Узбагачэнне лексічнага запасу вучняў з дапамогай эфектыўных прыёмаў сучасных педагагічных тэхналогій і методык або Як улюбіцца ў беларускую мову. Майстар-клас

- 9:59I СТУПЕНЬ, Методичка, НАЧАЛЬНАЯ ШКОЛА, Начальная школа. Мастер-класс

Матэрыял прызначаны для настаўнікаў пачатковых класаў і ўтрымлівае ў сабе эфектыўныя прыёмы працы па ўзбагачэнні лексічнага запасу і павышэнні ўзроўню матывацыі да вывучэння беларускай мовы.

                                                       

Алена ДАМАСЕВІЧ,                           Ніна ЛІСОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў                     настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Гімназія імя Я.Купалы” г. Мазыра,       ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра”,
Гомельская вобласць                                      Гомельская вобласць

 

  

 

Мэта: знаёмства з эфектыўнымі прыёмамі ўзбагачэння лексічнага запасу вучняў.

 

Ход майстар-класа

– Пачаць наш майстар клас прапануем з прагляду невялікага відэафрагмента.

https://www.youtube.com/watch?v=QP47vEGY8uY

– Давайце паспрабуем вызначыць тэму нашага майстар-класа (удзельнікі выказваюць свае думкі).

– Мы назвалі наш майстар-клас так: «Узбагачэнне лексічнага запасу вучняў з дапамогай эфектыўных прыёмаў сучасных педагагічных тэхналогій і методык або Як улюбіцца ў беларускую мову?”

– Задачы нашага майстар-класа наступныя:

  1. Пазнаёміць з эфектыўнымі прыёмамі ўзбагачэння лексічнага запасу.
  2. Актывізаваць і пашырыць ваш лексічны запас.
  3. Стварыць умовы для актыўнай камунікацыі на беларускай мове.

– Якія задачы вы плануеце вырашыць падчас майстар-класа (удзельнікі выказваюць свае думкі).

– Дзякуй. Мы пачынаем.

– Перад вамі наша “чароўная скарбонка”. Вазьміце з яе адзін лісток паперы, прачытайце слова, запісанае на ім і размяркуйцеся па групах у адпаведнасці з лексічным значэннем слова.

ШАФА
КАМОДА
СТОЛ
КАНАПА
ФАТЭЛЬ
ЗЭДЛІК

УСЛОН
ВОЖЫК
ГРУГАН

СМОЎЖ
ДЗІК
ВАВЁРКА
ЖАЎЛА
ПАЦУК
РАПУХА
АРАБІНА
ЛОТАЦЬ
ГІЛЬ

ТРЫПУТНІК
ДЗЬМУХАВЕЦ
ПАДБЕЛ
БРЫЗГЛІНА
ЯДЛОВЕЦ
КАШУЛЯ
СУКЕНКА
КАМІЗЭЛЬКА
СПАДНІЦА

СТАНІК
АБЛАВУХА
ПОРТКІ
ГЛУШЭЦ
ЦЕЦЯРУК
КРЫЖАДЗЮБ
ЖАЎНА
БАЦЯН

– Каб арганізаваць актыўную працу ў групе, прапануем пазнаёміцца. Напішыце сваё імя на сцікеры і прымацуйце да лістка паперы.

– Цяпер звярніцеся да сваіх слоў, прачытайце іх у сваёй групе па чарзе і праверце, ці няма сярод іх “лішніх слоў”. Дайце назву сваёй групе, аб’яднаўшы ўсе словы адным. Назву запішыце на картцы, якая стаіць на стале.

– Адзін з пісьменнікаў казаў так: “Каб мова табе адкрылася поўнасцю, трэба быць улюбёным у яе”. Паспрабуем улюбіць вас у родную мову. Па выніках даследаванняў вучоных-лінгвістаў, для таго каб загаварыць на любой мове, патрэбна мець лексічны запас ад 3000 да 4000 слоў. Адсюль можна зрабіць вывад, што праца са словам з’яўляецца адной з самых важных частак у авалодванні беларускай мовай.

– Ні для кога не сакрэт, што большасць вучняў і іх бацькоў лічаць беларускую мову цяжкім, не вельмі зразумелым і нават “непатрэбным” вучэбным прадметам.

– Наша задача зрабіць працэс навучання беларускай мове цікавым, лёгкім, зразумелым, сучасным.

– Тыя прыёмы, якія мы вам прапануем, не новыя, але іх прымяненне ў сістэме дае добрыя вынікі, таму мы імі дзелімся з вамі.

– Наш першы прыём называецца “Падпішы малюнак”. Прапануем вам на ватмане размясціць словы, а побач з імі размясціць малюнкі. Калі адпаведнага малюнка няма, то знайдзіце яго на дошцы.

(Удзельнікі працуюць, потым прэзентуюць вынікі сваёй працы, называючы словы і паказваючы малюнкі).

– Ці былі такія словы, значэнне якіх вы не адразу зразумелі?

– Якія словы вы пачулі ўпершыню?

– Ці былі словы, якія вас зацікавілі?

– Ці былі словы, якія вас здзівілі?

– Ці спатрэбіўся вам тлумачальны слоўнік?

– Адзначце на картцы карысць гэтага прыёму.

– Знаёмім вас з другім, не менш карысным прыёмам “Упрыгож слова”. Мала проста ведаць словы, трэба ўмець выкарыстоўваць іх у маўленні, спалучаць паміж сабой. Прапануем вам абмяняцца рабочымі лістамі і падабраць да кожнага слова на лісце словы-прыметы і запісаць іх. Зачытайце самыя “каларытныя”, самыя “ўдалыя” спалучэнні. (Ватманы вывешваюцца на дошку).

– Прадстаўнікі іншых груп могуць дабавіць “цікавых” слоў.

– Адзначце эфектыўнасць гэтага прыёму ў картцы.

– Такім жа чынам працуем з іншымі часцінамі мовы: дзеясловамі, прыслоўямі, займеннікамі.

– Авалодванне мовай немагчыма без уключэння слоў у сказы, без умення правільна складаць сказы. Таму наступны наш прыём “Канструктар сказаў”. Паспрабуйце у групе скласці, а потым агучыць сказ з прапанаваным словам. Колькасць слоў у сказе павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў групы. (Удзельнікі атрымліваюць малюнак (зэдлік, жаўла, брызгліна, аблавуха, гіль); складаюць сказы і запісваюць іх на ламініраваных картках. Потым выстройваюцца і агучваюць сказ. Можна прапанаваць памяняцца месцамі і перафармуляваць атрыманы сказ).

– Адзначце карысць прыёму ў картцы.

– Сучасным дзецям не вельмі цікава працаваць толькі з малюнкамі, карткамі, тэкстамі. На дапамогу прыходзяць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Ва ўсім вядомую гульню “Перакладчыкі” мы гуляем з дапамогай практыкаванняў, складзеных у праграме LearningApps.

– Матэрыялам для гульні з’яўляецца змест вывучаемых твораў. Прапануем вам з дапамогай QR-кода выканаць падобнае заданне. (Беларуская літаратура, 2-і клас).

М.Чарняўскі
“Павучковыя арэлі”

М.Даніленка
“Па лясах і палях”

Р.Ігнаценка
“Лістапад у лесе”

А.Кобец-Філімонава
“Кропелька”

Р.Бензярук
“Хмарчын ручнік

https://learningapps.org/
view32519074

https://learningapps.org/
view32520144

https://learningapps.org/
view32520528

https://learningapps.org/
view32520820

https://learningapps.org/
view32521024

– Адзначце ў картках эфектыўнасць гэтага прыёму.

– Адчуць поўны смак беларускай мовы дазваляюць народныя прыкметы, прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы.

– Прапануем вам наступны прыём – “Вузельчыкі на памяць”. Прайдзіце па ссылцы і выканайце тэст. (Удзельнікі выконваюць заданне).

Прыказкі на слайдах:

Гусь свінні не таварыш.
Без працы не выцягнеш і рыбку з сажалкі.
Рабіць з мухі слана.
Справе час, пацесе – гадзіна.
Дыму без агню не бывае.

 

1-я група

2-я група

3-я група

4-я група

5-я група

Па дарозе ідучы грыбоў не набярэш.
Мядзведзь карове не брат.
Перш папрацуй, а тады і патанчы.
Дзе не гарыць, там і не дыміць.
З камара каня рабіць.

Дзе дым, там і полымя.
Воўк сабаку не радня.
Была нядзеля – і мы дудзелі, цяпер серада – працуй грамада.
Каб рыбу з’есці, трэба ў ваду лезці.
З блыхі вала рабіць.

Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца.
З ветру вяроўку віць.
Качар курыцы не пара.
Без прычыны і хвост не матляецца.
Калі на лянок, а калі ў танок.

Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля.
Воўк казе не таварыш.
Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца.
Нездарма людзі гавораць.
Гульня, ды не штодня.

Вады не засіліш, не паварушыўшыся; рыбы не зловіш, не памачыўшыся.
Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца.
Скажы на кепаць, а дакладуць на локаць.
Сыты галоднаму не раўня.
І сабака напуста не забрэша.

– Адзначце карысць гэтага прыёму ў картцы. Такім чынам можна выкарыстоўваць заданні з фразеалагічнымі зваротамі і іх сінонімамі, антонімамі, амонімамі.

– Прапануем вам самастойна скласці дзесяць запаведзяў пра адносіны да беларускай мовы. Увага на слайд.

Мову родную ….
Мовай роднаю ….
Мову родную ….
Мовай роднаю не ……..
Мову родную ……
Мову ў сэрцы не ……
Мовы роднай не …….
Мову дзецям ……..
Мовы не аддай на ……..
Толькі з ёю жыцьмеш …….

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднаю не гандлюй.
Мову родную любі.
Мову ў сэрцы не губі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцьмеш век.

 

– Спадзяёмся, што наша сённяшняя праца прынесла вам добры настрой, задавальненне ад працы, пашырыла ваш лексічны запас, зрабіла вас больш улюбёнымі ў беларускую мову.

– Для атрымання адваротнай сувязі, зніміце свой сцікер і напішыце нам ім свае прапановы, пажаданні, заўвагі па выніках майстар-класа і пакладзіце іх у нашу “чароўную скарбонку”.

– Дзякуй вам за ўвагу.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий