Мэта: мяркуецца, што да канца вывучэння тэмы вучні будуць ведаць асаблівасці грамадска-палітычнага і культурнага жыцця краіны ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, а таксама жанрава-тэматычныя асаблівасці літаратуры і найлепшых прадстаўнікоў літаратуры гэтага часу.
Тамара НАВАГРОДСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Масты імя Героя Савецкага Саюза Васілія Пятровіча Жукава”,
Гродзенская вобласць
Мэта: мяркуецца, што да канца вывучэння тэмы вучні будуць ведаць асаблівасці грамадска-палітычнага і культурнага жыцця краіны ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі, а таксама жанрава-тэматычныя асаблівасці літаратуры і найлепшых прадстаўнікоў літаратуры гэтага часу.
Задачы выхавання і развіцця асобы вучняў:
– садзейнічаць развіццю аналітычнага мыслення і метапрадметных кампетэнцый вучняў (удасканальваць навыкі складання тэзіснага плана, карыстання даведачна-інфармацыйнай літаратурай);
– выхоўваць маўленчую культуру вучняў, пашыраць іх інтэлектуальную прастору.
Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу.
Ход урока
I Арганізацыйна-матывацыйны этап
Мэта этапа: матывацыя вучняў на пазнавальную дзейнасць; матывацыя да авалодання камунікатыўнымі магчымасцямі беларускай мовы.
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет даўно не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Я.Янішчыц
– На што настройваюць нас радкі верша Я.Янішчыц? (Гаварыць па-беларуску)
– Сёння па-беларуску мы будзем гаварыць пра асаблівасці развіцця беларускай літаратуры ў першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі.
ІІ Мэтавызначэнне
Мэта этапа: фарміраванне пазнавальнага інтарэсу, самавызначэнне вучняў на дзейнасць на ўроку і яе вынікі.
Педагагічная задача: сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы для самавызначэння вучняў на дзейнасць і яе вынікі.
Паведамленне тэмы ўрока, запіс яе ў сшытках па літаратуры, фармулёўка мэт у вывучэнні тэмы сумесна з вучнямі.
ІІІ Арганізацыя працэсу навучання па засваенні ведаў па тэме ўрока
Мэта этапа: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў па засваенні ведаў, спрыяць развіццю літаратурных і метапрадметных кампетэнцый.
1. Уступнае слова настаўніка
– У рамках вывучэння вызначанай тэмы гаворка пойдзе пра асаблівасці развіцця літаратуры на працягу двух першых пасляваенных дзесяцігоддзяў. Але калі мы гаворым пра літаратурны працэс, мы не можам не ўлічваць асаблівасці грамадска-палітычных умоў, у якіх жылі пісьменнікі і стваралі свае творы, таго светапогляду, які быў ім уласцівы і фарміраваўся пад уздзеяннем знешніх абставін. А таму нам неабходна гістарычная даведка пра гэты час, тым больш, што першае пасляваеннае дзесяцігоддзе і другое пасляваеннае дзесяцігоддзе істотна адрозніваліся.
2. Апераджальнае заданне
Выступленне вучняў з гісторыка-культуралагічнай даведкай пра асаблівасці грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў 1945-1953 гг. і ў 1955-1965гг.
Заданне класу ў час выступленняў на складанне тэзіснага плана з дапамогай карткі-апоры (Дадатак 1).
3. Работа ў групах
Жанрава-тэматычная разнастайнасць літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў. Запаўненне табліц з пропускам (Дадатак 2).
IV Фізкультхвілінка
Мэта этапа: стварэнне ўмоў для псіхалагічнай разгрузкі, зняцця фізічнай і зрокавай стомленасці.
V Карэкцыя і творчае асэнсаванне атрыманых ведаў
Мэта этапа: стварыць умовы для развіцця навыкаў творчага асэнсавання атрыманых ведаў праз сітуацыю пошуку адказу на пастаўленыя праблемныя пытанні.
Параўнальны аналіз урыўкаў з вершаў Г.Бураўкіна “Адышлі ў нябыт панегірыкі…” і К.Кірэенкі “Мая рэспубліка”.
Адышлi ў нябыт пaнeгipыкi |
Не завіце маю рэспубліку |
– У чым вы бачыце розніцу ў настроі, у выказаных думках, у накіраванасці і гучанні гэтых вершаў?
– Ці можна сказаць, што кожны з гэтых вершаў з’яўляецца яркім адлюстраваннем настрою і думак свайго часу?
Слоўнікавая хвілінка
Панегірык, -а, мужчынскі род.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме – надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.
2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім- чым-н. [Генадзь:] – Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык. Шамякін.//Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім-, чым-н., пахвалой каго-, чаго-н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору. А.Макарэвіч.
[Грэч. panēgyrikos (logos) – прамова на ўрачыстым сходзе.]
VІ Падвядзенне вынікаў работы па тэме ўрока. Рэфлексія
Мэта этапа: самааналіз эфектыўнасці працы на ўроку і свайго эмацыянальнага настрою.
1. Паразважайце, чаму сёння на дошцы змешчаны менавіта такія карціны савецкіх мастакоў? Якую сувязь з літаратурай першых пасляваенных дзесяцігоддзяў у іх вы бачыце?
2. Выразам свайго твару праілюстраваць тое сцверджанне, якое адпавядае вашаму настрою і задаволенасці сваёй працай.
VІІ Дамашняе заданне
Запіс дамашняга задання і акрэсліванне шляхоў яго выканання.
С. 241–253, перачытаць, падрыхтаваць паведамленні пра асаблівасці развіцця беларускай літаратуры пасляваенных дзесяцігоддзяў на аснове складзенага тэзіснага плана і запоўненай табліцы.
Дадатак 1
Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945–1955 гг.)
Картка-апора для напісання тэзіснага плана
Прадоўжыце прапанаваныя сказы, выбіраючы неабходныя варыянты адказу ці працуючы з падручнікам. Запішыце ў сшытку па літаратуры.
1. Развіццё літаратуры ў 1945–1953 гг. адбывалася ва ўмовах:
А) аднаўлення разбуранай гаспадаркі;
Б) “хрушчоўскай адлігі”;
В) таталітарнага сталінскага рэжыму;
Г) дэмакратызацыі грамадства.
2. Для літаратуры гэтага часу характэрна:
А) захаванне прынцыпу партыйнасці ў мастацкай творчасці, які вымагаў строгага выканання ўстановак камуністычнай партыі ў адлюстраванні жыцця;
Б) магчымасць уласных ацэнак і свабоднай мастацкай творчасці;
В) “тэорыя бесканфліктнасці”;
Г) метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў толькі станоўчага адлюстравання рэалій жыцця, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму ў савецкай краіне.
3. Сутнасць “тэорыі бесканфліктнасці” ў тым, што … . (с. 246)
4. Перыяд 1956–1965 гг. называюць перыядам абнаўлення грамадства, ці часам “хрушчоўскай адлігі”, таму што:
А) у гэты час пачаліся працэсы частковай дэмакратызацыі грамадства і правядзення ліберальных рэформ;
Б) пачаўся працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій;
В) змяніўся курс камуністычнай партыі;
Г) была дадзена большая свабода мастацкай творчасці.
5. Ажыўленне літаратурнага працэсу гэтага часу звязана з … .
Дадатак 2
Табліцы з пропускам для даследавання ў групах па тэме
“Жанрава-тэматычная разнастайнасць літаратуры першых пасляваенных дзесяцігоддзяў”
Група 1
Жанрава-тэматычная разнастайнасць літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (с. 242–246)
Тэма, матыў |
Аўтар, назва твораў, зборнікаў, жанры |
Услаўленне подзвігу і гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайны |
|
|
Паэма П.Броўкі “Хлеб”, зборнік вершаў К.Кірэенкі “Мая рэспубліка”, паэма А.Куляшова “Новае рэчышча” і інш. |
Паэтызацыя маладосці, кахання, сям’і; |
|
Паэмы |
|
Група 2
Жанрава-тэматычная разнастайнасць паэзіі канца 50-х – пачатку 60-х гг. (с. 247–249)
Тэма, матыў |
Аўтар, назва твораў, зборнікаў, жанры |
|
Паэты-франтавікі: П.Панчанка (вершы “Сінія касачы”, “Дзеці вайны”); А.Куляшоў (балады); М.Танк “Родная мова”; К.Кірэенка, А.Пысін, А.Вялюгін. Аўтары, якія прыйшлі ў літаратуру ў пасляваенны час, “дзеці вайны”: Р.Барадулін “Бацьку”, Н.Гілевіч, А.Вярцінскі, Г.Бураўкін, Е.Лось |
Чалавек і Сусвет, чалавек і навукова-тэхнічны прагрэс, чалавек і прырода |
|
Патрыятычная тэма, матыў вяртання да вытокаў |
|
|
П.Броўка “Голас сэрца», А.Русецкі “Маналог”, С.Гаўрусёў “Штодзённы лістапад”, А.Вярцінскі “Песня пра хлеб” |
Група 3
Жанрава-тэматычная разнастайнасць прозы канца 50-х – пачатку 60-х гг. (с. 249–253)
Тэма, матыў |
Аўтар, назва твораў |
|
Піьменнікі-франтавікі: Я.Брыль “Птушкі і гнёзды” (1964), А.Адамовіч “Вайна пад стрэхамі” (1960), I.Навуменка “Сасна пры дарозе” (1962), А.Карпюк “Данута” (1959), I.Шамякін “Сэрца на далоні” (1963), В.Быкаў “Жураўліны крык” (1960), “Здрада” (1961), “Трэцяя ракета”» (1962), “Альпійская балада” (1964) і інш. |
Тэма гістарычнага мінулага |
|
|
I.Мележ “Людзі на балоце”, У.Караткевіч “Нельга забыць”, Я.Брыль “Птушкі і гнёзды” і інш. |
Група 4
Жанрава-тэматычная разнастайнасць драматычных твораў канца 50-х – пачатку 60-х гг. (с. 253)
Тэма, матыў |
Аўтар, назва твораў |
Развінчванне «тэорыі бесканфліктнасці». |
|
|
П.Глебка “Святло з Усходу” (1957) П.Васілеўскі “Год дзевяцьсот сямнаццаты” (1957), |
Маладое пакаленне драматургаў |
|