Правапіс галосных е, ё, я. Урок беларускай мовы ў 10-м класе

- 9:23II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Мэты ўрока: пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс галосных е, ё, я ў спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання, садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы.

Марына ГРЫНЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска”,

 

 

Мэты ўрока: пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс галосных е, ё, я ў спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання, садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы, рабіць самастойныя вывады, стварыць умовы для выхавання ўважлівасці, актыўнасці, павагі да роднага слова, культуры, папоўніць лексічны запас.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Абсталяванне: табліца на правапіс галосных е, ё, я; прэзентацыя (спампаваць), фотаздымкі кампазітара І.М.Лучанка.

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант

– “Галоўнае ў песні – мелодыя, а яна – заўсёды таямніца”, – казаў Ігар Лучанок. Сёння з вамі мы будзем успамінаць жыццё і творчасць знакамітага беларускага кампазітара Ігара Міхайлавіча Лучанка.

 

II Мэтавызначэнне

– Звярніце ўвагу на слайд. Перад намі воблака слоў.

– Назавіце тэму нашага ўрока.

– Падумайце, якія мэты ўрока мы сёння для сябе вызначым.

Хачу даведацца і навучыцца

Ведаем і ўмеем

1. Пашырым і сістэматызуем веды пра правапіс літар е, ё – я ў спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання.

 

2. Навучымся аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы, рабіць самастойныя вывады.

 

3. Папоўнім лексічны запас.

 

 

III Тлумачэнне новага матэрыялу

Самастойнае прачытанне правіла па тэме. (Табліца на дошцы). Сфармулюйце правілы правапісу галосных е, ё, я на аснове табліцы.

 

IV Выкананне заданняў

Заданне № 1. Прачытайце тэкст. Вызначце тэму і ідэю. Устаўце прапушчаныя літары (па варыянтах).

Варыянт 1

Як в..дома, у кожнай эпохі ёсць свае г..роі і свае сімвалы. Калі гаварыць пра б..ларускую музычную прастору другой паловы XX і пачатак XXI стагоддзяў, адзін з самых яркіх – кампазітар Ігар Лучанок.

Ігар Міхайлавіч Лучанок  – аўтар больш за чатырохсот п..сень, заслужаны дзе..ч мастацтваў, доктар навук, грамадскі дзе..ч. Нарадзіўся будучы кампазітар 6 жніўня 1938 года ў Мінску, у с..м’і ўрача. Ігар Лучанок атрымаў пачатковую музычную адукацыю ў Б..ларусі па класе цымбалаў і фартэпіяна, у 1961 годзе скончыў клас кампазіцыі ў Беларускай дз..ржаўнай канс..рваторыі імя А. В. Луначарскага, а затым стажыраваўся ў Ленінградскай канс..рваторыі. У 1967 годзе ён скончыў аспірантуру Маскоўскай канс..рваторыі. Напісаў творы для эстраднага арк..стра, музыку да драматычных сп..ктакляў, радыё- і тэлепастановак, кінафільмаў. Аўтар музыкі для дз..цей.

Варыянт 2

Ігар Лучанок шчыра выказаў любоў да Беларусі ў в..домых п..снях “Мой родны кут”, “Я хаджу закаханы”, “Спадчына”, “Жураўлі на Палессе л..цяць”. Шырокае кола такіх лірычных п..сень, як “В..раніка”, “Алеся”.

Яшчэ ў 1966 годзе яго твор зава..ваў першую прэмію на Усесаюзным конкурсе “Савецкая песня”, і затым п..сні кампазітара не раз удастойваліся вышэйшых узнагарод не толькі ў СССР, але і на міжнародных конкурсах. Песні, напісаныя Ігарам Лучанком, выконваюць в..домыя б..ларускія і расійскія сп..вакі, ансамблі “Песн..ры”, “С..бры”, “В..расы” і многія іншыя, яны таксама ўваходзяць у рэп..ртуар сімфанічных арк..страў Расіі і Беларусі. Творы Ігара Лучанка ап..ваюць прыгажосць роднай з..млі, народныя традыцыі б..ларусаў. Многія яго песні прысвечаны подзвігу савецкага народа ў час В..лікай Айчыннай вайны.

 

V Выкананне заданняў на паўтарэнне арфаграфіі

Заданне № 2. Прачытайце тэкст. Вызначце тэму і ідэю. Устаўце прапушчаныя літары (па варыянтах).

Варыянт 1

Акрамя творчай, Ігар Лучанок таксама вёў актыўную грамадскую ..ейнасць. З 1989 па 1991 год ён з’я..ляўся членам В..рхоўнага Савета і народным д..путатам СССР, браў удзел у працы д..пламатычных прадстаўніцтваў Беларусі ў бол..ш чым дваццаці краінах. 

З 1980 года Лучанок – старш..ня Саюза кампазітараў Беларусі. У 1973 годзе ён стаў заслужаным дзеячам мастацтваў Беларускай ССР, народным артыстам БССР. Быў удастоены мноства дзяржаўных ..знагарод, у тым ліку ..рдэна Дружбы народаў, “Знакам Пашаны” і орд..нам Францыска Скарыны.

Кампазітар звяртаўся да творчасці многіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Аркадзя Кул..шова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, П..труся Броўкі. Н..каторыя з п..сень Лучанка, як “Польку беларускую”, слухачы лічаць народнымі.

Варыянт 2

У пачатку 60-х, зусім маладым ч..лавекам, выпускніком Б..ларускай дзяржа..най канс..рваторыі, ён напісаў кантату “Курган” паводле знакамітай паэмы. Запіс у выкананні хору Беларускага радыё і Сімфанічнага арк..стра захоўваецца ў нашым фондзе. Кантата стала асновай рок..оперы “Гусляр”, якую Ігар Міхайлавіч стварыў разам з Уладзімірам Мулявіным і “Песн..рамі”. Гэта быў смелы музычны сп..ктакль, які цяжка аднесці да пэўнага музычнага жанру. Там перапляліся і рок, і хард-рок, і фолк, і джаз. Ён уражваў і формай, і зместам, і выкананнем.

Ігар Лучанок працаваў у розных жанрах (вакальна-сімфанічным, кам..рна-інструм..нтальным, кам..рна-вакальным). Найбол..ш плённа  – у пес..нным. Асноўная вобразная сфера яго пес..ннай творчасці – лірыка-рамантычная. Яго музыцы ўласцівыя яркі м..ладызм і нацыянальная самабытнасць.

 

VI Лексічная хвілінка

Тлумачэнне слова кантата.

Кантата (ад лац.: саntare – песня) – буйны вакальна-інструментальны шматчасткавы твор урачыстага ці лірыка-эпічнага характару, асобныя часткі якога аб’яднаны агульнай тэмай, сюжэтам.

 

VIІ Музычная хвілінка  

Кантата “Курган” Ігара Лучанка.

https://youtu.be/XtQM9mwGPWQ?si=Llzz_oOBNE6Jkc7u (1960 г.)

https://youtu.be/O2KEcEQpeqs?si=659H9E5287GBnU6A (ВІА “Песняры”.)

 

VІІІ Выкананне электронных заданняў LearningApps

https://learningapps.org/watch?v=piyosi68c23https://learningapps.org/watch?v=pxr8euh0t23

 

IX Замацаванне набытых ведаў

Тэст “Правапіс галосных е, ё, я

1. Адзначце слова, у якім парушана арфаграфічная норма:

1) дзеяч;
2) мятро;
3) каляіна;
4) васямнаццаць.

2. Адзначце слова, у якім парушана арфаграфічная норма:

1) трыа;
2) сакратар;
3) цантральны;
4) інжынер.

3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:

1) зам_ніцель (цукру);
2) кац_лок;
3) г_рой;
4) дз_вяты;
5) м_тровы.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:

1) с..рада;
2) дроб..зь;
3) кал..ндар;
4) ап..тыт;
5) п..цярня.

 

X Рэфлексія

Праца з табліцай. Пастаўце плюс ці мінус. Ці дасягнулі мы з вамі пастаўленых мэт?

Хачу даведацца і навучыцца

Ведаем і ўмеем

1. Пашырым і сістэматызуем веды вучняў пра правапіс літар е, ё – я ў спрадвечна беларускіх словах
і словах іншамоўнага паходжання

 

2. Навучымся аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы, рабіць самастойныя вывады

 

3. Папоўнім лексічны запас

 

 

XI Дамашняе заданне

§ 9, практ. 88.

 

XII Выстаўленне адзнак

Ігар Лучанок казаў: “Хочацца ведаць, што людзі мяне крыху ведаюць. Для гэтага я працаваў і працую шчыра і сумленна. Мне падабаецца, што мае мелодыі спяваюць і прафесіяналы, і аматары. Мару, каб мая душа, якую я ўклаў у песні, хаця б нейкай часцінкай перадалася маім слухачам, тым, хто любіць народную мелодыю, тым, хто адчувае ў маіх песнях святло, надзею. Буду шчаслівым, калі застануцца жыць хаця б адна-дзве мае песні. Тады і я, як кампазітар, буду жыць”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий