Сустрэча да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

- 18:54ШАГ

 

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” кіраўнік спраў Нягневіцкага сельвыканкама Ларыса Шурак сустрэлася са старшакласнікамі Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Ларыса Пятроўна абмеркавала з моладдзю пытанні аб тым, як пачыналася шырокамаштабная інтэграцыя дзвюх краін, калі і кім быў падпісаны Дагавор аб супольнасці Беларусі і Расіі. Таксама прадстаўнік мясцовай улады засяродзіла ўвагу дзяцей на асноўных дакументах, якія адкрылі шлях для якасна новага ўзроўню яднання дзвюх нашых брацкіх краін і народаў і вызначылі канчатковую мэту інтэграцыі – стварэнне Саюзнай дзяржавы.

Разважалі аб тым, з якой мэтай створана Саюзная дзяржава, якія органы рэгулююць яе дзейнасць. Асаблівую ўвагу надалі значэнню Саюзнай дзяржавы для народаў дзвюх краін. За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца шэраг праграм. У першую чаргу яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. Ёсць таксама распрацоўкі ў галіне энергетыкі, эканомікі, сельскай гаспадаркі і, вядома, палітыкі.

Старшакласнікі спыніліся на супрацоўніцтве ў культурнай сферы. Тут ёсць чым ганарыцца і нашай школе. Важным дасягненнем нашых выпускнікоў стаў удзел у Міжнародным дзіцячым літаратурным конкурсе “Лета Гасподняе”. Лаўрэатам конкурсу стала Аляксандра Нагорная, дыпломам I ступені ўзнагароджана Дар’я Малейковіч. Дзяўчынкі пасябравалі са сваімі аднагодкамі з розных гарадоў Расіі, да гэтага часу падтрымліваюць з імі сувязь і распавядаюць аб нашай краіне, даведваюцца шмат цікавага аб родных мясцінах рускіх сябровак.

Лаўрэатам Міжнароднага Пушкінскага конкурсу стала настаўнік рускай мовы і літаратуры Марына Сявец. Марына Іванаўна падзялілася са школьнікамі ўражаннямі аб конкурсе, распавяла, з якімі цікавымі людзьмі пазнаёмілася. Настаўнік таксама паведаміла вучням аб конкурсе Саюзнай дзяржавы “Мост дружбы”, у якім удзельнічаюць маладыя беларускія і расійскія літаратары ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. “Прыйдзе час, – упэўнена педагог, – і хто-небудзь з вас атрымае перамогу ў гэтым конкурсе, бо ўжо сярод вас ёсць пераможцы і прызёры шматлікіх творчых конкурсаў”.

Прадстаўнік сельскага выканакама Л.П.Шурак паведаміла, што на тэрыторыі Нягневіцкага сельвыканкама пражывае 1645 чалавек, сярод якіх па нацыянальнасці найбольш беларусаў. Але ёсць і грамадзяне іншых нацыянальнасцей: рускія, украінцы, палякі, малдаване, казахі, грузіны, літоўцы, узбекі. Многія з іх ужо сталі паўнавартаснымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

У заключэнні вучні вылучылі ініцыятыву па стварэнні альбома “Садружнасць”, у якім запішуць інтэрв’ю, апавяданні выхадцаў з Расіі, якія пражываюць на тэрыторыі нашага сельвыканкама, а таксама арганізуюць і правядуць анлайн-сустрэчу “Памяць сэрца” з аднагодкамі школы № 904 Масквы, дзе вучыцца Васілішына Аліна, дзядуля і бабуля якой – выхадцы з аграгарадка Нягневічы. Рабяты запросяць да дыялогу сваіх аднагодкаў, падчас якога абмяркуюць пытанні гістарычнай супольнасці нашых народаў.

Таццяна НАГОРНАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий