Праект “ШАГ” у Валеўскай школе

- 12:23ШАГ

 

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” у Валеўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна для вучняў 8–11-х класаў была праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму: “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”.

На сустрэчу са старшакласнікамі былі запрошаны кіруючая справамі Валеўскага сельвыканкама Людміла Федасюк, выдатнік адукацыі, старшыня ветэранаў педагагічнай працы, настаўнік гісторыі Нэля Санько, бухгалтар СРДУП “Свіцязь” Алена Новікава, карэспандэнт раённай газеты “Новае жыццё” Таццяна Сазановіч.

У час рэалізацыі ШАГа 1 “Мы даведваемся” вядучыя пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са зместам інфармацыйных блокаў “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты” і “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”.

Саюзная дзяржава, гістарычныя і культурныя сувязі Расіі і Беларусі, мірнае і дэмакратычнае развіццё, павага традыцый народаў, супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні былі ў цэнтры абмеркавання ШАГа 2 “Мы разважаем” .

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” – крок падвядзення вынікаў. Удзельнікі сустрэчы не толькі адзначылі актуальнасць тэмы і закранутых пытанняў, але і выступілі з прапановамі. Выступіць з ініцыятывай ад імя нашага школьнага лясніцтва на Злёце юных эколагаў Беларусі і Расіі “Экалогія без граніц”, прыняць удзел у Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры “Россия и Беларусь: историческая и духовная общность”. Выпускніца нашай установы адукацыі Юлія Лісіца прапанавала прыняць удзел у гістарычнм праекце “Цыфравая зорка”: вучні дамовіліся, што ў хуткім часе размесцяць на сайце праекта інфармацыю пра брацкую магілу, якая знаходзіцца на тэрыторыі ўстановы. Практычным крокам ШАГа стаў удзел у рэспубліканскай акцыі “Узнаўленне Святынь Беларусі”.

Алена ФЕДАСЮК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий