Мазаіка данмала як сродак арт-тэрапіі ў дзіцячым садзе

- 13:50Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г. п. Мір
Карэліцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Калі на вуліцы мароз і вецер, і сярдзітая завіруха стукае ў акно колкімі ледзянымі сняжынкамі, хлопчыкі і дзяўчынкі ясляў-сада г. п. Мір Карэліцкага раёна ведаюць, чым сябе заняць з карысцю – робяць цікавыя прыродныя данмалы.

Што ж гэта такое? Данмала – гэта круглая мазаіка з прыродных матэрыялаў – сухіх кветак, лісця, пялёсткаў, ягад, жалудоў, шышак, гародніны або садавіны. Яе неабходна ствараць не па нейкіх абстрактных малюнках, а менавіта з прыродных матэрыялаў, каб матэрыялізаваць сувязь чалавека з навакольнай прыродай.

Заняткі з данмаламі – гэта від арт-тэрапіі, які вельмі падабаецца дзецям. Калі дзеці ствараюць данмалу, у іх развіваецца ўяўленне, творчыя здольнасці, дробная маторыка рук, павышаецца канцэнтрацыя ўвагі і зніжаецца агульны ўзровень трывожнасці. Выхаванцы асвойваюць новы для іх спосаб супакоіцца, зняць стрэс і справіцца са складанымі эмоцыямі. Тэхніка данмалы спрыяе замацаванню ў дзяцей колеру, формы і памеру аб’екта, абуджае цікавасць да навакольнага свету, дапамагае сфарміраваць уменне заўважаць прыгажосць прыроды.

У ходзе стварэння данмалы малыя пачынаюць адчуваць радасць ад свайго ўдзелу ў агульнай справе, імкнуцца дапамагаць адно аднаму, цікавяцца вынікам сумеснай працы. Гэта фарміруе ў іх сяброўскія, добразычлівыя адносіны, навык узаемадапамогі. З дапамогай данмал выхаванцы вучацца выказваць сябе і свае пачуцці, выкарыстоўваць сімвалічную мову малюнка, каб перадаваць свой унутраны свет.

Пачынаць выкладваць данмалу трэба з вызначэння цэнтра круга, далей па крузе раскаладаць семечкі, жалуды, шышкі… Кропелька фантазіі, уяўлення і творчасці – і ў выніку ў кожнага выхаванца атрымліваецца свая непаўторная прыродная данмала!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий