Усе на старт!

- 12:50Клуб юного журналиста

 

Вікторыя СПАСЮК,
навучэнка 8 “Б” класа

Казлоўшчынскай сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Нішто так не збліжае педагогаў і дзяцей, як сумесныя святы і мерапрыемствы. Менавіта таму ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна стала традыцыяй правядзенне сумесных з аднагодкамі і педагогамі спартыўных мерапрыемстваў. Незабыўныя ўражанні пакінуў шосты школьны дзень “Новае пакаленне за здароўе, спорт, рух!”

Няпростыя ўмовы надвор’я (моцны мароз, вецер і снег) не спалохалі сапраўдных аматараў лыжнага спорту. І, нягледзячы на складаную заснежаную трасу, практычна ўсе дайшлі да фінішу. Прыемна было бачыць на дыстанцыі і тых, хто не ставіць перад сабой высокіх задач у спорце, а проста атрымлівае асалоду ад лыжнага шпацыру.

Мы пакідалі лыжню змёрзлымі, але з выдатным настроем. Пры гэтым зразумелі: каб заваяваць перамогу, мала быць проста фізічна моцным. Трэба мець мэтанакіраванасць, сілу волі, быць арганізаваным і сабраным.

Займайцеся спортам, умацоўвайце сваё здароўе, развівайце сілу і цягавітасць!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий