Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі

- 9:10ШАГ

 

У рамках адзінага дня інфармавання ў Чудзінскай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылося чарговае пасяджэнне “Школы актыўнага грамадзяніна” на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

Беларуска-расійскае братэрства прайшло выпрабаванне часам. Разам нашы народы перамаглі фашызм, разам аднаўлялі разбураную вайной эканоміку, разам будуюць Саюзную дзяржаву. Пачатак інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як дзвюх суверэнных дзяржаў быў пакладзены 2 красавіка 1996 года, калі прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Садружнасці Беларусі і Расіі. Мэта яднання дзвюх дзяржаў – эканамічнае, палітычнае, культурнае супрацоўніцтва.

Менавіта з гэтай важнай інфармацыі пачалася размова за круглым сталом вучняў 8–11 класаў з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.М.Супруном. На працягу сустрэчы ішоў зацікаўлены дыялог пра гісторыю станаўлення Саюзнай дзяржавы, сумесныя маладзёжныя праекты Беларусі і Расіі.

Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі праекты “Лічбавая зорка”, “Экалогія без межаў” і “Саюзная дзяржава – маладым талентам XXI стагоддзя”. В.М.Супрун падкрэсліў, што будчыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі. Адказваючы на шматлікія пытанні старшакласнікаў, госць адзначыў тыя якасці, якімі павінен валодаць сучасны малады чалавек: быць патрыётам сваёй Радзімы, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, быць камунікатыўным і, вядома, валодаць сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Школьнікі ўбачылі ў асобе В.М.Супруна не толькі галоўнага ідэолага раёна і чыноўніка, які ў курсе ўсіх палітычных і культурных падзей, але і добрага сем’яніна, клапатлівага бацьку і проста мудрага чалавека.

Удзельнікі “ШАГа” прыйшлі да высновы, што Саюзная дзяржава развіваецца на аснове гістарычнай і духоўнай агульнасці двух народаў. Беларусь і Расія – дзве сястры, якія ідуць поплеч не адно дзесяцігоддзе. Задача сучаснай моладзі – прыняць эстафету ў старэйшага пакалення і, выкарыстоўваючы свой патэнцыял, новыя падыходы да рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, імкнуцца да ўмацавання і ўдасканалення Саюзнай дзяржавы.

І.А.ВАЛОДЗЬКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Чудзінскай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий