Аўтар прапануе рабочы ліст і комплекс практыкаванняў для падрыхтоўкі да пераказу на прыкладзе экзаменацыйных тэкстаў “Якуб Колас і прырода” і “Рабіна”.
Алена ЮШКЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”
Пры падрыхтоўцы вучняў 9-х класаў да выпускнога экзамену ў форме пераказу важна захоўваць сістэмнасць і рэгулярнасць падрыхтоўкі. У якасці рабочага матэрыялу варта выкарыстоўваць зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Кожны тэкст рэкамендавана прааналізаваць на ўзроўні разумення сэнсу і яго інтэрпрэтацыі, лексікі, арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі. Прапаную выкарыстоўваць метадычны інструмент “рабочы ліст” і разгледзець комплекс практыкаванняў для падрыхтоўкі да пераказу на прыкладзе экзаменацыйных тэкстаў “Якуб Колас і прырода” (с. 30) і “Рабіна” (с. 52).
Якуб Колас і прырода
Малюнкі родныя і з’явы!
Як вы мне любы, як цікавы!
Я.Колас.
1. |
Уважліва прачытайце тэкст “Якуб Колас і прырода” (с. 30) Ці сустрэліся вам словы, лексічнае значэнне якіх вы не зразумелі? Як вы думаеце, што хацеў сказаць аўтар гэтага тэксту? |
2. |
Тлумачальны дыктант Пад дыктоўку запішыце апошні абзац тэксту. Растлумачце складаныя арфаграфічныя моманты. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў апошнім сказе. |
3. |
Выпішыце з тэксту словы, напісанне якіх выклікала ў вас складанасці Правядзіце аналіз гэтых слоў і растлумачце іх правапіс аднакласнікам. |
4. |
Пабудуйце схемы сказаў з простай мовай, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў іх. |
5. |
Запішыце сказ № 11 (Па колеры неба ў час захаду сонца…). Разбярыце яго па членах сказа. |
6. |
Вусна адкажыце на пытанні: 1) Як Якуб Колас глядзеў на прыроду?; |
Рабіна
Што ёсць дабро на свеце,
Што будзе дабро
І што пераможа дабро.
А.Вярцінскі.
“Чатыры кіты” |
Уважліва паслухайце тэкст (чытае настаўнік). Вызначце – тэму, Назавіце галоўных герояў тэксту. |
||||||||
“Тлумачальны слоўнік” |
Спалучыце слова і яго лексічнае значэнне:
Адказ:______________________
|
||||||||
“Адным словам” |
Адкажыце на прапанаваныя пытанні адным словам. 1) Хто з самага дзяцінства марыў пасадзіць |
||||||||
“Ці было такое?” |
На прапанаваныя пытанні і сцверджанні адказвайце “так” ці “не”. 1) Многія ў вёсцы падтрымлівалі мару Андрэя. |
||||||||
“Арфаграфічная служба” |
Падрыхтуйцеся напісаць урывак з тэксту пад дыктоўку (“Аднойчы, прыехаўшы чарговы раз у вёску … Плот паправілі, а дрэўца не чапалі.”). Абмяняйцеся сшыткамі з суседам па парце і праверце работы. Як вы ацанілі б выкананае заданне аднакласніка? |
||||||||
“Латка” |
У прапанаваныя словы з тэксту ўстаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі. Дзя..інства, якое-н..будзь, армі..й, з войск.., мяк..ай, ліс..ікі, мален..кія, ліс..ем, с..охлыя, выв..рнутае, н..даўна, на зямл.., абсыпа(н/нн)ая, затое(н/нн)ым, лё..кім, чамус..ці, упэўне(н/нн)ы. |
||||||||
“Пунктуацыйны шыфр” |
З прапанаваных схем выбераце тую, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе. Растлумачце свой выбар. Пладоў рабінка не давала на ёй з’яўляліся нейкія дробныя ссохлыя зялёныя шарыкі якія асыпаліся разам з лісцем. 1) , ; |