Ганна ЧАРНОВА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Трабская сярэдняя школа Іўеўскага раёна”,
Гродзенская вобласць
I клас па праграме сярэдняй школы |
II клас па праграме спецыяльнай |
Тэма: Лік і лічба 1 |
Тэма: Прылічванне і адлічванне па 1 |
Мэта: плануецца, што напрыканцы ўрока вучні будуць ведаць лік 1, умець пісаць лічбу 1. Задачы: пазнаёміць з лікам і лічбай 1; вучыць карыстацца паняццямі “адзін” і “многа” для характарыстыкі колькасці мностваў, якія складаюцца з аднаго ці некалькіх элементаў; навучыць пісаць лічбу 1; развіваць навык лічэння ад 1 да 20, матэматычную мову, садзейнічаць выхаванню пачуцця ўзаемадапамогі |
Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучань будзе павялічваць на адзінку, памяншаць на адзінку. |
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка, 1 клас” 1 ч. (Г.Л.Мураўёва, М.А.Урбан); рабочы сшытак, 1 клас, 1 ч.; набор геаметрычных фігур; карткі з лічбамі і знакамі дзеянняў; малюнак-узор напісання лічбы 1; наглядны матэрыял, размалёўкі |
Абсталяванне: навучальны вучэбны дапаможнік “Матэматыка, 2 клас” 1 ч. (Н.В.Дворнік, У.Л.Дрозд), карткі з заданнямі |
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу |
|
Формы работы: індывідуальная, парная |
Ход урока
І Арганізацыйны этап
Празвінеў званок,
Ён паклікаў на ўрок.
Мы зачынілі дзверы ў клас –
Будзе цішыня ў нас,
Шум пакінем за дзвярамі,
І пачнём урок мы з вамі.
– Давайце ўсміхнёмся адно аднаму. Няхай урок прынясе нам усім радасць зносін. Сёння на ўроку вас чакае шмат цікавых заданняў, новых адкрыццяў, а памочнікамі вам будуць увага, знаходлівасць, кемлівасць. Урок матэматыкі будзе незвычайны. Справа ў тым, што да нас завітала казачная госця – Беласнежка (ілюстрацыя прымацоўваецца на дошцы).
– Яна страціла сваіх сяброў. А хто яе сябры? (Гномы.) Гэтыя маленькія істоты вельмі любяць матэматыку. Бо матэматыка – царыца ўсіх навук, і той, хто займаецца ёю, зможа не толькі лічыць і рашаць задачы, але і стане знаходлівым, кемлівым, навучыцца знаходзіць выйсце з любой сітуацыі. Але каб знайсці гномаў, трэба прайсці многа выпрабаванняў.
– Калі мы выканаем усе заданні, збяром усіх гномаў разам, ці дапаможам мы Беласнежцы? (Адказы дзяцей) А колькі было гномаў? (7.)
– А дзе яшчэ сустракаецца лік 7? (сем дзён тыдня, кветачка-вясёлка, сем колераў вясёлкі, прыказка “сем раз адмерай, адзін раз адрэж”.)
– У дарозе, каб не заблудзіцца, мы заўсёды павінны памятаць, у які бок павярнуць. Падніміце правую руку, высока-высока. Падніміце левую руку.
ІІ Актуалізацыя ведаў і ўменняў
Вуснае лічэнне
– Назавіце лікі ад 1 да 20, ад 20 да 1, ад 1 да 9, ад 11 да 2.
– Назавіце лік, які стаіць паміж лікамі 3 і 5, 12 і 14.
– Назавіце суседзяў лікаў 2, 6, 5.
– Які лік ідзе за лікам 5? Які лік папярэднічае ліку 7?
– Вось і першы гном з’явіўся. (Калі настаўнік паведамляе, што з’явіўся новы гном, ілюстрацыя з яго выявай прымацоўваецца на дошцы).
Гульня “Маўчанка”
Вучні адказваюць на пытанні настаўніка, паднімаючы патрэбную картку-лічбу.
– Які лік ідзе за лікамі 5, 9, 13?
– Які лік стаіць перад лікамі 10, 17, 20? Які лік стаіць пасля 8, 13, 16?
– Які лік стаіць злева ад 11, справа ад 14? З якімі лікамі “сябруюць” лікі 5, 9, 15?
– Малайцы, заданне выканалі. Вось і другі гном.
– Разгледзьце малюнкі, змешчаныя на дошцы.
– Колькі матылькоў, грыбочкаў, кветак?
– Чаго менш? Чаго больш?
– Што знаходзіцца справа ад грыбочка, злева ад грыбочка?
– Што знаходзіцца паміж кветкай і матыльком? (Вучні заплюшчваюць вочы, прадметы мяняюцца месцамі. Гульня праводзіцца 3–4 разы).
– Што змянілася? Колькі прадметаў?
– Ці змянілася іх колькасць пасля перастаноўкі? Чаму?
– І з гэтым заданнем справіліся. Яшчэ адзін гном тут як тут.
– Звярніце ўвагу на геаметрычныя фігуры, змешчаныя на дошцы. Назавіце іх і палічыце.
– Якая фігура лішняя? (Круг.) Патлумачце, чаму вы так думаеце. Што можна сказаць пра колькасць кругоў і прамавугольнікаў? Чаго менш? (Кругоў.) Колькі кругоў размешчана? (Адзін.).
Малайцы. А на дошцы з’явіўся яшчэ адзін госць.
На дошцы – малюнкі.
– У якім з квадратаў намаляваны адзін прадмет? (У першым.) Што можна сказаць пра колькасць прадметаў у другім квадраце? (Іх больш, чым адзін.) Як можна сказаць пра гэтую колькасць прадметаў? (Прадметаў многа.)
(Настаўнік паказвае карткі з выявамі розных прадметаў, вучні хорам называюць іх колькасць: “адзін” ці “многа”).
– Палічыце ад 1 да 5. (Работа з радам лікаў).
– Якая лічба стаіць першай?
– Колькі прадметаў яна абазначае?
– На якім месцы ў натуральным радзе лікаў стаіць лік 1?
– Які лік стаіць пасля ліку 1?
– На колькі лік 1 меншы за лік 2?
– Як можна атрымаць лік 1?
– Лік 1 стаіць у натуральным радзе лікаў на першым месцы. Ён меншы за наступны лік 2 на адзін. Каб атрымаць лік 1 трэба ад 2 адняць 1.
Тэма нашага ўрока – “Лік і лічба 1”. |
Прылічваць і адлічваць па 1. |
|
ІІІ Засваенне новых ведаў |
||
– Разгарніце вучэбны дапаможнік на с. 20 і разгледзьце малюнкі ў рамцы. |
Работа з лікавым радам. Калі да ліку прыбавіць 1, то атрымаецца наступны лік, калі адняць 1, то атрымаецца папярэдні лік. Работа ў картачцы:
|
Фізкультхвілінка
Хома, хома, хамячок,
Паласаценькі бачок.
Хома раненька ўстае,
Шчочкі мые, шэйку трэ.
Падмятае хома хатку,
І выходзіць на зарадку.
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Хома моцным хоча стаць.
Складанне матэматычных апавяданняў па малюнках. Работа ў пропісях Паказ напісання лічбы 1. (Потым некалькі разоў вучні з настаўнікам прапісваюць лічбу 1 у паветры). І з гэтым заданнем справіліся. Гном з’явіўся. |
На картцы вучань запаўняе домікі па саставу ліку 10.
Складанне кароткага запісу |
Фізкультхвілінка для вачэй
V Прымяненне ведаў
Гульня “Адзін. Многа”
Настаўнік дэманструе малюнкі, вучні паказваюць картку з лічбай 1, калі бачаць адзін прадмет.
Работа ў парах
На сталах у вучняў знаходзяцца карткі з малюнкамі, на якіх адлюстравана розная колькасць прадметаў. Першакласнікі бяруць дзве адвольныя карткі, параўноўваюць колькасць прадметаў на іх, фармулююць сказ, які ўтрымлівае словы “адзін”, “многа”. Напрыклад: грыб адзін, а яблыкаў многа.
– Заданне выканана. На дошцы з’явіўся яшчэ адзін гном.
V Падвядзенне вынікаў урока
– Пакажыце лічбу, з якой вы пазнаёміліся на ўроку. Колькі прадметаў абазначае лік 1?
– Мы працавалі добра, знайшлі ўсіх 7 гномаў. А за тое, што вы сёння дапамаглі Беласнежцы знайсці сяброў, яна дорыць вам падарунак-размалёўку.
VІ Рэфлексія “Светлафор”
– У вас на парце малюнак святлафора. Трэба размаляваць адзін круг святлафора:
– усё атрымалася, заданні былі зразумелымі і лёгкімі;
– некаторыя заданні былі незразумелымі і цяжкімі;
– амаль усе заданні былі незразумелымі і цяжкімі.