Аўтар прапануе рабочыя лісты з заданнямі па тэме “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!”, якія можна выкарыстаць у якасці інфармацыйнага матэрыялу пры правядзенні ўрока. Кожная старонка рабочага ліста складаецца з інфармацыйнага кампаненту, нагляднага матэрыялу і заданняў, якія неабходна выканаць вучням.
Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Мэта: знаёмства навучэнцаў з прадметамі гонару беларускага народа, якія павінен берагчы кожны свядомы грамадзянін, чалавек, які нарадзіўся на беларускай зямлі.
Задачы:
– фарміраваць патрыятычную і грамадзянскую самасвядомасць навучэнцаў;
– садзейнічаць развіццю пазнавальных інтарэсаў, цікавасці да гісторыі і сучаснасці роднага краю, роднай мовы, літаратуры, традыцый, прыроды беларускага народа;
– выхоўваць паважлівыя адносіны да Радзімы і яе дасягненняў, выклікаць пачуццё гонару за Беларусь і яе багатую прыродную, культурную і гістарычную спадчыну.
Рабочыя лісты: МАРЦЭВІЧ “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!” рабочыя лісты да ўрока ведаў для вучняў 6-8-га класаў