Трэнажор для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па раздзеле “Лексіка. Фразеалогія”

- 11:35II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка, Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Трэнажор складаецца з 20 заданняў у выглядзе тэстаў, якія прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па раздзеле “Лексіка. Фразеалогія”. Матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы ў профільных 10-х, 11-х класах, а таксама для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

А1. Адзначце прыклады, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:

1) поплаў – “частка вуды, якая ўтрымлівае лёску з кручком”;
2) воцат – “вадкасць з рэзкім кіслым смакам”;
3) бубен – “ударны музычны інструмент”;
4) сакавік – “чацвёрты месяц каляндарнага года”;
5) справа – “работа, занятак”.

А2. Адзначце прыклады, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:

1) лазня – “падземны ход”;
2) кнігарня – кніжны магазін;
3) поўдзень – “мясцовасць з цёплым, гарачым кліматам”;
4) лівень – моцны, праліўны дождж”;
5) кроп – “вялікія кроплі расы”.

А3. Адзначце прыклады, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:

1) гваздзік – “металічны стрыжань з вастрыём на канцы”;
2) прасавальня – памяшканне, дзе прасуюць, гладзяць прасам што-небудзь”;
3) цукар – “белае крышталічнае рэчыва, салёнае на смак”;
4) вілы – “сталовыя  прыборы”;
5) шпак – “пералётная  птушка атрада вераб’іных з чорным апярэннем”.

А4. Адзначце прыклады, у якіх правільна  вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:

1) ісці нетаропка – “хутка, спяшаючыся”;
2) новы дыван – “прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання”;
3) жвавая гаспадыня  – “поўная жыццёвых сіл, рухавая;
4) глядзіць крадком – “употай, скрытна”;
5) кахаць музыку  – «мець цягу, цікавасць да чаго-небудзь”.

А5. Адзначце прыклады, у якіх правільна вызначана лексічнае значэнне выдзеленых слоў:

1) небяспечная паездка – “якая  можа прычыніць шкоду”;
2) з выгляду ахайны – “багаты, шыкоўны”;
3) заможнае жыццё – “матэрыяльна добра забяспечанае”;
4) вясёлая кабета – “маладая незамужняя жанчына”;
5) старажытны брук – “дарога, укладзеная каменем”.

А6. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэння лексічнай нормы:

1) лясістая дарога;
2) душэўная размова;
3) грэцкія словы;
4) абмежавальны ўжытак;
5) знакаміты зямляк.

А7. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэння лексічнай нормы:

1) пясочны колер;
2) карэнны барадач;
3) знамянальны дзень;
4) непаразуменне сэнсу;
5) асаблівы выгляд.

А8. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэння лексічнай нормы:

1) гліністая талерка;
2) караністая расада;
3) адрыўны гук;
4) дажджлівы дзень;
5) зачыніць вочы.

А9.  Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэння лексічнай нормы:

1) пясочнае пірожнае;
2) карыслівыя выкапні;
3) асабовы займеннік;
4) лясная птушка;
5) духоўная размова.

А10. Адзначце словы, якія маюць значэнне “вядомы ўсяму свету”:

1) славуты;
2) знакаміты;
3) знакавы;
4) цікавы;
5) слаўны.

А11. Адзначце словы, якія маюць значэнне “моцна адчуваць холад”:

1) зіхацець;
2) мігцець;
3) стыць;
4) калець;
5) зябнуць.

А12. Адзначце словы, якія маюць значэнне “глядзець на каго-небудзь, што-небудзь, не адрываючы вачэй”:

1) гарэзаваць;
2) цікаваць;
3) пільнаваць;
4) сароміць;
5) завіхацца.

А13. Да слоў-кампанентаў, прапанаваных  у левым слупку табліцы, падбярыце словы-кампаненты з правага слупка, каб аднавіць фразеалагізмы. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што  некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. …  вочы
Б. … галавы
В. … вушэй
Г. …   горла

1. Браць за
2. Лезці ў
3. Не выходзіць з
4. Кланяцца ў
5. Не прапускаць міма

 

А14. Да слоў-кампанентаў, прапанаваных  у левым слупку табліцы, падбярыце словы-кампаненты з правага слупка, каб аднавіць фразеалагізмы. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што  некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.  

А. … галаву
Б. … душу
В. … кішэні
Г. …  рукі

1. Нагрэць
2. Набіць
3. Схіліць
4. Адвесці
5. Глядзець

 

А15. Вызначце значэнне фразеалагізмаў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў. Памятайце, што  некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. Што кіем па вадзе
Б. Хоць гаць гаці
В. Як не сваімі нагамі
Г. Ні села ні пала

1. Па значэнні адпавядае фразеалагізму абы дзень да вечара.
2. Мае значэнне  “марна, усё роўна, тое самае”
3. Мае значэнне  “садзейнічаць, дапамагаць каму-небудзь”.
4. Па значэнні адпавядае фразеалагізму адкуль ні вазьміся.
5. Мае значэнне  “вельмі многа, вялікая колькасць каго-небудзь, чаго-небудзь”. 

 

А16. Вызначце значэнне фразеалагізмаў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў. Памятайце, што  некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. На кожным кроку
Б. Паказаць пяткі
В. Разводзіць сырасць
Г. Хадзіць на галаве

1. Па значэнні адпавядае фразеалагізму цягнуць на вяроўцы.
2. Мае значэнне  “плакаць”.
3. Мае значэнне  “ратавацца ўцёкамі, уцякаць”.
4. Па значэнні адпавядае фразеалагізму куды ні глянь, куды ні ступі.
5. Мае значэнне  “сваволіць, дурэць”.

 

А17.  Да слоў-кампанентаў, прапанаваных у левым слупку табліцы, падбярыце словы-кампаненты з правага слупка, каб аднавіць фразеалагізмы. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. … сядзеш, там і злезеш
Б. … гарох аб сцяну
В. … ні вазьміся
Г. … бокам каціся

1. Каб
2. Хоць
3. Адкуль
4. Дзе
5. Як

 

А18.  Да слоў-кампанентаў, прапанаваных у левым слупку табліцы, падбярыце словы-кампаненты з правага слупка, каб аднавіць фразеалагізмы. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. … не пераскочыць
Б. … у мяшку
В. … не валяўся
Г. … на вуха наступіў

1. Кот
2. Баран
3. Мядзведзь
4. Конь
5. Сабака

 

А19. Узнавіце фразеалагізмы, прапанаваныя ў левым слупку табліцы, уставіўшы на месцы пропускаў лічэбнікі з правага слупка. Устанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. Гнуць у … пагібелі 
Б. На ўсе … бакі
В. На … капыл
Г. Ведаць як свае … пальцаў

1. адзін
2. два
3. тры
4. чатыры
5. пяць

 

А20. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку табліцы і супрацьлеглымі ім па значэнні фразеалагізмамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў. Памятайце, што  некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. Сэрца сціскаецца
Б. Падразаць крылы
В. Махнуць рукой
Г. Пускаць карэнне

1. Даць ходу
2. Душа мохам абрасла
3. Паварочвацца тварам
4. Знімацца з якара
5. Развязваць рукі

 

Адказы:

А1.  2,3,5

А 11. 3,4,5

А2.  2,3,4

А12. 2,3

А3.  1,2,5

А13. А2, Б3, В5, Г1

А4.  3,4

А14. А3, Б4, В2, Г1

А5.  1,3,5

А15. А2, Б5, В1, Г4

А6.  2,5

А16. А4, Б3, В2, Г5

А7.  1,3,5

А17. А4, Б5, В3, Г2

А8.  2,4

А18. А5, Б1, В4, Г3

А9.  1,3,4

А19. А3, Б4, В1, Г5

А10. 1,2,5

А20. А2, Б5, В3, Г4

Поделиться ссылкой:

0
Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий