Квест-гульня да дня роднай мовы “З мовай змалку сябрам будзь!” для вучняў 1–2-х класаў

- 16:10Методичка, НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА, Начальная школа. Внеклассная работа

Матэрыял разлічаны для вучняў 1–2-х класаў, можа быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да Дня роднай мовы, тыдня пачатковых класаў або ў канцы вывучэння курса беларускай мовы за 1-ы клас.

Марына САЙЧУК,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Мазыра імя генерала Барадунова Я.С.»,
Гомельская вобласць

 

 

 

Мэты:  павышаць матывацыю да вывучэння беларускай мовы; падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы як да духоўнага здабытку народа.

Задачы:

– вызначыць узровень сфарміраванасці ведаў і ўменняў па тэме, дапоўніць і паглыбіць веды, атрыманыя на ўроках;
– узбагаціць слоўнікавы запас вучняў;
– выхоўваць пачуццё гонару і павагі  да нацыянальнай спадчыны.

Абсталяванне: наглядны матэрыял (рэбусы, літары-карткі, канверты з заданнямі), мультыборд, кошык, рознакаляровыя паперкі ў форме лісточка і макет дрэва для рэфлексіі.

Прэзентацыя: https://docs.google.com/presentation/d/1W30t9plQ87Epwf6fVcDoIAAODbR6Xckt/edit?usp=sharing&ouid=118248151997275522254&rtpof=true&sd=true

 

Ход мерапрыемства

І Арганізацыйна-матывацыйны этап

Вось і зноў звінеў званок,
Запрасіў нас на ўрок.
Добры дзень! Я вас вітаю,
Да заняткаў запрашаю.
Наш урок хай будзе плённым,
І цікавым, і натхнёным.
Поспехаў я вам жадаю,
Калі што – я паспрыяю.

– Добры дзень! Сёння мы завітаем у госці да роднага слова. Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет. Словы бываюць розныя: вясёлыя і сумныя, маленькія і вялікія. Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, прырода, праца, свабода, хлеб. Ёсць словы родныя, дарагія: мама, тата, школа, сябар, бабуля, дзядуля, Беларусь.

 

– А зараз паслухайце верш Уладзіміра Дубоўкі “Родная мова, цудоўная мова!..”.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

– Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі народнага паэта Беларусі Уладзіміра Дубоўкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі, мове нашых бацькоў і дзядоў.

Незвычайнай будзе і наша сённяшняя сустрэча, яна адбудзецца ў форме гульнявой праграмы пад назвай “З мовай змалку сябрам будзь!”. Наш сённяшні ўрок пройдзе ў форме квесту. Нагадаю, што квест – гэта гульня з паслядоўным праходжаннем розных этапаў, падчас якіх трэба сабраць пэўныя артэфакты. Сёння гэта будзе выраз знакамітага беларускага паэта. Памятайце, што правільна выкананае заданне дае вам магчымасць адкрыць наступны канверт і атрымаць частку выраза. 

Ці ведаеце вы, чым адметны сённяшні дзень? Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, прызнання і выкарыстання ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

Адкрываю, як свет, нанова
беларускае роднае слова,
пералівістае – як каменьчык,
вясёлкавае – як ручэй,
цёплае – як агеньчык
добрых тваіх вачэй,
светлае – як маланка,
гнеўнае – як пярун,
ціхае – як калыханка,
вечнае – як Беларусь.

               (Анатоль Канапелька)

– Ці трэба нам, сучасным беларусам, вывучаць беларускую мову? Для чаго? (Гэта мова нашых продкаў, беларусаў. Каб правільна гаварыць, каб чытаць і пісаць на роднай мове, каб выказваць свае думкі.)

– Пачынаем нашу гульню.

 

ІІ Асноўны этап

Дзеці адкрываюць канверт № 1 (у канверце слова “ніякае” і картка з заданнем).

Словы па тэме “Настаўнікі і вучні”. Перакладзіце на беларускую мову.

учительница (настаўніца)
ученики (вучні) 
мальчик (хлопчык)
девочка (дзяўчынка)
карандаш (аловак) 
рассказ (апавяданне)
минута (хвіліна)
друзья (сябры)
сентябрь (верасень)
папа (тата)
отец (бацька)
родители (націск на апошні склад) (бацькі)

 

Заданне: Сярод прапанаваных літар выбраць тыя літары і спалучэнні літар, якія могуць сустракацца ў беларускай мове.

Дж, дз, і, ў, w, r,  g,  l,   n,  v,  z,  f.

Рубрыка ”Ці ведаеце вы”

– А ці ведаеце вы, што ў старажытным горадзе Полацку ўсталяваны помнік літары “Ў”. Размешчаны ў цэнтры горада, на бульвары праспекта Францыска Скарыны. Усталяваны ў верасні 2003 года падчас святкавання дзясятага па ліку Дня беларускага пісьменства. Помнік зроблены ў выглядзе вокладкі кнігі, на якой змешчаны словы з літарай “ў”, а таксама цытата з верша Рыгора Барадуліна “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”.

 

Дзеці адкрываюць канверт № 2 (у канверце слова “багацце” і картка з заданнем).

Словы па тэме “Вучэбныя рэчы”. Перакладзіце на беларускую мову.

ножницы (нажніцы)
краски (фарбы)
ластик (стёрка)
карандаш (аловак)
цветные карандаши (каляровыя алоўкі)

кисточка (пэндзлік)
рисунок (малюнак)
рисовать (маляваць)

Заданенне: https://learningapps.org/1081465   

 

Дзеці адкрываюць канверт № 3 (у канверце слова “людзей” і картка з заданнем)

Словы па тэме “Школьныя памяшканні”. Перакладзіце на беларускую мову.

перемена (перапынак)
библиотека (бібліятэка)
столовая (сталовая)
вилка (відэлец)
ложка (лыжка)
тарелка (талерка)
салфетка (сурвэтка)
стекло (шкло)
стакан (шклянка)
учительская (настаўніцкая)
спортивный зал (спартыўная зала)

 

Заданне: Рэбусы

           

КАТОК                                                            КЛЕЙ

 

         

ДЫМ                                                              ЛІСА

 

 

Дзеці адкрываюць канверт № 4 (там словы “не бывае” і картка з заданнем)

Словы па тэме “Адзенне і абутак”. Перакладзіце на беларускую мову.

носки (шкарпэткі)
платок (хустка)
платье (сукенка)

юбка (спадніца)
пальто (паліто)
шляпа (капялюш)
шуба (футра)
рубашка (кашуля)
ботинки, туфли (чаравікі)
пуговица (гузік)

жилетка (камізэлька)
брюки (штаны)
валенки (валёнкі)

Заданне:  https://learningapps.org/1427766   

                https://learningapps.org/2917825  

 

Фізкультхвілінка (пад музыку)

Увага! Зараз ціха ўстаньце, дзеці (вучні выходзяць з-за парт),
Будзем крочыць па планеце (хадзьба на месцы).
Раз, два, тры, чатыры,
Крок за крокам па краіне.
Сонца грэе, прыпякае (левая і правая рукі ўгору),
Лёгкі ветрык павявае (махі рукамі),
Жыта спелае качае (нахілы ўлева, управа).
Вось дайшлі мы да крыніцы –
Выпіце з яе вадзіцы (нахіл уперад).
У небе птушак карагод (левая і правая рукі ўгору),
I мы адправімся ў палёт (махі рукамі).
Улева, управа павярніся (павароты ўлева і ўправа)
I сябрам сваім усміхніся (вучні ўсміхаюцца адзін аднаму).

 

Танец “Ручаёнак”

Дзеці адкрываюць канверт № 5 (у канверце слова “даражэйшым” і картка з заданнем).

Словы па тэме “Мая кватэра”. Перакладзіце на беларускую мову.

пол (падлога)
потолок (столь) 
дверь (дзверы)
мебель (мэбля)
ковёр (дыван)

диван (канапа)
шкаф (шафа)
кровать (ложак) 
зеркало (люстэрка)
телевизор (тэлевізар)
телефон (тэлефон)

Заданне: “Што лішняе?” Вучні тлумачаць, чаму пэўнае слова лішняе.

а) апенька, падбярозавік, аловак, баравік, махавік, падасінавік.
б) яблык, груша, персік, вішня, сліва, бульба, лімон.
в) стол, шафа, крэсла, ложак, канапа, дыван.

Заданне: https://learningapps.org/1615128   

 

Дзеці адкрываюць канверт № 6 (у канверце словы “за іх родную” і картка з заданнем).

Словы па тэме “Мае сваякі”. Перакладзіце на беларускую мову.

родственники (сваякі)
дедушка (дзядуля) 
бабушка (бабуля)
папа (тата)
отец (бацька) 

родители (націск на апошні склад) (бацькі)
дочка (націск на апошні склад) (дачка)
внук (унук) 
внучка (унучка) 
сестра (сястра)

Заданне: “Зоркае вока” (Работа ў групах, знайсці і запісаць па пяць слоў з кожнага воблака слоў).

           
          

                         

                         

Дзеці адкрываюць канверт № 7 (там слова “мову!” і картка з заданнем)

Словы па тэме “Мае сябры”. Перакладзіце на беларускую мову.

друзья (сябры)
игры (гульні) 

игрушки (цацкі) 
хоровод (карагод)
прятки (хованкі) 

Заданне: “Чароўны кошык”. У кошыку ляжаць прадметы (сшытак, падручнік, нажніцы, крэйда, талерка, відэлец, цацка, шкарпэткі і інш.) – вучань выцягвае прадмет і называе яго па-беларуску.

 

ІІІ Падвядзенне вынікаў урока

– Наш урок-квест завяршаецца. Усе часткі выразу ў вас сабраныя, засталося толькі іх скласці і прачытаць выказванне знакамітага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову!”)

– Як разумееце сэнс гэтых слоў?

 

IV Рэфлексія

– Беларуская мова. Яна такая…

– Прапаную выбраць кожнаму вучню каляровы лісточак і запісаць на іх адно слова, якое характарызуе нашу мову.

Калі вы задаволены сваёй працай, вы дабіліся пастаўленай мэты – зялёны.
Калі вы працавалі толькі ў паўсілы – жоўты.
Калі і пасля гэтага ўрока ў вас засталіся пытанні – белы. 

Вучні запісваюць словы на лісточках і прымацоўваюць іх на макет дрэва.

– Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваіх продкаў.

Жадаю вам, дзеці, і далей лагодна
Мовай народа валодаць свабодна.
І ў жыцці каб было вам лягчэй,
Мову сваю вывучайце хутчэй.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий