Рабочы ліст па беларускай мове па тэме “Дзіцячая Хатынь”. Комплекс практыкаванняў для працы над пераказам

- 14:10Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Прапанаваныя практыкаванні дапамогуць настаўніку эфектыўна арганізаваць работу вучняў з экзаменацыйнымі тэкстамі і паспрыяюць развіццю чытацкай граматнасці вучняў. 

Алена ЮШКЕВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

Пры падрыхтоўцы вучняў 9-х класаў да выпускнога экзамену ў форме пераказу важна захоўваць сістэмнасць і рэгулярнасць падрыхтоўкі. У якасці рабочага матэрыялу варта выкарыстоўваць зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кожны тэкст рэкамендавана прапрацаваць на ўзроўні разумення сэнсу і яго інтэрпрэтацыі, лексікі, арфаграфіі, сінтаксісу і пунктуацыі.

Прапануем разгледзець комплекс практыкаванняў для падрыхтоўкі да пераказу на прыкладзе экзаменацыйнага тэксту “Дзіцячая Хатынь” (с. 132–133).

 

1. Практыкаванне “Свядомы чытач”

Уважліва прачытайце тэкст.

Дзіцячая Хатынь

Адзіны ў свеце мемарыял прысвечаны малалетнім ахвярам (В/в)ялікай Айчыннай вайны, знаходзіцца ў вёсцы Красны Бераг што ў Жлобінскім раёне. Тут, на Гомельшчыне, у 1943 годзе фашыстамі быў створаны канцэнтрацыйны лагер дзе ў непаўналетніх вязня(у/ў) забіралі кроў для н(я/е)мецкіх салдат.
28 чэрвеня 2007 года на месцы гібелі дзяцей, сярод вялізнага яблыневага сад(у/а), з’явіўся мемарыял. Над яго праектам працавалі архітэктары пад кіраўніцтвам Леаніда Левіна, аднаго з аўтараў Мемарыяльнага комплексу “Хатынь” які сам перажыў жахі вайны і запомніў іх на ўсё жыццё. У Красным Беразе ён стварыў мемарыял, дзе няма гармат танкаў самалётаў але ёсць школьныя парты дзі(т/ц)ячыя малюнкі прыгожы караблік. І гэта кранае да слёз.
Каля ўваходу наведвальнікаў сустракае бронзавая фігурка тонен(ь/-)кай дзяўчынкі, твар якой перакошаны ад болю і бездапаможнасці. Паднятымі ўгору рукамі дзяўчынка нібы абараняецца ад усіх здзекаў, якія прынеслі на нашу зямлю гітлераўцы.
Ад “Плошчы Сонца” разыходзяцца алеі-прамяні, адзін з якіх перасякае мёртвы клас. Дваццаць адна беласнежная пустая парта чакае сваіх вучняў, якія ўжо ніколі не сядуць за гэтыя парты. На чорнай дошцы белымі літарамі надрукава(нн/н)ы тэкст ліста пятнаццацігадовай Каці Сусанінай які яна напісала з канцлагера свайму бацьку. На адваротным баку класнай дошкі адлюстравана карта Беларусі. На ёй абазначаны месцы, дзе знаходзіліся падобныя донарскія дзіцячыя лагеры смерці.
“Караблік Надзеі”, змешчаны за дошкай, сімвалізуе мары, якім не наканавана было здзейсніцца. На яго ветразях напісана сто семдз(е/я)сят адно дзіцячае імя. Менавіта столькі дзяцей (ў/у)далося выратаваць у дзень вызвалення Краснага Берага – 25 чэрвеня 1944 года. На мальбертах знаходзяцца вітражы створаныя дзецьмі Мінскага палаца піянераў у 1946 годзе. На іх адлюстравана тое, што хацелі бачыць дзеці, у якіх вайна адабрала дзяцінства. (259 слоў)

 

2. Практыкаванне “Пытанне – адказ”

Адкажыце на пытанні да тэксту.

1. Як называецца вёска, у якой знаходзіцца мемарыял, прысвечаны малалетнім ахвярам Вялікай Айчыннай вайны?

2. Узгадайце імя і прозвішча архітэктара, пад кіраўніцтвам якога вялася праца над праектам мемарыяла.

3. Якія дэталі (прадметы) адсутнічаюць у мемарыяле ў Красным Беразе? І гэта кранае да слёз.

4. Якую назву мае плошча, ад якой разыходзяцца алеі-прамяні?

5. Што сімвалізуе “Караблік Надзеі”, змешчаны за дошкай?

 

3. Практыкаванне “Латкі”

Запоўніце пропускі ў тэксце.

1. Тут, на _____________, у 1943 годзе фашыстамі быў створаны _______________ лагер, дзе ў непаўналетніх вязняў забіралі кроў для нямецкіх салдат.

2. Над яго праектам працавалі ___________ пад кіраўніцтвам Леаніда Левіна, аднаго з аўтараў Мемарыяльнага комплексу __________, які сам перажыў жахі вайны і запомніў іх на ўсё жыццё.

3. На чорнай дошцы белымі літарамі надрукаваны тэкст ліста ____________________ Каці Сусанінай, які яна напісала з канцлагера свайму бацьку.

4. На мальбертах знаходзяцца вітражы, створаныя дзецьмі _________ палаца піянераў у 1946 годзе.

 

4. “Вузельчык на памяць”

Правапіс уласных назваў з вялікай літары.

Вялікая Айчынная вайна, Красны бераг, Жлобінскі раён, Гомельшчына, Хатынь, “Плошча Сонца”, Каця Сусаніна, “Караблік Надзеі”, Мінскі палац піянераў.

 

5. Практыкаванне “Тлумачальны слоўнік”

Ззнайдзіце ў прапанаваным тэксце словы, якія адпавядаюць прыведзеным лексічным значэнням.

1. ? – манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-небудзь падзеі.

2. ? – сельскае паселішча.

3. ? – спецыяліст у галіне архітэктуры; дойлід.

4. ? – узор у вокнах, дзвярах са шкла рознага колеру.

 

6. Практыкаванне “План тэксту”

Для кожнай структурнай часткі прапанаванага тэксту прыдумайце назву і складзіце план.

1. _____________________ .

2. _____________________ .

3. _____________________ .

4. _____________________ .

5. _____________________ .

 

7. Практыкаванне “Арфаграфічная пільнасць”

Растлумачце, запомніце напісанне прапанаваных слоў.

Канцэнтрацыйны, яблыневы, алеі-прамяні, беласнежная, надрукаваны, пятнаццацігадовай, канцлагер, свайму, семдзесят.

 

8. Практыкаванне “Арфаграфічная задача”

Раскрыйце дужкі і растлумачце напісанне зычных і галосных літар.

 

9. Практыкаванне “Паўза і інтанацыя”

Расстаўце неабходныя знакі прыпынку ў сказах, растлумачце.

 

10. Практыкаванне “Пераказчыкі”

Прачытайце тэкст яшчэ раз, падрыхтуйце вусны/пісьмовы пераказ тэксту.

 

Прапанаваныя практыкаванні дапамогуць настаўніку эфектыўна арганізаваць работу вучняў з экзаменацыйнымі тэкстамі і паспрыяюць развіццю чытацкай граматнасці вучняў. 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий