Мнематабліца з карцінкамі для развучвання песні “Як вясна прыйшла” (словы М.Танка, музыка В.Сярых) распрацавана для дзяцей сярэдняй групы (5–7) гадоў. Такая форма работы дазваляе выхаванцам успрымаць інфармацыю не толькі на слых, але і пры дапамозе зрокавых вобразаў. Развівае ўнутраны слых, памяць, маўленне. Дзеці хутчэй запамінаюць словы з песні.
Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік,
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць