Практыкум прызначаны для арганізацыі заняткаў з навучэнцамі, якія рыхтуюцца да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Змяшчае ў сабе заданні па беларускай фразеалогіі, парэміялогіі, літаратуры і культуры.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Практыкум прызначаны для арганізацыі заняткаў з навучэнцамі, якія рыхтуюцца да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Змяшчае ў сабе разнастайныя заданні па беларускай фразеалогіі, парэміялогіі, літаратуры і культуры, якія аб’яднаны агульнай тэмай – “Хто працуе, той і мае”. У распрацоўцы ў адно цэлае сабраны ўстойлівыя выразы, творы і звесткі пра такія з’явы, як зямля, камень, хлеб, бульба, рэпа, дуб, яблыня, арэх, бацька, маці, сын, хата, парог, Радзіма, якія часта ўжываюцца ў розных турах рэспубліканскай алімпіяды. Такі практыкум спрыяе сістэматызацыі ведаў вучняў і дапамагае якасна падрыхтавацца да алімпіяды. Акрамя таго, сабраны ў практыкуме матэрыял можа быць выкарыстаны навучэнцамі падчас напісання водгуку ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу і дапаможа прадэманстраваць уласны чытацкі вопыт.
Мэта: пашырэнне і паглыбленне ведаў пра беларускія фразеалагізмы, прыказкі, творы і факты культуры, у якіх ухваляюцца працоўны вопыт і мудрасць беларускага народа, асуджаюцца гультайства і іншыя заганы чалавека.
Задачы: садзейнічаць развіццю інтэлектуальных здольнасцей вучняў; стымуляваць іх пазнавальную актыўнасць; выхоўваць пачуццё павагі да працоўных традыцый беларускага народа, яго літаратурнай і культурнай спадчыны.
Абсталяванне: заданні на картках, мультыборд з адказамі, ручкі.
Рэфлексія. Вучням прапануецца вызначыць, якое агульнае слова прысутнічала ў кожным заданні, а затым падабраць асацыяцыі на кожную літару. Напрыклад: П – патрэбная. Р – радасная. А – адказная. Ц – цяжкая. А – агульная.
У канцы мерапрыемства вучні робяць вывад аб тым, што чалавек у сваім жыцці павінен сумленна працаваць, клапаціцца пра сваю родную зямлю, пасадзіць на ёй дрэва, пабудаваць хату, выгадаваць сына, любіць і паважаць бацькоў і родны край.
Літаратура
1 Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / уклад. Я.Рапановіч. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск : Вышэйш. шк., 1974. – 381 с.2 Лепешаў, І.Я. Слоўнік фразеалагізмаў. У 2 т. / І.Я.Лепешаў. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя Петруся Броўкі, 2008. – 2 т.