Адукацыйна-развіццёвае мерапрыемства “Прэс-канферэнцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа”

- 9:28II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Мерапрыемства носіць адукацыйна-развіццёвы характар і адбываецца па ўстаноўленых правілах правядзення прэс-канферэнцыі.

Андрэй КІСЛЮК, 
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лунінца”,
Брэсцкая вобласць

 

Той, хто чытаў трылогію Якуба Коласа “На ростанях”, ведае пры жыццё і лёс галоўнага героя – маладога настаўніка Андрэя Лабановіча: пра яго сустрэчы і спатканні, пра ваганні і выбар, пра каханне… І толькі той, хто знаёмы з біяграфіяй непасрэдна Коласа, не будзе сумнявацца, што трылогія – цалкам аўтабіяграфічны твор. Вы можаце смела мяняць “Андрэй Лабановіч” на “Канстанцін Міцкевіч” – і атрымаеце палітычную і адукацыйную дзейнасць нашага вядомага пісьменніка на тэрыторыі сучасных Пінскага, Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў.

Вядома, што Канстанцін Міхайлавіч, трапіўшы ў апалу ўлады, быў вымушаны жыць і шукаць працы ў Лунінцы – дапамог сябар і сакурснік па Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Афанасій Філіповіч. Калісьці на месцы сучаснай сярэдняй школы № 1 Лунінца быў размешчаны будынак Народнага пачатковага вучылішча, у якім жыў і нелегальна навучаў дзяцей Якуб Колас. Менавіта тут ён і пачаў працаваць над паэмай “Сымон-музыка”.

Прыведзеныя вышэй і многія іншыя факты сталі штуршком да таго, што кожны год вясною ў нашай установе адукацыі ладзяцца “Школьныя каласавіны” – шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных вядомаму на ўвесь свет беларусу, на якія запрашаюцца знакамітасці, даследчыкі жыцця і творчасці Коласа, яго родныя і блізкія і проста прыхільнікі.

І вось аднойчы асноўнае мерапрыемства “Каласавін” было вырашана правесці ў новай і цікавай для адукацыйнай прасторы форме – прэс-канферэнцыя. На яе былі запрошаны вучні сярэдніх класаў і госці: навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Іван Дубовік, галоўны захавальнік фондаў Лунінецкага краязнаўчага музея Алёна Кавалец, метадыст РВМК Наталля Яворская і Таццяна Канапацкая – пісьменнік, журналіст і краязнаўца, вядомы далёка за межамі Лунінеччыны.

“Сухая” схема правядзення прэс-канферэнцыі “пытанне-адказ” была разбаўлена выразным чытаннем на памяць твораў Песняра, прэзентацыяй і музычнымі кампазіцыямі. Таму і атрымалася, што адукацыйна-развіццёвае мерапрыемства прайшло ў лёгкай і ненапружанай абстаноўцы, а прысутнасць выбітных гасцей не засмуціла ўдзельнікаў, узрост якіх складаў ад 5 да 17 гадоў.

 

Мэты мерапрыемства:

– пазнаёміць вучняў з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа;

– навучыць вучняў параўноўваць і аналізаваць атрыманыя звесткі, разважаць над пастаўленымі пытаннямі, працаваць у камандзе;

– выхоўваць у вучняў любоў да роднай мовы, літаратуры і гісторыі.

Задачы мерапрыемства: імкнуцца максімальна наблізіць вучняў да працэсу самастойнага атрымання новай інфармацыі.

Тып мерапрыемства: прэс-канферэнцыя.

 

Мерапрыемства носіць адукацыйна-развіццёвы характар і адбываецца па ўстаноўленых правілах правядзення прэс-канферэнцыі. Усе ўдзельнікі размяжоўваюцца на чатыры катэгорыі:

1-я – вучні-слухачы (для іх праводзіцца мерапрыемства);

2-я – вучні-рэпарцёры (задаюць абраныя пытанні);

3-я – вучні-эксперты (адказваюць на пытанні, даносячы да слухачоў падрыхтаваную інфармацыю);

4-я – вучні-чытачы (выразна чытаюць на памяць творы аўтара, падабраныя суадносна з дадзеным вышэй адказам эксперта).

Ход прэс-канферэнцыі ілюструецца прэзентацыяй, слайды якой тэматычна падабраны пад інфармацыю, змешчаную ў адказах экспертаў.

Выразнае чытанне твораў на памяць адбываецца на фоне прыцішаных музычных кампазіцый, якія падбіраюцца спецыяльна пад настрой твора.

Рэкамендаваная колькасць удзельнікаў:

– вучні-слухачы: колькасць залежыць ад абранай мэтавай аўдыторыі і памяшкання, дзе адбываецца мерапрыемства;

– вучні-рэпарцёры: 11 чалавек;

– вучні-эксперты: 7 чалавек;

– вучні-чытачы: 10 чалавек.

У склад экспертаў пажадана дадаць дыпламаваных і вядомых спецыялістаў-літаратараў, даследчыкаў, журналістаў і іншых, адказ якіх будзе насіць незапланаваны характар, што, аднак, зробіць прэс-канферэнцыю больш інфарматыўнай і насычанай на звесткі з біяграфіі і дзейнасці Якуба Коласа.

Прэзентацыя да мерапрыемства

Ход мерапрыемства

Слайд 1

Вядучы. Якуб Колас – класік сусветнай і беларускай літаратуры. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, стаіць у шэрагу народных паэтаў Беларусі. Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадскі дзеяч. Сапраўднае імя Якуба Коласа – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.

Сёння мы з вамі сабраліся, каб правесці прэс-канферэнцыю, падчас якой вы, нарэшце, атрымаеце магчымасць задаць свае пытанні запрошаным гасцям і знаўцам творчасці знакамітага на ўвесь свет беларуса.

Рэпарцёр 1. Дзяцінства сучасных дзяцей праходзіць, у асноўным, у разнастайных гаджэтах. Калі параўноўваць з імі, якое ж было дзяцінства ў Якуба Коласа?

Слайд 2

Госць 1. У 1890–1904 гадах сям’я Міцкевічаў жыла ў леснічоўцы Альбуць недалёка ад Мікалаеўшчыны. Жыццё ў Альбуці, маляўнічыя навакольныя краявіды, цікавыя апавяданні розных падарожных, якія, як успамінаў пазней пісьменнік, раскрывалі яму новы свет разуменняў і ўяўленняў, пакінулі значны след у душы юнага Костуся. Слухаў ён з задавальненнем і беларускія песні, якія спявала маці. Вялікі аўтарытэт меў у падлетка дзядзька па бацьку – Антось, які першы абудзіў цікавасць да літаратуры.

Слайд 3

Госць 2. Канечне, гэта не магло не выліцца ў тое, што мы маем зараз: Якуб Колас стаў знакамітай асобай. Яшчэ ў 1895–1897 гадах Канстанцін падлеткам жыў у Альбуці, дапамагаў бацькам па гаспадарцы і адначасова рыхтаваўся да паступлення ў настаўніцкую семінарыю, шмат чытаў. Ужо прыкладна ў дзесяцігадовым узросце пад уплывам твораў Івана Крылова Костусь склаў першы свой твор – байку “Варона і Лісіца”, а ў 12 гадоў напісаў свой першы верш “Вясна”, за што быў заахвочаны бацькам ажно цэлым рублём. У той жа час юны Міцкевіч упершыню пазнаёміўся з беларускай літаратурнай творчасцю, прачытаўшы верш Янкі Лучыны “Стары ляснік”, і гэта зрабіла на яго моцнае ўражанне, запэўніўшы ў правільнасці сваіх намераў – пісаць!

Чытач 1. Урывак “Каток”

Рэпарцёр 2. Вядома: першую спробу пяра Колас рабіў на рускай мове. Як так атрымалася, што далейшая яго творчасць – на беларускай мове?

Слайд 4

Госць 3. Ведаеце, гэтая з’ява даволі лёгка тлумачыцца. У 1898 годзе хлапчук паступіў “на казённы кошт” у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якую закончыў у 1902 годзе. Падчас вучобы захапляўся мастацкай літаратурай: чытаў творы А.Пушкіна, М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, А.Міцкевіча і многіх іншых вядомы аўтараў. Ён ужо складаў вершы і байкі на рускай мове, збіраў матэрыялы па беларускай этнаграфіі, запісваў вусную народную творчасць. Трэба адзначыць, што ў гэты ж час ён пачаў ствараць вершы і прозу на беларускай мове. Творы былі аб прыродзе, нялёгкім існаванні селяніна. Таксама ім былі напісаны паэмы “Каля кастра” і “Страх”, тэксты якіх, на жаль, не захаваліся. Першы празаічны твор – нататка “Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле”. Прыкметны той факт, што на будучага паэта вельмі паўплываў выкладчык семінарыі Ф.Кудрынскі, які ўхваліў літаратурныя практыкаванні маладога Міцкевіча: ён прачытаў апавяданні Коласа і адзначыў, што беларускамоўныя творы значна лепшыя за рускамоўныя.

Рэпарцёр 3. Усе мы чыталі “На ростанях”. А ці праўда, што прататыпам настаўніка Лабановіча з’яўляецца сам Канстанцін Міцкевіч?

Слайд 5

Госць 4. Пасля заканчэння семінарыі ў 1902–1905 гадах малады настаўнік працаваў на Палессі ў вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён), Пінкавічы (цяпер Пінскі раён). Рабіў этнаграфічныя запісы, збіраў беларускі фальклор. У студзені 1906 года ў парадку пакарання за грамадскую дзейнасць К.Міцкевіча перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён). 9–10 ліпеня 1906 года ён прыняў актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбыўся ў вёсцы Мікалаеўшчына. З’езд разагнала паліцыя, а К.Міцкевіч у ліку іншых быў пазбаўлены права працаваць настаўнікам. Дык скажыце: дзе мы яшчэ з падобным сустракаемся? Правільна: у трылогіі “На ростанях”, дзе знаёмімся з Лабановічам – маладым настаўнікам!

Чытач 2. Верш “Першае знаёмства”

Рэпарцёр 4. Якуб Колас – псеўданім Міцкевіча, вядомы ўсяму свету. Ці былі яшчэ якія-небудзь псеўданімы ў нашага знакамітага аўтара?

Слайд 6

Госць 5. 1 верасня 1906 года ў віленскай беларускамоўнай газеце “Наша доля” з’явіўся верш “Наш родны край”, у якім аўтар называў родную зямлю “беднай старонкай”, “забытым Богам краем”. Гэта першы надрукаваны твор паэта. Тут упершыню і быў выкарыстаны псеўданім Якуб Колас. Надалей ужываліся таксама псеўданімы Тарас Гушча, Карусь Лапаць, К.Адзінокі, К.Альбуцкі, Андрэй-“сацыяліст”, Тамаш Булава, Ганна Груд, Мікалаевец, Лесавік і іншыя. I нaзвa вepшa, i пceўдaнiм aўтapa, як мы ведаем ужо зараз, былi ciмвaлiчнымi i вызнaчaльнымi для ўcёй твopчacцi пecняpa, якyю ён, як i cвaё жыццё, пpыcвяцiў poднaй зямлi i шчыpaмy яe ceйбiтy – нapoдy.

Госць 6. Тут яшчэ ёсць тое, што можна было б дадаць: 15 верасня 1906 года ў “Нашай долі” пад псеўданімам Дзядзька Карусь змешчана апавяданне “Слабода” пра самавольства царскай паліцыі – першы надрукаваны празаічны твор пісьменніка. У той жа час ён і пачынае актыўна супрацоўнічаць у якасці аўтара з віленскай беларускамоўнай газетай “Наша ніва”.

Чытач 3. Верш “Беларусам”

Рэпарцёр 5. З 1906 года творчасць Якуба Коласа выходзіць на новы развіццёвы і эстэтычны ўзровень. Як вы можаце гэта растлумачыць?

Слайд 7

Госць 7. У творчасці Якуба Коласа пачатку ХХ стагоддзя з’яўляюцца новыя формы. Ён выходзіць на больш высокі ўзровень літаратурнай працы – пачынае пісаць алегарычныя апавяданні “Казкі жыцця”, дзе па-філасофску асэнсоўвае рэчаіснасць. Болей таго, зіму 1906–1907 гадоў Колас жыў у родных у леснічоўцы Смалярня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрывае прыватную школу і пачынае складаць навучальны дапаможнік “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, а гэта, згадзіцеся, ужо новая прыступка ў дзейнасці любога творчага чалавека.

Рэпарцёр 6. Вядомы факт, што 15 верасня 1908 года Якуб Колас асуджаны на тры гады турэмнага зняволення. Ці можаце даць каментар гэтай падзеі?

Слайд 8

Госць 4. Так, 15 верасня 1908 года Якуб Колас асуджаны на тры гады турэмнага зняволення. Гэта адбылося паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў. Увесь тэрмін пакарання Якуб Колас адбыў у Мінскім астрозе. Аднак і за турэмнымі кратамі яму ўдавалася пісаць вершы і перапраўляць іх на волю. У многіх творах Коласа гэтага перыяду выразна гучаць матывы вызвалення ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту:

Я – мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»

(Верш «Мужык», 1909 г.)

 

Рэпарцёр 7. Што Вы можаце расказаць пра зварот Якуба Коласа, аўтара невялікіх вершаў, да буйных літаратурных форм?

Слайд 9

Госць 3. А што тут скажаш? На самой справе, у 1910-я гады ён у сваёй творчасці ці не ўпершыню звяртаецца да буйных літаратурных форм ужо з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці – пачынае працу над ліра-эпічнымі паэмамі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Чытач 4. Верш “О край родны, край прыгожы”

Госць 6. Нельга не ўзгадаць і тое, што напісаныя ў гэты перыяд вершы і апавяданні друкаваліся ў газеце “Наша ніва”. І ўжо тым болей нельга замоўчаць той факт, што ў 1909 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца” выйшла першая яго кніга “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, змест якой складалі вершаваныя і празаічныя творы пра з’явы прыроды, байкі і казкі пра жывёл, вершы і апавяданні на маральна-этычныя тэмы, а таксама прысвечаныя нялёгкай долі селяніна. Гэта пацвярджае тое, што Колас з поспехам працягвае асвойваць адукацыйную прастору.

Рэпарцёр 3. Растлумачце, калі ласка, сувязь першага зборніка беларускага аўтара з вядомым рускім літаратарам Максімам Горкім.

Слайд 10

Госць 5. На самой справе, усё даволі проста: у 1910 годзе ў Вільні надрукаваны першы зборнік вершаў “Песні жальбы” (напісаны ў 1906–1909 гадах), дзе паэтызуецца вобраз беларуса-мужыка, які, нягледзячы на цяжкія сацыяльныя ўмовы, верыць у адраджэнне роднага краю, апавядае пра свой бяспраўны лёс, але пры гэтым мае пачуццё ўласнай годнасці, выказвае імкненне да лепшай долі. 3мecт, мaтывы i вoбpaзы пepшaгa збopнiкa пaэтa нaйлeпш вызнaчыць наступнымі paдкaмi:

He пытaйцe, нe пpaceцe
Cвeтлыx пeceнь y мянe,
Бo як пecню зacпявaю,
Жaль вaм дyшy cкaлыxнe.

І вось тут усплывае самае цікавае: высокую ацэнку нават гэтым раннім творам Якуба Коласа даў вядомы рускі пісьменнік Максім Горкі, а гэта пра нешта ды гаворыць!

Чытач 5. Верш “Песняру”

Рэпарцёр 7. Для мяне і маіх землякоў самы цікавы перыяд у дзейнасці Якуба Коласа – з 1911 па 1914 гады. Вы можаце ўдакладніць звесткі, звязаныя з гэтым перыядам?

Слайд 11

Госць 2. Так, канечне. Пасля выхаду з турмы з верасня 1911 года па 1914 год Якуб Колас займаўся настаўніцкай працай: некалькі месяцаў без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у мястэчку Лунінец. Адбывалася гэта, калі не памыляюся, у будынку вашай школы. Трэба дадаць, што ў гэты ж перыяд, у жніўні 1912 года, на ўсё тым жа хутары Смольня, што каля вёскі Мікалаеўшчына, адбылася яго першая сустрэча з Янкам Купалам, якая паклала пачатак іх доўгаму і адданаму сяброўству.

Госць 1. У той час у газеце “Наша ніва” рэгулярна друкаваліся вершы Якуба Коласа, прысвечаныя пераважна розным аспектам жыцця беларускай вёскі. У 1912 годзе ў Вільні выходзіць яго зборнік “Апавяданні”, у 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу –  асобнымі выданнямі апавяданні “Нёманаў дар”, “Тоўстае палена”, зборнік вершаваных апавяданняў “Прапаў чалавек”. Галоўная тэма гэтых твораў – жыццё беларускага сялянства, адпаведна, галоўны герой – жыхар вёскі з яго клопатамі, звычаямі, норавамі. У іх аўтар ад апісання сялянскага побыту пераходзіў да стварэння разнастайных і глыбокіх вобразаў сялян. У Вільні ў 1914 годзе Беларускім Выдавецкім Таварыствам выдадзены зборнік апавяданняў шырокага тэматычнага дыяпазону “Родныя з’явы”. Пра што гэта ўсё гаворыць? Пра тое, што празаічныя творы Якуба Коласа таго перыяду па сваёй тэматыцы, ідэйнай накіраванасці, вобразнай структуры збліжаліся з яго паэзіяй. І гэта, безумоўна, той факт, які паказвае высокі ўзровень развіцця творчасці пісьменніка.

Чытач 6. Верш “Дуб”

Рэпарцёр 8. Скажыце, калі ласка, як можна патлумачыць антываенныя матывы ў творчасці Якуба Коласа пасля Першай сусветнай вайны?

Слайд 12

Госць 7. А хто ж з нас выступае за вайну? Колас нічым тут не адрозніваецца. У вершах пасляваеннага – маецца на ўвазе Першая сусветная вайна – перыяду гучаць антываенныя матывы, трывога паэта за лёс Беларусі ў новых гістарычных акалічнасцях, якія склаліся ў выніку вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Адначасова чуецца заклік да стваральнай працы на карысць роднага краю.

Госць 5. Таксама Якуб Колас у гэты час працягваў працу над тэкстамі паэм “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, спрабаваў, што вельмі істотна, свае сілы і ў галіне драматургіі. Адзін з твораў гэтага жанру – п’еса “Антось Лата”, напісаная ў 1917 годзе і пастаўленая ўпершыню ў 1918 годзе ў Мінску, дзе аўтар паказаў трагічны лёс селяніна, які меў калісьці сваю гаспадарку, але, страціўшы зямлю і ўсякія сродкі існавання, ператварыўся ў чалавека “дна”. Таксама пераломны гістарычны перыяд ад Лютаўскай рэвалюцыі да Кастрычніцкай 1917 года, роздум Якуба Коласа над далейшым лёсам Беларусі адлюстраваны ў п’есе “На дарозе жыцця”, якая напісана была ў 1917 годзе і пастаўлена ў Мінску ў 1921.

Рэпарцёр 9. Колас-сатырык – які ён? У чым праявіліся яго здольнасці ў гэтым кірунку?

Госць 4. Ужо ў пepшыx пaэтычныx збopнiкax выявiўcя i выкpывaльны дap Koлaca-caтыpыкa. Mнoгiя ягo вepшы (“Miкaлaю II”, “Kaнcтытyцыя”) – caпpaўды пaлiтычныя пaмфлeты, y якix гyчыць пpыcyд aнтынapoднaй cyтнacцi цapызмy i пaдмaннaй iмпepcкaй кaнcтытyцыi. Дacкaнaлым y плaнe выкapыcтaння ipoнii і capкaзмy нe тoлькi дзeля выкpыцця злa, a дзеля cцвяpджэння ciлы нapoднaй з’яўляeццa вepш “Acaдзi нaзaд!”. Жaнp caтыpычнaгa кyплeтa, pэфpэн-эпiфapa “Acaдзi нaзaд!”, вocтpы дыялoг – ycё пaднaчaлeнa гaлoўнaй зaдyмe: пaкaзaць нe тoлькi жaльбy бeлapyca, cкapгi ягo нa гвaлт i paбyнaк, aлe i ягo здoльнacць пacмяяццa ca cвaix няшчacцяў, пaдняццa нaд iмi i зaявiць пpa cвae пpaвы. Hiдзe нямa xoдy пpocтaмy ceлянiнy, кyды б нi пaткнyўcя – “Acaдзi нaзaд!” І ўcё ж, як пpызнaeццa з гopкaй ipoнiяй гepoй, “двa paзы нa жыццi выйшaў” ён “yпяpoд”:

Ўзбyнтaвaў я вёcкy,
Oй, быў цяжкi гoд.
Пpыязджae пpыcтaў:
Bыxaдзi ўпяpoд!

Чытачы 7–8. Верш “Асадзі назад”

Рэпарцёр 10. Скажыце, Колас-слуга народа і Колас-барацьбіт – ці адно і тое ж гэта?

Слайд 13

Госць 3. Несумненна! Чаму? Таму што ў сваёй дарэвалюцыйнай творчасці ён выступае як рэвалюцыйны дэмакрат, як прадстаўнік працоўных сялянскіх мас, як прадстаўнік усяго беларускага працоўнага і сялянскага народа, які ўзняўся на барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. З першых крокаў сваёй творчай дзейнасці Якуб Колас усведамляе сябе слугою народа, барацьбітом за яго лепшую долю. Аб гэтым ён выразна гаворыць у вершы “Песняру”:

Заспявай жа ты песню такую,
Каб маланкай жахала яна
І паліла нядолю людскую,
Каб грымела, як гнеў перуна.

Значыць, гэта цалкам раўнапраўныя паняцці. Гэта сінонімы ў разглядзе творчасці паэта, калі можна так сказаць!

Рэпарцёр 5. Давайце пагаворым пра “Казкі жыцця”. Чаму менавіта “казкі”?

Госць 1. Мы ведаем, што першая палова 1920-х гадоў – вельмі плённы час у літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. У 1921 годзе ў Коўне выйшаў зборнік апавяданняў “Казкі жыцця”. Не сакрэт, што большасць з іх створана да 1917 года, але працу над цыклам аўтар працягваў не адзін год. У гэтых творах у алегарычнай форме выкладзены погляды на гісторыю і жыццёвую філасофію беларусаў як нацыі, іх месца сярод народаў-суседзяў, закрануты важныя сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана імкненне чалавека да пазнання таямніц прыроды і быцця. Якія творы ў простай, даступнай і алегарычнай форме перадаюць рэчаіснасць? Казкі!

Рэпарцёр 9. Цікава: па якой прычыне паэма “Новая зямля” названа раманам у вершах?

Госць 2. У 1923 годзе ў Мінску выйшла асобным выданнем паэма “Новая зямля”. Гэты твор з’яўляецца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на рубяжы стагоддзяў. У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыцці беларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную веліч працоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. У творы яскрава апісаны быт народа, выведзены тыповыя беларускія характары. Цудоўныя замалёўкі беларускай прыроды характарызуюць Якуба Коласа як выдатнага майстра пейзажу. Аб’ём, апісаны часавы перыяд, колькасць герояў, спосабы раскрыцця іх характараў і паказу жыцця – усё гэта ўказвае на раман. Толькі ён выйшаў у Коласа ў вершах.

Рэпарцёр 1. Скажыце, дзякуючы чаму мы бачым, што Колас нарэшце прыходзіць да апісання жыццёвых шляхоў беларускай інтэлігенцыі?

Слайд 14

Госць 5. Момантаў некалькі. Па-першае, на пачатку XX стагоддзя пісьменнік стварае так званыя палескія аповесці: два вялікія празаічныя творы “У палескай глушы” (выдадзена ў Вільні ў 1923 годзе) і “У глыбі Палесся” (выдадзена ў Мінску ў 1927 годзе). Яны пазней увайшлі як 1-я і 2-я часткі ў трылогію “На ростанях” – найбольшы празаічны твор Якуба Коласа. Па-другое, у 1925 годзе была апублікавана п’еса “Забастоўшчыкі”, пра тое, як беларускае настаўніцтва ўключалася ў палітычную барацьбу. У аснове сюжэту – першы нелегальны з’езд настаўнікаў у Мікалаеўшчыне. Гэты твор не атрымаў сцэнічнага ўвасаблення. Па-трэцяе, у 1925 годзе напісана аповесць “На прасторах жыцця” (выдадзена ў 1926 годзе), прысвечаная моладзі 1920-х гадоў, праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры, імкненню да пераўтварэння жыцця.

Рэпарцёр 11. Званне народнага паэта, пажыццёвая пенсія… Ці мог Міцкевіч такім пахваліцца?

Слайд 15

Госць 6. Так, тут шмат што можна ўзгадаць… 18 кастрычніка 1926 года Якубу Коласу нададзена званне народнага паэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія. Акрамя таго, Якуб Колас удзельнічаў у рабоце 1-га Усебеларускага з’езда савецкіх пісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве ў 1934 годзе, дзе быў абраны ў кіруючыя органы творчых саюзаў літаратараў. І яшчэ: уявіце сабе, што ў 1935 годзе ён выступаў з прамовай на Сусветным кангрэсе абароны культуры ў Парыжы.

Госць 4. Дык на гэтым жа і не скочана ўсё, бо літаратурная праца Якуба Коласа ў другой палове 1940-х гадоў атрымала чарговае афіцыйнае ўшанаванне: у 1946 годзе за вершы ваенных гадоў Якубу Коласу была прысуджана Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 1-й ступені, а ў 1949 годзе – Дзяржаўная (Сталінская) прэмія СССР 2-й ступені за паэму “Рыбакова хата”, якую паэт завяршыў у 1947 годзе. А вось у 1944 годзе пісьменнік быў удастоены ўжо звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі за свае адукацыйныя і навуковыя напрацоўкі.

Рэпарцёр 2.  Амаль кожны беларускі паэт займаўся ў галіне перакладу. Што можаце сказаць пра Коласа?

Госць 7. Не мінуў такі лёс і нашага паэта. У 20–30-я гады Колас плённа і, галоўнае, вынікова займаўся перакладам вядомых твораў з рускай, украінскай, польскай моў (“Палтава” А.Пушкіна, некаторыя творы М.Лермантава, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, П.Тычыны, Р.Тагора і інш.).

Чытач 9.  Пераклад “З Рабіндраната Тагора”

Слайд 16

Госць 3. Размаўляючы пра гэты кірунак у дзейнасці творцы, мы не маем права не ўзгадаць і тое, што ў 1950-я гады Якуб Колас у якасці навуковага рэдактара ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першага выдання “Руска-беларускага слоўніка” (1953 г.), на які абапіралася потым не адно пакаленне людзей!

Рэпарцёр 4. Мы ведаем пра антываенную пазіцыю Якуба Коласа ў дачыненні Першай сусветнай вайны. А якой была пазіцыя пісьменніка падчас Вялікай Айчыннай вайны?

Слайд 17

Госць 1. Несумненна, гэта была пазіцыя патрыёта, чалавека бязмежна адданага сваёй Радзіме. Хоць падчас Вялікай Айчыннай вайны паэт жыў пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, у самой Маскве, ён балюча перажываў часовую акупацыю Беларусі. Яго чулае сэрца глыбока ранілі весткі аб фашысцкіх зверствах над мірным савецкім насельніцтвам. Як гарачы патрыёт, Якуб Колас усю сваю творчасць і грамадскую дзейнасць аддае справе вызвалення Радзімы. У сваіх мастацкіх творах і публічных выступленнях ён выкрывае звярынае аблічча фашызму, услаўляе гераізм савецкіх людзей. Напісаная ў гэты час паэма “Адплата” (1943–1944 гг.) з’яўляецца адлюстраваннем гераічнай партызанскай барацьбы беларускага народа з нямецкімі акупантамі, паказам яго высокіх маральных якасцей і нязломнай волі да перамогі над ненавісным ворагам. У думках паэт неразлучны са сваім народам і яго лепшымі сынамі, якія вядуць гераічную барацьбу ў тыле ворага:

У кожны міг, у кожны час
Душою, сэрцам я між вас,
Браты мае, байцы-сябры,
Зямлі сваёй багатыры!

Госць 2. Не можа быць і ваганняў: паэт ні на адзін момант не сумняваецца, што савецкі народ пераможа ў гэтай крывавай барацьбе, што родная зямля будзе вызвалена ад варожай навалы.

У зборніках вершаў “Адпомсцім” (1942 г.), “Голас зямлі” (1943 г.), паэме “Суд у лесе” (1942 г.), публіцыстычных артыкулах перыяду Вялікай Айчыннай вайны – усюды ён услаўляў бязмежныя патрыятызм і гераізм савецкіх людзей, выкрываў чалавеканенавісніцкую сутнасць фашызму. Адразу ж пасля вызвалення Беларусі ў канцы 1944 годзе ён вярнуўся ў Мінск.

Рэпарцёр 6. Вернемся да трылогіі “На ростанях”. Чаму ж яна лічыцца адным з першых беларускіх раманаў?

Госць 3. Так, ажно ў 1954 годзе завершана аповесць “На ростанях”, у якой апісаны падзеі 1906–1911 гадоў. Яна стала трэцяй і апошняй,  разам з дзвюма папярэднімі  – “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, часткай аднайменнай трылогіі. Прыведзеная трылогія – адзін з першых беларускіх раманаў.  Гэта шырокае мастацкае палатно сацыяльна-грамадскай сітуацыі ў Беларусі, эпапея жыцця беларускага народа перыяду рэвалюцыі 1905–1907 і паслярэвалюцыйных гадоў. Твор напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, у ім створана галерэя партрэтаў нацыянальнай інтэлігенцыі, выхадцаў з народа, “адраджэнцаў”, адлюстраваны побыт сялянства і іншых сацыяльных слаёў. Аўтар выявіў глыбокае майстэрства псіхалагічнага аналізу ў апісанні сваіх герояў. Таксама немалаважна і тое, што ў трылогіі раскрылася і майстэрства Коласа-пейзажыста: створаны цудоўныя малюнкі роднай беларускай прыроды.

Чытач 10. Урывак “На шырокі прастор…”

Рэпарцёр 10. Коласа заўсёды хваляваў стан беларускай мовы і адносіны да яе. Можа, дадзенае пытанне неяк звязана са смерцю пісьменніка?

Слайд 18

Госць 7. Канечне, фактам з’яўляецца тое, што памёр Колас 13 жніўня 1956 года. Аднак ужо не сакрэт, што яшчэ ў нoч з 12 нa 13 жнiўня ён яшчэ пicaў лicт y ЦK KПCC пpa тoe, штo ягo мoцнa тpывoжылa i xвaлявaлa, – пpa cтaн бeлapycкaй мoвы ў нaшaй дзяpжaвe. Вось тут сэpцa ягo і нe вытpымaлa: лicт тaк i зacтaўcя нeдaпicaным – Якуб Колас памёр за сваім рабочым сталом. Уявіце сабе, як чалавек любіў сваю мову, што, нават адчуваючы сваю смерць, хваляваўся за яе лёс. Ці можа і наадварот: сэрца не вытрымала, бо моцна перажываў… Пахаваны славуты літаратар у Мінску на Вайсковых могілках.

Рэпарцёр 11. Многія творы беларускай літаратуры можна не толькі прачытаць, але і ўбачыць ды пачуць. Ці датычыцца тое ж самае творчасці нашага аўтара?

Слайд 19

Госць 6. Безумоўна, ёсць і ў Коласа творы, якія ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. Не могуць не быць! У тэатрах ставіліся п’есы паводле яго апавяданняў, аповесцей, трылогіі. Ю.Семянякам створана опера па паэме “Новая зямля”, Ю.Багатыровым па аповесці “Дрыгва” – опера “У пушчах Палесся”. На словы Якуба Коласа напісана шмат музычных твораў. Коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў выкарыстоўвалі кампазітары М.Чуркін (песні “Краска”, “Вясна”, рамансы “Маёй каханцы”, “Гусі…”), А.Туранкоў (рамансы “Усход сонца”, “Дудка”, песня “Радасць”), Я.Цікоцкі (рамансы “Каманіну, Малакову, Сляпнёву”, “Пераможны май”) і іншыя. Яшчэ ў 1929 годзе быў зняты фільм “Песня вясны” (рэжысёр В.Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа “На прасторах жыцця”. У 1960–1961 гадах экранізавана трылогія “На ростанях” (фільм “Першыя выпрабаванні”, рэжысёр Ул. Корш-Саблін).

Рэпарцёр 8. Якуб Колас і Свет. Як гэта можна перадаць некалькімі фразамі?

Госць 5. Шмат што можна сказаць. Калі ўмясціцца ў некалькі фраз, то за межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіх краін свету. Яго творы, пераважна паэтычныя, перакладзены больш чым на 40 замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя – англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. І праца над гэтым не скончана.

Вядучы. Што ж, вepшы i пaэмы, aпaвядaннi i paмaны, aпoвecцi i дpaмы, pэaлicтычныя твopы i aлeгapычныя “Kaзкi жыцця”, тoнкiя лipычныя вepшы i здзeклiвa-caтыpычныя aпaвядaннi нa бытaвыя i caцыяльнa-пaлiтычныя тэмы – выключнa ўce лiтapaтypныя жaнpы гoднa пpaдcтaўлeны ў твopчacцi пecняpa. Нізкі паклон яму за яго спадчыну ад удзячных нашчадкаў!

А наша з вамі прэс-канферэнцыя завершана. Дзякуем кожнаму з прысутных за ўдзел! Спадзяёмся, што вы пачарпнулі вялікую колькасць карыснай і цікавай інфармацыі, якую з поспехам будзеце выкарыстоўваць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий