Распрацаваны матэрыял адрасуецца настаўнікам беларускай мовы, вучням ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама іх законным прадстаўнікам.
Алена КАБАК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат”,
Мінская вобласць
WEB-скарбонка “Беларуская мова. 5-ы клас (1-я частка)” распрацавана аўтарам у адпаведнасці са зместам вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для 5-га класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, і зместу вучэбнага дапаможніка “Беларуская мова” для 5-га класа (1-я частка) 2024 года выдання.
У склад WEB-скарбонкі ўвайшлі інтэлект-карты (Microsoft PowerPoint), інтэрактыўныя практыкаванні (LearningApps і Wordwall) і анлайн-пазлы інтэлект-карт (Jigsaw Planet) па ўсіх тэмах раздзелаў вучэбнага дапаможніка. На кожнае інтэрактыўнае практыкаванне і анлайн-пазл дадзены QR-коды і актыўныя спасылкі.
Спасылка на WEB-скарбонку:
https://sites.google.com/view/web-skarbonka?usp=sharing