Прапанаваны матэрыял можна выкарыстаць на падагульняючых уроках, пры правядзенні прадметнага тыдня, пры падрыхтоўцы да алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, прапанаваць вучням у якасці дамашняга задання, прымяніць падчас розных пазакласных мерапрыемстваў: віктарын, конкурсаў, турніраў.
Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць
1. Род літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленне пачуццяў, перажыванняў аўтара – …
2. Да сродкаў мастацкай выразнасці адносяцца:
1) эпітэты;
2) песні;
3) метафары;
4) параўнанні;
5) казкі.
3. Лірыка падзяляецца на асноўныя тэматычныя групы:
1) старажытная;
2) грамадзянская;
3) пейзажная;
4) філасофская;
5) інтымная.
4. Да класічных жанраў лірыкі адносяцца:
1) ода;
2) асананс;
3) раманс;
4) рэфрэн;
5) санет.
5. Вершаваны твор пераважна лірычнага або ліра-эпічнага характару, меладычны па сваёй інтанацыі і прызначаны для спявання – …
6. Да народных песень адносяцца:
1) пейзажныя;
2) купальскія;
3) сялянскія;
4) вясельныя;
5) калядныя.
7. Адзначце песні, якія з’яўляюцца народнымі:
1) “Спадчына”;
2) “Бяроза з лістом”
3) “Маёвая песня”;
4) “Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці…”;
5) “Слуцкія ткачыхі”.
8. Адзначце вершы, якія адносяцца да грамадзянскай лірыкі:
1) “Шчасце”;
2) “Зорка Венера”;
3) “Спадчына”;
4) “Пахне чабор”;
5) “Беларуская песня”.
9. Як называюць урачысты, узнёслы верш, хвалебную песню ў гонар важнай падзеі, з’явы, асобы?
1) навела;
2) балада;
3) ода;
4) раманс;
5) песня.
10. Асноўнай тэмай твораў, напісаных у жанры грамадзянскай лірыкі, з’яўляюцца:
1) роздумы пра вечныя ісціны;
2) патрыятызм, агульныя для грамадства значныя тэмы;
3) найпрыгажэйшыя пачуцці кахання;
4) замілаванне прыгажосцю прыроды роднага краю;
5) разважанні пра сэнс чалавечага жыцця.
11. Які вобраз верша Янкі Купалы “Спадчына” з’яўляецца сімвалам Беларусі?
1) праталіны;
2) дуб;
3) тын;
4) светач-полымя;
5) бусел.
12. Умоўнае абазначэнне з’явы праз прадмет, які нечым яе нагадвае – …
13. Якая кветка ў вершы Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” стала сімвалам Бацькаўшчыны:
1) рамонак;
2) лілея;
3) пралеска;
4) васілёк;
5) касач.
14. Від лірыкі, які перадае розныя адценні аднаго з самых прыгожых чалавечых пачуццяў – кахання:
1) інтымная,
2) пейзажная;
3) грамадзянская;
4) філасофская;
5) сардэчная.
15. Верш “Раманс” Максім Багдановіч прысвяціў дзяўчыне, якую звалі:
1) Марыя;
2) Ганна;
3) Кацярына;
4) Венера;
5) Алеся.
16. Адзначце вершы, якія адносяцца да філасофскага віду лірыкі:
1) “Шчасце”;
2) “Пахне чабор”
3) “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць…”;
4) “Бывай…”;
5) “Пазвоніць аднойчы вясна”.
17. Якія вобразы прысутнічаюць у вершы Максіма Танка “Шчасце”?
1) май, жаўранак, туманнае світанне, паднябессе;
2) ліпа, бусел, амшалы тын, скарб, вясеннія праталіны;
3) хлеб, соль, пот, дарожны пыл, дружба, песня;
4) чабор, сцяжынка, хусцінка, маўклівы прастор;
5) мілы кут, рэчкі, азёры, лозы.
18. Суаднясіце класічныя формы вершаў з іх характарыстыкамі, адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.
А |
Актава |
1 |
Верш з 14 радкоў, напісаных ямбам. |
Б |
Трыялет |
2 |
Верш-роздум, у якім выяўляецца настрой смутку, журбы, меанхоліі. |
В |
Санет |
3 |
Васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным або шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме: аббабааб ці аббаабаб. |
Г |
Элегія |
4 |
Васьмірадковы верш, у якім рыфмаграма можа мець варыянты: абабабвв. |
Д |
Ода |
5 |
Верш напеўнага характару пра каханне. |
|
|
6 |
Урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы. |
19. Суаднясіце вывучаныя вершы з жанрамі лірыкі, адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў.
А |
Максім Багдановіч |
1 |
Ода |
Б |
Уладзімір Караткевіч |
2 |
Трыялет |
В |
Анатоль Грачанікаў |
3 |
Санет |
Г |
Максім Багдановіч |
4 |
Элегія |
Д |
Куляшоў “Бывай” |
5 |
Актава |
|
|
6 |
Раманс |
20. Прачытайце твор і запоўніце табліцу.
Замёрзла ноччу шпаркая крыніца;
Твая пара, зімовая нуда!
Цяпер няма ўжо руху ні сляда,
I нават зверху слоем снег лажыцца.
Ды ўсё дармо, бо там, пад ім, струіцца
Магутная, жывучая вада.
Чакай! Яе йшчэ прыйдзе чарада!
Здалее хваляў хор на вольны свет прабіцца.
Прыклаў я гэты сімвал да сябе,
Схіліўшыся ў надсільнай барацьбе,
I разгадаў прыроды роднай словы.
Як — прамаўчу, бо кожны з вас — паэт.
Рассейце ж самі лёгкі змрок прамовы,
Сваёй душы туды праліце свет!
1 |
Аўтар твора |
|
2 |
Да якога літаратурнага роду адносіцца? |
|
3 |
Назавіце жанр твора |
|
4 |
Вызначце вершаваны памер твора |
|
5 |
Які сімвал выкарыстаны аўтарам у творы? |
|
Адказы
1. Лірыка
2. 1, 3, 4
3. 2, 3, 4, 5
4. 1, 3, 5
5. Песня
6. 2, 4, 5
7. 2, 4
8. 3, 5
9. 3
10. 2
11. 5
12. Сімвал
13. 4
14. 1
15. 2
16. 1, 3, 5
17. 3
18. А3, Б4, В1, Г2, Д6.
19. А6, Б1, В5, Г3, Д4.
20. 1) Максім Багдановіч; 2) лірыка; 3) санет; 4) пяцістопны ямб; 5) крыніца.