Пераход навучэнцаў з пачатковага ў сярэдняе звяно школы — адна з найбольш складаных педагагічых праблем, а перыяд адаптацыі ў 5 класе — адзін з найважнейшых перыядаў школьнага навучання. Далёка не кожнае дзіця з лёгкасцю адаптуецца на якасна новай прыступцы навучання. Кожны пяцікласнік перажывае пераход па-рознаму: для кагосьці ён праходзіць беспраблемна, хтосьці раскрывае ў сабе таленты, якія не выявіліся пры навучанні ў пачатковай школе, але бываюць і тыя, хто можа зачыніцца ў сабе, “страціцца” на фоне больш актыўных аднакласнікаў. Таму асаблівае значэнне набывае правільная арганізацыя падрыхтоўкі навучэнцаў да будучых змен у школьным жыцці.