харомы сталі бачыцца не такімі прыгожымі, як самы малы дом у роднай старонцы; вопраткі не такія царскія, як звычайнае рыззё, што насіў дома; сталы не такія багатыя і не такія смачныя, якія былі пірагі ў роднай яго хаце яго.
Нічога не хацелася яму з таго часу, акрамя роднай зямлі, дзе магілка яго маці роднай і бацькі яго, дзе расце рабіна, ім пасаджаная, дзе стаіць дом, ім пабудаваны. Кінуў Чалавек царства багатае, краіну гэтую райскую, і адправіўся туды, куды клікала яго душа, у родны край. І зазвінелі радасным звонам галасы ў душы яго, і сонца ярка асвятляла яго шлях, і дарога нібы клікала за сабой, а сэрца радасна білася, як птушка, трапечучы ў грудзях яго, нібы прадчуваючы шчасце, якое не купіш ні за якія багацці свету.
Гэта быў шлях на Радзіму, дарога да сябе самога!

Настаўнік. І сёння мы з паспрабуем знайсці “скарбы радзімы”. Вы атрымліваеце маршрутны ліст (Дадатак 1). Не здзіўляйцеся, што ўсе заданні знаходзяцца вось у гэтым пакоі. Заданні мы выконваем па часе; памятаем: на выкананне адводзіцца не больш за 7 мінут. Час пазначаецца ў вашым лісце. Калі вы на адным з заданняў вельмі хутка справіліся, то, пры неабходнасці, можаце скарыстаць рэзервовыя тры мінуты на іншым заданні. Поспехаў вам!

 

I Вядомае пра славутых. “Так ці не”

Заданне мацуецца пад вучнёўскай партай. Паасобку набраныя і разрэзаныя літары (В, У, Ч, Н, Ё, Ў, С, К, А, Я,   П, А, Р, Т, А). Вучням неабходна скласці словы і знайсці канверт з заданнем, прымацаваны пад адной з парт. Калі каманд некалькі, то канверты пазначаюцца эмблемай, каманда бярэ толькі свой канверт.

1 Максім Багдановіч пражыў 30 гадоў?
2 Першы надрукаваны верш Якуба Коласа называўся “Наш родны край”?
3 У Якуба Коласа бацька служыў лесніком?
4 Падчас дзяцінства Коласа сям’я была вымушана пераязджаць з месца на месца?
5 Максім Багдановіч нарадзіўся ў Яраслаўлі?
6 Максім Багдановіч напісаў дзесяць паэм?
7 У Максіма Багдановіча выйшаў адзін прыжыццёвы зборнік “Вянок” ?
8 Янка Купала напісаў “Казкі жыцця”?
9 Янка Купала напісаў паэмы “Новая зямля”, “Сымон-музыка?
10 Якуб Колас – гэта псеўданім Івана Дамінікавіча Луцэвіча?
11 Якуб Колас удзельнік Першай сусветнай вайны?
12 Званне народнага паэта Янка Купала атрымаў у 1925 годзе?

Даведкі:1 – не; 2 – так; 3 – так; 4 – так, 5 – не; 6 – не; 7– так; 8 – не; 9 –не; 10 – не; 11 – так, 12 –так

 

II Міні-віктарына “Васілёк”

Каб перайсці да задання, неабходна адгадаць рэбус (адгадка – “васілёк”) На пялёстках васілька напісаны радкі з вершаў. Трэба ўставіць патрэбнае слова ў тэкст, малюнкі з падказкамі – у асобным канверце.

1 Сакавітыя …..мурожныя
He заменіш нічым і нідзе,
I зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.
2 Як мapы, бeлыя …..
Пaд ciнявoй нaчнoй cтaяць,
У нeбe зopкi aд мapoзy
 Пaxaлaдзeўшыя дpыжaць.
3 Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага …
Я не бачыў доўгія гады.
4 Нiхто з дамашнiх не згадае,
Чым…. Костуся займае,
Якая iх звязала сiла
I чым яна так хлопцу мiла.
5 О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог …тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б мае хацеў вярнуцца.
6 Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі ….
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
7 Падаюць сняжынкi –
дыяменты – росы,
Падаюць бялюткi
за маiм …
Расчасалi вiшнi
шоўкавыя косы
I ўранiлi долу
снегавы вянок.

Даведкі: 1. Пожні; 2. Бярозы; 3. Аўса; 4. Рэчка; 5. Каменні; 6. Крыламі; 7 Акном.

Сёмае слова – гэта падказка да наступнага задання.

 

III Чароўны квадрат

Падказка да наступнага задання – гэта слова з верша 7 (“Падаюць сняжынкі”). Канверты з заданнямі “Чароўны квадрат” ляжаць на акне. Прапануецца два заданні на выбар: самім скласці філворд або разгадаць гатовы філворд.

1 Успомні азначэнне літаратурных тэрмінаў, складзі філворд.

1 …– невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).
2…. – перасоўны лялечны тэатр, вядомы ў Беларусі з XVІ стагоддзя.
3…. – ужыванне слова ў пераносным значэнні (эпітэт, параўнанне, метафара, увасабленне, сімвал, гіпербала, алегорыя і інш.).
4….– мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе з’яву, прадмет, чалавека.
5….– іншасказанне; карціна або вобраз, якія маюць пераносны, прыхаваны сэнс. … абапіраецца на абагульненні розных жыццёвых з’яў: воўк – злосць, нелюдзімасць, прагнасць і жорсткасць; дуб – моц, сіла, трываласць; ліса – хітрасць і г. д.
6. … – складаная будова літаратурнага твора, размяшчэнне і спалучэнне яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн.
7 ….– перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе.
8. …– старажытны народны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.
9….– вершаваны і музычны твор для выканання голасам (спявання).

 

Даведка: 1. Байка; 2. Батлейка; 3. Троп; 4. Эпітэт; 5. Алегорыя; 6. Кампазіцыя; 7 Метафара; 8. Міф; 9. Песня

2 Знайдзі рамёствы, выкрасліўшы словы

 

IV Са смакам?

Адгадаць загадку. Запіскі з заданнямі схаваны ў паветраным шары (можна ўзяць некалькі шароў).

Я за нітачку трымаю
Вясёлкавы ліхтарык
І баюся, паляціць
Паветраны мой…(шарык)

Пытанні “Выберы правільны адказ

1 Дранікі класічныя гатуюць з (кабачкоў, гарбуза, бульбы).
2 На смачны кусочак знойдзецца…(ахвотнічак, місачка, раточак).
3 Тлушч, вытаплены з сала называецца (смалец, шкваркі, вяндліна).
4 Алей – гэта…(сланечнікавае масла, каровіна масла, смятана).
5 Вяршкі – пераклад слова (кефир, ряженка, сливки).
6 Збіцень – гэта… (збітае масла, каўбаса, напой).
7 Які смак пераважае ў кулазе? (Салодкі, кіслы, кісла-салодкі).
8 Ажыны мае рускі адпаведнік (черника, смородина, ежевика).

 

V Загадкі календара

Падказка. Каляндар. Прапанаваць люстранае напісанне літар гэтага слова або ў адваротным парадку (РАДНЯЛАК). У кабінеце маецца каляндар, таму заданні можна схаваць там. А можна на камп’ютары на час гульні адкрыць каляндар і схаваць заданні ў тым месцы, дзе стаіць камп’ютар.

1 Размяркуйце святы па порах года.
Варвары, Каляды, Пятро, Ян, Купалле, Галавасек, Узвіжанне, Саракі, Дабравешчанне, Камаедзіца, Сёмуха, Ушэсце, Вялікдзень, Радаўніца, Змітроўскія Дзяды, Піліп, Яблычны Спас, Макавей, Ілля, Вадохрышча, Грамніцы.

2 Назавіце, якія святы адзначаюцца два разы на год?

3 Якім дням тыдня адпавядаюць характарыстыкі: святая, чысты, цяжкі, бацькоўская? (Нядзеля, чацвер, панядзелак, субота)

Даведкі: 1. Пятро, Ян, Купалле, Сёмуха, Ушэсце, Яблычны Спас, Макавей, Ілля – святкуюцца ўлетку; Галавасек, Узвіжанне, Змітроўскія Дзяды, Піліп – асеннія святы; Саракі, Дабравешчанне, Камаедзіца, Вялікдзень, Радаўніца – вясновыя святы; Варвары, Каляды, Вадохрышча, Грамніцы – зімовыя святы.
2 Юр’е, Мікола.
3 Святая нядзеля, чысты чацвер, цяжкі панядзелак, бацькоўская субота.

 

VI Цікавы слоган

Падказка. Размясціць літары ў адпаведным парадку

1

2

3

4

5

6

7

8

8

10

у

д

в

ч

і

а

г

т

ё

ж

11

12

13

14

15

16

17

18

19

20

л

у

з

п

н

Ы

к

ш

я

р

14, 6, 2, 20, 1, 4, 15, 5, 17, 14, 5, 11, 5, 8, 6, 20, 6, 8, 12, 20, 16

Даведка: ПАДРУЧНІК ПА ЛІТАРАТУРЫ (заданне схаваць у падручнік па літаратуры).

Як вядома існуе шмат слоганаў пра мову.

МАМА – МОВА
МОВА – МАЯ АПОРА
МОВА МАЯ АПОРА
СМАК РОДНАЙ МОВЫ

А вось наконт слоганаў па літаратуры мы нічога не маем. Скласці слоган пра літаратуру.

 

Падвядзенне вынікаў

Настаўнік уручае вучням канверт са спасылкай на песню https://youtu.be/z4Vdlr5TxOc?si=4WFlSAFFSvEty6FG

Праглядзім відэакліп на песню «Куточак Беларусi» ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алены Ланской.

Куточак Беларусi
Куточак Беларусi, маленькая Радзiма,

Дзе з самага дзяцiнства ўсё мiла сэрцу так.
Схiлiўшыся, рабiна абудзiць успамiны
З вярбой, што ля калiткi, пад родны клiча дах.

У зямлi бацькоўскай гэтай я чэрпаю вытокi
Святой вадой крынiчнай, што сiлы надае.
Блiжэй быць немагчыма, бо тут мая Радзiма.
Яна жыццё дала мне, каб жыць дзеля яе.

На ўскрай палёў духмяных, у вёсцы невялiчкай
Душа адпачывае ў водары садоў.
Калi iдзеш па сцежцы да дзедавай крынiчкi
У нiзiначку, да рэчкi, з высокiх берагоў…

У зямлi бацькоўскай гэтай я чэрпаю вытокi
Святой вадой крынiчнай, што сiлы надае.
Блiжэй быць немагчыма, бо тут мая Радзiма.
Яна жыццё дала мне, каб жыць дзеля яе.

Каб ты заўжды квiтнела, я ўсё зрабiцi мушу –
Каб прыгажосцi гэтай дзiвiўся цэлы свет!
З павагай, ды пяшчотай, што захлынаюсь душу
Я ў сэрцы назаўсёды твой захаваю след.

            

 

Дадатак 1

Маршрутны ліст каманды

Пачатак: … гадзін … мінут

Канец: … гадзін … мінут

 

Час

Колькасць набраных балаў

Вядомае пра славутых. “Так ці не”

 

 

Міні-віктарына “Васілек”

 

 

Чароўны квадрат

 

 

Са смакам?

 

 

Загадкі календара

 

 

Цікавы слоган

 

 

Сума балаў (выніковая)

 

 

 

 

Дадатак 2

Эмблемы для каманд

 

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий