Разважалі пра Саюзную дзяржаву

- 18:09ШАГ

 

25 сакавіка ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна адбыўся адкрыты дыялог у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

Пры абмеркаванні першага пытання “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” вядучая звярнула ўвагу на тое, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абароназдольнасць, узаемна дапаўняюць адно аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прастора. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы. За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм, якія звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай.

У ходзе размовы навучэнцы прыйшлі да высновы, што яднанне народаў Беларусі і Расіі вытрымала выпрабаванне часам і мае вялікае значэнне ў забеспячэнні неабходных умоў для далейшага павышэння ўзроўню жыцця народаў, умацавання адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах. Госць сустрэчы, інспектар Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта М.Ф.Белавус, звярнула ўвагу навучэнцаў на важную ролю Саюза паміж народамі Беларусі і Расіі, зрабіла акцэнт на асноўных праектах у галіне прамысловасці, энергетыкі, адукацыі, заклікала моладзь актыўна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, удзельнічаючы ў міжнародных конкурсах, турыстычных злётах, фестывалях.

Абмяркоўваючы матэрыял другога пытання “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”, старшакласнікі даведаліся пра асноўныя кірункі маладзёжнай праграмы Саюзнай дзяржавы, пазнаёміліся з вынікамі рэалізацыіі беларуска-расійскіх праектаў для моладзі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, навучэнцы праявілі ініцыятыву прыняць удзел у агульнанацыянальным праекце “Дзеці незалежнай Беларусі ветэранам і будучаму пакаленню”, падчас якога будуць ствараць відэафільм пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, дзяцей вайны пад назвай “Як гэта было?”.

Марыя ЦІЛІГУЗАВА,
класны кіраўнік 9-га класа
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий