Рабочы ліст для падрыхтоўкі вучняў 6-га класу да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

- 16:21Подготовка к олимпиадам

Аўтар прапануе першы занятак для падрыхтоўкі вучняў 6-га класу да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Матэрыял уключае пяць заданняў. 

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

 

 

Занятак 1 

 

1. Работа з тэкстам

Прачытайце тэкст.

Над садам прашумеў дождж. Заблішчалі на траве кроплі. Адна кропля закацілася пад лісцік. Раптам яна пачула, што нехта кліча яе. Гэта зярнятка клікала кроплю. Учора дзяўчынка ела яблык і кінула агрызак. Сонца прыгрэла. Зярнятка пачало сохнуць. Кропля напаіла яго, а сама знікла.

Праз некаторы час пусціла зярнятка ў зямлю белы карэньчык, а ўверх – парастак. Так вырасла яблынька. (Паводле К.Малікава)

Заданні да тэксту

1. Дайце тэксту загаловак.
2. Вызначце склон у назоўнікаў першага і другога сказаў.
3. Затранскрыбіруйце словы: карэньчык, зярнятка, ела, яблык, сохнуць, яблынька.
4. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа: Сонца прыгрэла.

5. Вызначце спосаб утварэння слоў: карэньчык, лісцік, уверх, яблынька, пачула.
6. Праскланяйце словазлучэнне белы карэньчык.

7. Падбярыце аднакаранёвыя словы да зямля, сад, яблык.
8. Выпішыце 5 слоў, у якіх ёсць санорныя гук.

9. Разбярыце па членах сказа: Учора дзяўчынка ела яблык і кінула агрызак.
10. Знайдзіце слова, якое адпавядае схеме: прыстаўка – корань – суфікс – суфікс – канчатак.

 

2. Алімпіядныя заданні

Заданне 1. Рашыце гукавыя прапорцыі.

1) [з] – [ж] : [ ] – [ш];
2) [в] – [в’] : [ ] – [ц’];
3) [л] – [л’] : [д] – [ ];
4) [ж] – [ш] : [дз’] – [ ];
5) [т] – [ч] : [ д ] – [ ] ;
6) [б] – [п] : [ ] – [х].

Заданне 2. Падкрэсліце ў дужках патрэбнае па сэнсе слова, каб атрымаўся фразеалагізм.

Малоць (цэпам, языком, жорнамі); быць на кароткай (руцэ, назе, вяроўцы); пужаная (сініца, сарока, варона) і куста баіцца; шукай (граду, снегу, ветру) у полі; трымаць (нос, парус, човен) па ветры; з (гары, берага, глузду) з’ехаць; цягнуць (калёсы, воз, трактар); закруціць (гайкі, вушы, памяць).

Заданне 3. Пісьмова адкажыце на пытанні, запоўніўшы месцы пропускаў. Лікі запішыце словамі.

Калі ў нашай краіне адзначаюцца дзяржаўныя святы Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці? Калі беларусы святкуюць Дзень ведаў, Дзень маці?

У нашай краіне дзяржаўнае свята Дзень Перамогі адзначаецца ____________________ а Дзень Незалежнасці – ____________________ Беларусы святкуюць Дзень ведаў ____________________ а Дзень маці – ____________________

Заданне 4. Запішыце па-беларуску.

Кабриолет, вариант, океан, порционный, авиатор, олимпиада, мемориал, абитуриент, врач Майоров, йод, диалект, биограф, диалог, диета, материализм, педиатр, Нью-Йорк, гениальный, специалист, фейерверк, районный, аттракцион, клиент, Индия, аксиома, аммиак, фойе, биосфера, грандиозный.

Заданне 5. Запоўніце табліцу.

Аўтар

Назва твора

Галоўныя героі

Жанр

Анатоль Кудравец

 

Кастусь,
дзед Агей,
Мішка, Валік

Апавяданне

Ян Баршчэўскі

“Вужыная карона”

Вуж, Сямён, Марыся

 

Уладзімір Караткевіч

 

Паэт Юсуфі,
хан Бату, Старац

Легенда

 

“Страта”

Стась, Міця

Апавяданне

Міхась Лынькоў

“Васількі”

 

Апавяданне

Адказы: 1. “Цітаўкі”. 2. Апавяданне. 3. “Лебядзіны скіт”. 4. Генрых Далідовіч. 5. Міколка.

 

3. Тэорыя (паўтарэнне)

Мова

Літаратура

1. Тэкст – гэта выказванне, у якім сказы звязаны па сэнсе і граматычна. Сказы ў тэксце аб’яднаны тэмай і асноўнай думкай.
Тэма – гэта тое, пра што гаворыцца ў тэксце.
Асноўная думка – гэта тое галоўнае, што выказаў аўтар у тэксце. Яна перадае адносіны аўтара да таго, пра што ён піша, яго ацэнку падзей ці з’яў.

2. Лексіка – раздзел навукі аб мове, у якім вывучаецца слова, яго значэнне.

1. Казка – займальны аповед пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды.
Віды народных казак:
     чарадзейная – “Залаты птах”
     бытавая – “Разумная дачка”
     пра жывёл – “Музыкі”

2. Сапраўднае прозвішча і імя
Якуба Коласа – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

(1882–1956)

 

4. Вучым!

Фразеалагізмы

Выказванне

Прыказка

1. Адчыняць ілбом дзверы – ‘быць выгнанаму’.
2. Нагой адчыняць дзверы – ‘свабодна заходзіць куды-небудзь’.

Колькі ў прыродзе таямніц і загадак, але самая складаная – чалавек (Васіль Вітка).

Не шукай красаты, а шукай дабраты.

 

5. Творчае заданне

Прыдумайце і раскажыце гісторыю, якую можна пачаць так:

Народная мудрасць сцвярджае: “Сябра за грошы не купіш”.

 

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий